For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вянок (зборнік).

Вянок (зборнік)

Вянок
Выданне
Аўтар Максім Багдановіч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 19091912
Дата першай публікацыі 1914
Выдавецтва Марцін Кухта
Месца публікацыі Вільнюс
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства[1].

М. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею Палуяну[2].

У лісце да беларускай пісьменніцы В. Лявіцкай паэт пісаў[3]:

" Недахватаў рожных - гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца "

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»[4][5]. У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[6].

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэта[7].

Першае выданне

[правіць | правіць зыходнік]

«Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства, на той час адзінае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.

У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:

" У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
"

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Богдановіч, М. Вянок : кніжка выбраных вершоў. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1913. — 120.
  • Вянок: Зборнік вершаў. Вільня, другое выданне. «Віленскае выдавецтва» Б. Клецкіна. Вільня, 1927[8]
  • Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Факсімільнае выданне. Мінск, 1981.
  • Вянок : 1909—1912 // Багдановіч, М. Зорка Венера : творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 25 — 147.
  • Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы. Прадм. В. Зуёнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 199 с. : іл. — Цвёрдая вокладка. ISBN 985-02-0760-4

А. Луцкевіч даў такую рэцэнзію на «Вянок»[9]:

" Усё ў яго выходзіць у такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах габеленаў; усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. (...)

Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка льюцца яго вершы кунштоўнай філіграннай работы, а кожын формаю падходзіць да думкі. Думак тых – багата, і вось бачым у вянку вершы такой формы,такой будовы, – часта вельмі рэдкай, – якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурныя народы з найвышэй разьвітай літаратурнай мовай

"

М. Лужанін адзначаў[4]:

" “Багдановічаўскі “Вянок” здаецца неперасягнутым узорам цэльнасці лірычнай кнігі. Кніга чытаецца так, як быццам мае яна своеасаблівы лірычны сюжэт. З кожным новым вершам паэт усё глыбей і паўней раскрывае свет, змешчаны ў сабе, свет, які акружае яго рэальна, і свет, што існуе толькі ва ўяўленні” "

Зноскі

  1. ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. На тытульным лісце прысвячэнне: «Вянок на магілу С. А. Палуяну (†8 красавіка 1910 г.)».
  3. Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т.. — Мн., 1995. — Т. 3. — С. 258.
  4. а б ВЯНОК(недаступная спасылка)
  5. Змест
  6. Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3(25)/2003
  7. Багдановіч М. Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Вільня, 1913 Архівавана 16 кастрычніка 2011.
  8. Першыя выданні твораў Максіма Багдановіча (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва)
  9. Луцкевіч А. Пясняр чыстай красы // Наша ніва. — №8. — 1914.

Два шляхі разьвіцьця беларускай паэзіі. Максім Багдановіч і Янка Купала Архівавана 19 чэрвеня 2013.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вянок (зборнік)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?