For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сухумі.

Сухумі

Горад
Сухумі
абх.: Аҟəа
груз. სოხუმი
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Мэр
Аліас Лабахуа
Горад з
Плошча
372 км²
Вышыня цэнтра
20 м
Насельніцтва
64.478 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 840 22xxxxx
Паштовы індэкс
384900
Аўтамабільны код
ABH
Афіцыйны сайт
Сухумі на карце Грузіі
Сухумі (Грузія)
Сухумі
Сухумі (Грузія)
Сухумі

Суху́мі[1][2] (абх.: Аҟəа, груз. სოხუმი, руск.: Суху́ми, Суху́м) — сталіца і найбуйнейшы горад Абхазіі (Грузія). Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Насельніцтва 64.478 чал. (2011).

У перыяд турэцкіх і арабскіх заваяванняў (Сярэднявечча), у сілу асаблівасцей фанетыкі цюркскіх і арабскіх моў, не прымаючых наяўнасці паслядоўных зычных (ЦХ), адсутнасці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя горада паступова змяняецца — Цхум → Схум → Сухум (Сухум-кале («кале» — крэпасць (цюрк.)).

Усталяванне ўплыву ў рэгіёне Расійскай імперыі выклікала ўсталяванне русіфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхазская назва горада «Акуа» выкарыстоўваецца пасля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхазскага моўнага арэала.

Са жніўня 1936 года, пасля ўключэння Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931 годзе, горад насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 снежня 1992 года на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва горада Сухум.

Гісторыя горада налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету. На месцы гораду да VI стагоддзя да н.э. была грэчаская калонія Дыяскурыя (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэчаскім надпісе на залатых манетах калхідскай чаканкі (III—II стст. да н.э.) і супастаўляецца з абхазскай назвай горада — Акуа. Пазней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасць Себастопаліс. З 736 года паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхазскай назвы «Гума») у складзе Абхазскага царства. У Сярэднявеччы — горад Цхумі ў складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагоддзя — пад уладай туркаў: у 1724 годзе пабудавана турэцкая крэпасць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагоддзя да 1808 і з 1864 гожда — сталіца Абхазіі. У 1810 годзе далучаны да Расіі, статус горада атрымаў у 1848. Пасля скасавання Абхазскага княства ў 1864 — цэнтр Сухумскага ваеннага аддзела (вобласці) у падпарадкаванні Кутаіскага генерал-губернатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраванне было спынена ў маі 1918 года і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзідэнцыя аўтаномнага Вярхоўнага Савета Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генерал-губернатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянеры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921 года, і абвясцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931 года, калі ён стаў сталіцай Абхазскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 годзе Сухум меў 110 000 жыхароў і быў адным з самых паспяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідараў.

У 19891993 гадах Сухум быў цэнтрам Грузіна-абхазскага канфлікту які зруйнаваў большую частку горада. Падчас Абхазскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго наваколлі зведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод грамадзянскага насельніцтва. 27 верасня 1993 года бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разня), у тым ліку былі забіты члены Абхазскага ўрада (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба і г. д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасць (да 1992 года тут ужывалася 9 розных моў).

  • 1989 год — 110 тыс. чал.
  • 2001 год — каля 140 тыс. чал.[1]
  • Сухумскі тралейбус
  • Станцыя Сухум

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Сухумі ў філатэліі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Суху́мі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Суху́ми // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 402. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Суху́ми // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 560. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сухумі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?