For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Саламон Міхайлавіч Міхоэлс.

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс
ідыш: שלמה מיכאָעלס
Дата нараджэння 16 сакавіка 1890(1890-03-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1948(1948-01-13)[3] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Natalia Michoels[d] і Nina Mikhoels[d]
Месца працы
Прафесія тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэатральны педагог, педагог
Узнагароды
ордэн Леніна медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0586415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрам Бразер. Бюст Саламона Міхоэлса. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс, сапраўднае прозвішча Воўсі (ідыш שלמה מיכאָעלס Шлоймэ Міхоэлс; 1890, Дынабург — 1948, Мінск) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў Дзяржаўнага яўрэйскага камернага тэатра ў Маскве (1920), з 1929 — мастацкі кіраўнік. Старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта (1942—1948), член Мастацкай рады Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Народных Камісараў СССР (з 1939). Народны артыст СССР (1939), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946). Забіты супрацоўнікамі МДБ у пачатку антысеміцкай кампаніі, арганізаванай за некалькі гадоў да смерці Сталіна.

Міхоэлс атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю ў хедары. У 1905 годзе паступіў у рэальнае вучылішча ў Рызе, у 1908 годзе скончыў яго. У 1911 годзе паступіў у Кіеўскі камерцыйны інстытут, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1915—1918 гадах вучыўся на юрыста ў Петраградскім універсітэце.

У 1918 годзе паступіў у Яўрэйскую тэатральную студыю Аляксея Граноўскага і з 1919 года актыўна граў на сцэне. У 1920 годзе разам са студыяй пераехаў у Маскву, стаў неўзабаве вядучым акцёрам Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага камернага тэатра, у які была ператворана студыя.

Не раз наведваў Беларусь як акцёр і кансультант. З вялікім поспехам прайшлі гастролі ў Менску ў ліпені-жніўні 1923 года; газета «Звезда» адзначала «яркі сакавіты талент Міхоэлса»[5]. Пастановай ЦВК БССР маскоўскаму тэатру ў 1923 годзе нададзена званне секцыі Беларускага акадэмічнага тэатра[5]. На гэтай падставе 14 сакавіка 1927 года кіраўнік ДзяржЯТа А. Граноўскі пісаў старшыні Савета народных камісараў БССР І. Адамовічу:

«Артыст даручанага мне тэатра, заслужаны артыст С. М. Міхоэлс (Воўсі) адпрацаваў 8 гадоў, цягам якіх ён браў адпачынк 1 раз. Празмерная праца давяла С. М. Міхоэлса да стану амаль поўнай страты працаздольнасці… Беручы пад увагу выключныя заслугі тав. Міхоэлса перад савецкім тэатрам і ў прыватнасці перад Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам — Акадэмічным тэатрам БССР, я хадайнічаю пра тое, каб т. Міхоэлс меў магчымасць паехаць лячыцца за мяжу на 2 месяцы з 15 мая па 15 ліпеня».

Сам Міхоэлс звяртаўся ў народны камісарыят асветы БССР:

«На працягу васьмі гадоў мне даводзілася працаваць па-за ўсялякімі нормамі з нагрузкай да 200 спектакляў і 300 рэпетыцый у сезон. У выніку такой працы я амаль зусім пазбавіўся голасу…».

Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 2 красавіка 1927 года Міхоэлсу на лячэнне за мяжой было асігнавана 1500 рублёў[6].

У кастрычніку 1927 года Міхоэлс зноў выступаў у Менску ў спектаклях «Падарожжа Веніяміна Трэцяга», «Труадэк» і інш. На пачатку гастроляў ён даў інтэрв’ю газеце «Савецкая Беларусь», дзе апраўдваў зварот Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра да «тэм сусветнай драматургіі»[7].

Міхоэлс здымаўся ў фільме беларускай кінастудыі «Вяртанне Нейтана Бекера» (1932) у ролі бацькі галоўнага героя, быў кансультантам іншага беларускага фільма, «Шукальнікі шчасця» (1936).

Забіты ў ходзе аперацыі МДБ СССР.

  • Гоцмах («Вядзьмарка» паводле А. Гальдфадэна, 1922)
  • Шымеле Сарокер («200000» паводле Шолам-Алейхема, 1923)
  • Першы бадхен («Ноч на старым рынку» паводле І. Л. Пераца, 1925)
  • Ахітойфель («Дзясятая запаведзь» паводле А. Гальдфадэна, апрацоўка І. Дабрушына, 1926)
  • Труадэк («Труадэк» Ж. Рамэна, 1927)
  • Веніямін Трэці («Падарожжа Веніяміна Трэцяга» Мендэле Мойхер-Сфорыма, 1927)
  • Глухі («Глухі» Д. Бергельсона, 1930)
  • дантыст Грэдан («Мільянер, дантыст і бядняк», 1934)
  • Лір («Кароль Лір» Шэкспіра, 1935)
  • Тэўе-малочнік («Тэўе-малочнік» Шолам-Алейхема, 1938).
  • «Ніт гедайгет» П. Маркіша (1931)
  • «Разбойнік Бойтра» М. Кульбака (1936);
  • «Сям’я Авадзіса» П. Маркіша (1937);
  • «Тэўе-малочнік» Шолам-Алейхема (1938 — ГОСЕТ, 1940 — Харкаўскі тэатр украінскай драмы);
  • «Саламон Маймон» М. Даніэля (1940);
  • «Блукаючыя зоркі» Шолам-Алейхема (1941);
  • «Фрэйлехс» З. Шнэера (1945, Сталінская прэмія, 1946);
  • «Лясы шумяць» А. Брата і Г. Лінькова (1946).
  • 1925 — «Яўрэйскае шчасце» — роля Менахем-Мендла
  • 1932 — «Вяртанне Нейтана Бекера» — роля Цалэ Бекера
  • 1935 — «Месяцавы камень» («Памір») — роля правадніка
  • 1936 — «Шукальнікі шчасця» — кансультант
  • 1936 — «Цырк» — роля гледача ў цырку, які спявае калыханку на ідышы.
  • 1938 — «Сям’я Апенгейм» — роля афтальмолага Якабі.
  • 12 лютага 1989 года ў Маскве быў адкрыты Міжнародны культурны цэнтр імя Саламона Міхоэлса.
  • Імем Міхоэлса названыя плошча ў Тэль-Авіве і вуліца ў Даўгаўпілсе.
  • У 1990-х гадах рэжысёр Марк Авербух зняў фільм «Асабісты вораг Сталіна», прысвечаны памяці Міхоэлса.
  • У 2001 годзе выйшаў дыск Натэлы Балцянскай пад назвай «Предупреждение», у які ўвайшла песня «Прысвячэнне Саламону Міхоэлсу».
  • Браты Вайнеры (Аркадзь і Георгій) напісалі раман «Пятля і камень у зялёной траве» па матывах забойства Міхоэлса.
  • Бард Аляксандр Галіч прысвяціў памяці Міхоэлса песню «Цягнік».
  • Міхоэлсу прысвечана песня Марка Мермана «Смерць караля Ліра», якая гучыць у спектаклі «Вельтмайстар акардэон» («Другая сусветная»; пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў 2015 годзе).
  • У сакавіку 1998 года была прынята пастанова № 332 Савета міністраў Беларусі «Аб увекавечанні памяці народнага артыста СССР Міхоэлса Саламона Міхайлавіча». Прадугледжвалася мемарыяльная дошка на будынку Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску. Станам на 12 студзеня 2018 года пастанова не выканана[5].
  • У 2015 годзе «Пошта Расіі» выпусціла паштовую картку да 125-годдзя Міхоэлса з яго выявай.
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119149745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119149745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в http://belisrael.info/?p=13605
  6. https://www.sb.by/articles/stranniki-i-izgnanniki.html
  7. http://belisrael.info/?p=13750
  • Артыкулы. Гутаркі. Прамовы. Успаміны аб Міхоэлсе, 2 выд., М., 1965.
  • Гринвальд Я. Б., Михоэлс, М., 1948.
  • Котлярова М. Е. Плечо Михоэлса: Воспоминания актрисы ГОСЕТа. — М.: Библиотечка газеты «Тарбут», 2003. — 240 с.
  • Левашов В. В. Убийство Михоэлса: Роман. — М.: Агентство «КРПА „Олимп“», 2002.
  • Вовси-Михоэлс Н. С. Мой отец Соломон Михоэлс: Воспоминания о жизни и гибели. — М.: Возвращение, 1997.
  • Гейзер М. М. Михоэлс : Жизнь и смерть. — М.: Журналистское агентство «Гласность» Союза журналистов РФ, 1998.
  • Загорский М. Михоэлс. — М.; Л., 1927.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Саламон Міхайлавіч Міхоэлс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?