Свята-Мікалаеўская царква (Мацылёўшчына)
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°07′21″ пн. ш. 26°24′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мацылёўшчына |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацылёўшчына (часта адносіцца да в. Грыцкевічы) Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва, у канцы 20 ст. абкладзена цэглай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Прамавугольны ў плане прытвор завершаны шатровай каркаснай званіцай над двухсхільным пакрыццём. Макаўкай завершаны вальмавы дах трохграннай апсіды. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Мацылёўшчына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Мацылёўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.