For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Спорт у Беларусі.

Спорт у Беларусі

Спорт у Беларусі – адзін з элементаў беларускай культуры. Рэгуляваннем і каардынацыяй спартыўнай сферы займаецца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якое было створана ў 1995 годзе.

Пытанні фізічнай культуры і спорту асвятляюцца ў перыядычных выданнях «Спортивная панорама», «Прессбол», часопіс «Спорт на воде».

Гісторыя развіцця беларускага спорту

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя спартыўныя спартыўныя таварыствы (Мінскае таварыства аматараў спорту, філіі расійскіх таварыстваў веласіпедыстаў-турыстаў, «Санітас» і інш.). Масавыя былі гімнастыка, лёгкая атлетыка, веласіпедны спорт, падыманне цяжару, барацьба і футбол. Першыя беларускія спаборніцтвы па футболе былі праведзены ў 1911 годзе ў Магілёве (кубак горада), па лёгкай атлетыцы ў Гомелі (1913 год), барацьбе і падыманні цяжару ў Мінску (19131914 гады). У 1910-я гады дзейнічала каля 70 спартыўных гурткоў, клубаў, таварыстваў (больш за 2,5 тыс. чал.); існавала 15 – 20 прасцейшых спартыўных збудаванняў. На ўсерасійсіх і міжнародных спаборніцтвах вызначыліся беларускія спартсмены М. Дзявочка (веласпорт), А. У. Александровіч і У. С. Сакалдзінскі (цяжкаатлеты).

У 1920-я гады пачалі ўзнікаць ваенна-спартыўныя клубы ўсевобуча, новыя спартыўныя клубы і гурткі («Звязда», «Спартак», «Чырвоны маладняк» і інш.); пачалі развівацца баскетбол, тэніс, праведзены першыя рэспубліканскія спаборніцтвы па розных відах спорту (22 віда ў 1924 годзе), 1-е Усебеларускае свята фізкультуры ў Мінску. У 1923 годзе створаны Вышэйшы свает фізічнай культуры пры ЦВК Беларускай ССР, гарадскія, павятовыя, губернскія саветы, Беларуская арганізацыя таварыства «Дынама». З 1924 года рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты Беларусі па барацьбе, цяжкай атлетыцы, лыжным спорце, каньках. На 1-й Усесаюзнай спартакіядзе (1928 год) каманда БССР заняла 3-е месца. У 1929 годзе у Мінску адкрыты тэхнікум фізічнай культуры (у 1937 годзе пераўтвораны ў інстытут). У 1935 годзе арганізавана спартыўнае таварыства «Спартак», у 1935 годзе створаны Камітэт па справах фізічнай культуры і спорту пры СНК Беларускай ССР, яго абласныя, раённыя і гарадскія структуры, спартыўныя таварыствы «Вымпел», «Лакаматыў», «Полымя», «Чырвоная звязда», «Тэмп» і інш. Уводзіліся спартыўныя збудаванні. У 1940 годзе у БССР было 3295 калектываў фізічнай культуры (больш за 154 тыс. чал., у т.л. больш як 8 тыс. спартсменаў-разраднікаў).

У пасляваенны час калектывы фізічнай культуры адноўлены (на канец 1944 года іх было 637, у якія ўваходзіла 36,6 тыс. чал.). У 1945 годзе адбылася 1-я Усебеларуская спартакіяда. Актыўна вялося спартыўнае будаўніцтва колькасць стадыёнаў, спартыўных залаў у 1985 годзе у параўнанні з 1966 годам вырасла у 2,5 раза, басейнаў – у 3,5. Былі пабудаваны Мінскі палац спорту, Рэспубліканскі водна-спартыўны камбінат, алімпійскі лагер «Стайкі», зімовы спорткомрлекс «Раўбічы», палац лёгкай атлетыкі і палац тэніса ў Мінску, конна-спартыўны комплекс «Ратамка», рэканструяваны стадыёны «Дынама» і «Трактар» у Мінску. Па забяспечанасці спартыўнымі збудаваннямі Беларуская ССР займала вядучае месца ў СССР. Тут праводзіліся чэмпіянаты свету па барацьбе, біятлоне, валейболе, верталётным спорце, фехтаванні, чэмпіянаты Еўропы па гімнастыцы, класічнай барацьбе, чэмпіянаты СССР, буйныя міжнародныя спабрніцтвы па розных віжах спорту, у т.л. групавыя турніры па футболе XXII Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету сярод юніёраў.

18 чэрвеня 1993 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII склікання прыняў Закон аб фізічнай культуры і спорце, які вызначае фізічную культуру і спорт як неад’емную частку нацыянальнай культуры і гісторыі беларускага народа.

Па стане на 1996 год у Беларусі 286 стадыёнаў і 4,7 тыс. спартыўных залаў, 220 плавальных басейнаў, каля 14 тыс. плоскасных спартыўных пляцовак, дзейнічала 475 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, у т.л. 12 школ вышэйшага спартыўнага майстэрства, 9 вучылішчаў алімпійскага рэзерву. У галіне фізічнай культуры і спорту працавала больш як 16 тыс. спецыялістаў.

Беларусь на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія спартсмены з 1952 года удзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях. З 1992 года зборная каманда Беларусі ўдзельнічае ў Паралімпійскіх гульнях.

З 1991 года пачынае працаваць Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

11 верасня 2021 года міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук пакрыўдзіўся ев тэнісістку Вікторыю Азаранка за адмову ўдзельнічаць ад Беларусі ў Алімпійскіх гульнях. У жніўні 2020 года Азаранка заклікала «усе бакі спыніць гвалт і перайсці да мірных перамоваў»

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства спорту і турызму ўвяло забарону для лёгкіх атлетаў на наведванне міжнародных мерапрыемстваў і турніраў.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Спорт у Беларусі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?