For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пуна (востраў).

Пуна (востраў)

Пуна
ісп. Puná
Какосавы гай
Какосавы гай
Характарыстыкі
Плошча919 км²
Насельніцтва6 500 чал.
Шчыльнасць насельніцтва7,07 чал./км²
Размяшчэнне
2°50′00″ пд. ш. 80°08′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяГуаякільскі заліў
Краіна
Пуна (востраў) (Эквадор)
Пуна
Пуна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пуна́ (ісп.: Puná) — востраў на поўдні эквадорскай правінцыі Гуаяс. Агульная плошча — 919 км². Насельніцтва (2001 г.) — 6 500 чалавек.

Пуна — найбуйнейшы востраў Эквадора без уліку архіпелага Галапагас. Ён месціцца ў Гуаякільскім заліве за 54 км на поўдзень ад горада Гуаякіль. Узнік першапачаткова як выступ вулканічнага паходжання, вакол якога адбывалася паступовае ссяданне наносаў ракі Гуаяс. Пераважаюць раўнінныя пейзажы. Характэрны сухі трапічны клімат пад уздзеяннем прахалодных акіянічных плыняў.

Частка вострава Пуна пакрыта ксерафітнымі і мангравымі лясамі. Сустракаюцца разнастайныя марскія птушкі, крабы, кайманы. Марскія воды каля берагоў насяляюць дэльфіны. Для аховы рэдкіх відаў птушак востраву быў нададзены запаведны статус.

У дакалумбаву эпоху востраў насялялі індзейцы, якія размаўлялі на мове, адрознай ад суседніх, займаліся рыбалоўствам і збіральніцтвам, лічыліся вельмі ваяўнічымі. У 1531 г. адбылася сутычка паміж тубыльцамі і іспанскім атрадам на чале Франсіска Пісара. У 1541 г. індзейцы вострава Пуна захапілі ў палон і пасля катаванняў забілі Вісэнтэ дэ Вальвердэ, першага біскупа Куска. У 1587 г. яны разам з іспанцамі адбілі пірацкі напад Томаса Кавендыша. Але ў XVII — пачатку XVIII стст. напады піратаў працягваліся.

Сучасныя астравіцяне лічаць сябе нашчадкамі карэнных жыхароў, іншаземных піратаў і гандляроў. Яны займаюцца земляробствам, вырошчваннем какосавай пальмы, гадоўляй крэветак. На востраве развіваецца турызм.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пуна (востраў)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?