For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ральф Банч.

Ральф Банч

Ральф Банч
англ.: Ralph Bunche
Род дзейнасці дыпламат, палітолаг
Дата нараджэння 7 жніўня 1904(1904-08-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1971(1971-12-09)[4] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ральф Джонсан Банч (англ.: Ralph Johnson Bunche, 7 жніўня 1904 — 9 снежня 1971) — амерыканскі дыпламат і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1950 г.

З 1928 па 1950 г. Банч узначальваў факультэт паліталогіі універсітэта Говарда. З’яўляўся членам Амерыканскай федэрацыі настаўнікаў. У 1936 годзе ён стаў адным з судырэктараў Інстытута расавых адносін пры Свартморскім каледжы. Тады ж ён апублікаваў працу «Сусветны агляд рас» (англ.: A World View of Race), а ў 1944 годзе сумесна з шведскім сацыёлагам Гунарам Мюрдалем выпусціў кнігу «Амерыканская дылема» (англ.: An American Dilemma). Банч быў сябрам так званага «чорнага кабінета» пры адміністрацыі Рузвельта, які займаўся пытаннямі расавых меншасцей. Ён заўзята выступаў супраць расавых забабонаў і заяўляў аб несумяшчальнасці расавай сегрэгацыі і дэмакратыі.

Падчас Другой сусветнай вайны Банч працаваў ва Упраўленні стратэгічных службаў у якасці аналітыка па каланіяльным пытаннях. У 1943 годзе ён перайшоў на працу ў Дзяржаўны дэпартамент. У 1946 годзе, пры садзейнічанні Генеральнага сакратара ААН Тругве Лі, ён узначаліў Савет па апецы ААН, які займаўся назіраннем за кіраваннем падапечнымі тэрыторыямі.

У перыяд з 1948 па 1949 год Банч адыграў вырашальную ролю ў урэгуляванні Араба-ізраільскага канфлікту. Першапачаткова ён з’яўляўся памочнікам Фольк Бернадота, які выконваў ролю пасярэдніка ААН на Блізкім Усходзе. Але пасля забойства Бернадота ў верасні 1948 года, вядзенне перагавораў было даручана Банчу. Яму ўдалося дамагчыся спынення агню, а пасля — і падпісання мірнага пагаднення. За ўрэгуляванне канфлікту ў 1950 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаўшы яе першым цемнаскурым лаўрэатам[7].

Працягнуўшы працу ў ААН, у 1954 годзе ён стаў намеснікам сакратара па асаблівых палітычных даручэннях, а з 1967 года па 1971 год займаў пасаду намесніка Генеральнага сакратара. Ён быў прадстаўніком ААН у такіх гарачых кропках як Конга, Емен, Кашмір і Кіпр.

У 1963 годзе таксама быў узнагароджаны Медалём Свабоды.

Узначальваў марш за грамадзянскія правы ў 1965 годзе, арганізаваны М. Л. Кінгам.

У гонар Ральфа Банча названы парк у Нью-Ёрку насупраць Штаб-кватэры ААН [8]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Зноскі

  1. Utter G. H. Bunche, Ralph J. // American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
  2. Ralph Bunche // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в https://www.nobelprize.org/prizes/peace/1950/bunche/biographical/
  4. nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 1 ліпеня 2024.
  6. а б в Utter G. H. American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
  7. Benjamin Rivlin. Ralph Johnson Bunche (англ.). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 20 снежня 2012.
  8. Ralph Bunche Park - Historical Sign. New York City Department of Parks & Recreation. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2012.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ральф Банч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?