For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сянно (возера).

Сянно (возера)

Сянно
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,4 м
Даўжыня 6,03 км
Шырыня 0,92 км
Плошча 3,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 18,9 км
Найбольшая глыбіня 31,5 м
Сярэдняя глыбіня 8,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 300 ‰
Празрыстасць да 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 67,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно
Сянно
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сянно́[1][2], Сенненскае возера[1][2] — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Крывінкі каля горада Сянно.

Назва Сянно балцкага паходжання. Такога ж паходжання і назвы ракі Сянна́ на Пасожжы (вусце паміж Чэрыкавам і Слаўгарадам), возера Сенніца (з яго рэчка Сенніца цячэ ў Ловаць).

Паходзіць ад балцкага гідранімічнага кораня Sain-. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[3]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[4].

Ад кораня Sin-, які з’яўляецца варыянтам кораня Sain-, паходзяць рачныя назвы Сінія (прыток бярэзінскай Свіслачы), *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[5], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы). Апошнія дзве значаць «Павольная балацінная (рака)». Паблізу ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[6].

Так жа сама ад варыянтаў аднаго і таго ж кораня Min- : Main- назвы літоўскіх рэк Minija : Mainia[7]. Ад Main- паходзяць назвы з коранем Мен- (Мена і інш.)[8] так жа сама, як ад Sain- назвы з коранем Сен- (Сянна, Сянно).

Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда.

Значэнне азёрнай назвы Сянно можна перадаць як «Спакойнае (возера)».

Плошча паверхні возера складае 3,15 км², даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,9 км. Найбольшая глыбіня глыбіня — 31,5 м, сярэдняя — 8,6 м. Аб’ём вады ў возеры 26,8 млн м³. Плошча вадазбору 67,9 км². Мінералізацыя вады да 300 м/л, празрыстасць — да 1,5 м[9].

Катлавіна возера складаецца з глыбакаводнага (паўднёвая частка возера) і мелкаводнага плёсаў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. На паўночным плёсе маецца востраў плошчай 0,018 км²[2][9].

Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы знойдзены на сярэдзіне возера i ідуць яны ў кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м. Берагі возера вышынёй да 0,6 м і месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, займае каля 28 % плошчы возера. Возера эўтрофнае[9]. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м. Нпадводная расліннавсць пашырана да глыбіні 1,7 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м.

У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў[2][1]. Злучана пратокамі з Багданаўскім возерам на поўначы. Упадае ручай з Кулікоўскага возера.

Каля возера горад Сянно, вёскі Лука, Каралевічы, Турава.

Водзяцца шчупак звычайны, акунь, судак, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б в г Блакітная 1994.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  6. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 65.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
  8. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
  9. а б в ЭПБ 1986.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 410.
  • Сянно́, Сенненскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351—352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • 5-1 // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. Сянно́, Сенненскае возера. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Рачэўскі А. М. Сянно́, Сенненскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 66. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 24.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сянно (возера)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?