For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сяргей Палуян.

Сяргей Палуян

Сяргей Палуян
Асабістыя звесткі
Псеўданімы С. Ясяновіч, С. П. і П. Ян
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1890(1890-10-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (21) красавіка 1910 (19 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, тэатральны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Сяргей Епіфанавіч Палуян (19 кастрычніка 1890, мястэчка Брагін, Рэчыцкі павет — 8 (20) красавіка 1910, Кіеў) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. Крыптанімы: П.Ян.; С. П.

Нарадзіўся трэцім дзіцём у сям’і арандатараў Епіфана Іванавіч і Аляксандры Дзмітрыеўны Палуян, у сям’і было 5 дачок і 3 сыны. Праз пяць месяцаў пасля нараджэння Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, дзе ў 1897 годзе купілі ўласны фальварак.

Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянерамі, распаўсюджваў улёткі і ўдзельнічаў у мітынгах. Праз пагрозу выключэння за рэвалюцыйную дзейнасць, пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназіі (цяпер Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў, але ўдзелу не спыніў з-за чаго адбыўся канфлікт і разрыў з бацькам.

Жыў у Кіеве ў сваякоў, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Янкам Купалам. У 1908 годзе ўвайшоў у кіруючы орган Беларускай сацыялістычнай грамады. Пісаў у «Нашу ніву», у тым ліку артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны» (1909). З 1910 годзе зноў жыў у Кіеве. Працаваў у часопісах «Украінская хатка» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і іншымі.

Паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам у ноч з 7 на 8 красавіка[1], пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (не захаваліся). Меў пазашлюбнага сына ад сваёй каханкі Наталлі.

Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цішкам Гартным, Ядвігіным Ш. і інш.

Аўтар апавяданняў («Вёска» і інш.), вершаваных і драматычных твораў (не выяўлены), вершаў у прозе, рэцэнзій («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.), першага ў беларускай крытыцы агляднага артыкула «Беларуская літаратура ў 1909 г.», першага гістарычнага нарыса новай беларускай літаратуры «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1910). Выступаў як тэатральны крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі», 1910 і інш.). Даследаваў украінскую культуру і літаратуру, беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі (цыкл артыкулаў «Лісты з Украіны» і інш.). Адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыянальную школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «З нашага жыцця»)[1].

Не ўся творчая спадчына Сяргея Палуяна захавалася, цяпер вядома яго апавяданне «Вёска», абразок «Хрыстос уваскрос!» (зварот да беларускага народа), дваццаць адзін публіцыстычны артыкул, рэцэнзіі. Выйшаў зборнік твораў Сяргея Палуяна «Лісты ў будучыню» (1986).

Памяці Сяргея Палуяна Янка Купала прысвяціў паэму «Курган» і вершы «Памяці С. Палуяна», Максім Багдановіч — першы і апошні прыжыццёвы зборнік твораў «Вянок»[2] і вершы «С. Палуяну», Ядвігін Ш. — верш у прозе «Раны».

Зноскі

  1. а б Рагойша В. 2001, с. 18.
  2. «Вянок [на магілу Сяргея Палуяна]»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сяргей Палуян
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?