For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Свята-Троіцкая царква (Саматэвічы).

Свята-Троіцкая царква (Саматэвічы)

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
53°13′06,90″ пн. ш. 31°50′06,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Саматэвічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Заснавальнік Дзмітрый Галынскі
Будаўніцтва 18351842 гады
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свя́та-Тро́іцкая царква́ — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Саматэвічах Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Першыя ўзгадкі пра праваслаўны храм у Саматэвічах, які пабудаваў памешчык Галынскі, адносяцца да 1668 года. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў мястэчку ўжо дзейнічала драўляная царква, якая згарэла ў 1834 годзе. Тагачасны ўладальнік паселішча Іван Галынскі ў памяць аб памерлай жонцы Анастасіі на наступны год распачаў будаўніцтва новага мураванага храма ў вёсцы і запрасіў для гэтага дойлідаў з Санкт-Пецярбурга.

Цэгла для пабудовы выраблялася на мясцовай цагельні па старажытным рэцэпце: у раствор дадавалі курыныя яйкі і потым, апаліўшы, узважвалі на шалях і апускалі на 10 дзён у ваду. Па заканчэнні гэтага тэрміну кожную цагліну зноў узважвалі, і калі яна не дадавала вагі, ішла на будоўлю царквы. Згодна з паданнем, пляцоўка для будаўніцтва была абрана на тым месцы, куды занесла ветрам крыжы ў час пажару, калі згарэла першая царква.

Пецярбургскія дойліды скончылі ўзвядзенне храма да ўзроўню купалоў, а завяршэннем будоўлі займаўся запрошаны з Масквы архітэктар. За працу яму было насыпана золата столькі, колькі змясціў яго капялюш[1]

Дабудаваная царква была асвячона ў 1842 годзе ў гонар Святой Тройцы з прыбудоўкамі Святых прарока Ільі і мучаніцы Анастасіі. Пасля заканчэння будоўлі ў царкоўны склеп быў перанесены прах памерлай жонкі Івана Галынскага. У 1864 годзе пры царкве было заснавана народнае вучылішча.

За савецкім часам Свята-Троіцкая царква была зачынена і ператворана ў зернесховішча, а праз некаторы час стала выкарыстоўвацца як лядоўня, дзе хавалі тушы забітых калгасных жывёл. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёска была адселена, храм апынуўся закінутым. У 2008 годзе ў будынку адбыўся пажар, які знішчыў унутраныя драўляныя канструкцыі[2].

Размешчаны на колішняй галоўнай плошчы мястэчка. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў з паўкруглай апсідай і прамавугольным прытворам. Кубападобны аб’ём завершаны 5 цыбулепадобнымі купаламі на цыліндрычных барабанах. Цэнтры бакавых фасадаў вылучаны рызалітамі з вуглавымі гранёнымі пілонамі. Паўцыркульныя арачныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы сцен, упрыгожаны пластычнымі ліштвамі з кілепадобнымі сандрыкамі, пілястрамі, кілепадобнымі арачкамі і прафіляванымі падваконнікамі. Высокі цокаль вылучаны арнаментальным рабрыстым поясам і крапаваны філёнгамі[3].

У асноўную прастору вядуць тры ўваходы, над якімі чыгуннымі літарамі былі выкладзены надпісы. На адным з іх змешчаны наступны тэкст: «В память в Бозь почившей матери от Благодарныхъ 23 марта 1842 год…»[2].

У інтэр’еры 4 магутныя слупы, злучаныя падпружнымі аркамі, падтрымліваюць высокі светлавы барабан купала. Сем бакавых квадратных у плане, вылучаных аркамі частак малітоўнай залы перакрыты цыліндрычнымі з распалубкамі і крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам на двух драўляных іанічных калонах размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў залу арачнымі прасветамі.

Зноскі

  1. Рэлігійнае жыццё ў краі Касцюковіцкага раёна (недаступная спасылка). Магілёўская абласная бібліятэка. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2017. Праверана 26.07.2019.
  2. а б Маілёўская вобласць. Касцюковіцкі раён. Новыя Саматэвічы . Падарожжы дылетанта. Праверана 26.07.2019.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 220—221
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Свята-Троіцкая царква (Саматэвічы)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?