For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Збіральніцтва.

Збіральніцтва

Збіра́льніцтва — збіранне, здабыванне гатовых дароў прыроды, у асн. прадметаў харчавання і лекавых траў; самы старажытны занятак чалавецтва, што паслужыў у свой час вытокам земляробства. Збіральніцтва мала змянілася на працягу тысячагоддзяў і ў сваім архаічным выглядзе захавалася да нашага часу. Разам з тым прыкметна зменшыліся яго маштабы, што абумоўлена скарачэннем прыродных рэсурсаў, перш за ўсё — масіваў першабытных лясоў, балотных ландшафтаў, г.зв. няўдобіц, лугавін, а таксама безгаспадарчым умяшаннем чалавека ў экалагічнае асяроддзе. У традыцыйнай народнай гаспадарцы здаўна істотную ролю адыгрывалі збор лясных ягад, пладоў, грыбоў, лугавых траў (кармавых, лекавых, дэкаратыўных), караняплодаў, падсечка дрэў і нарыхтоўка раслінных сокаў, збіранне мёду дзікіх пчол і інш. Кожны з гэтых заняткаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей тых ці інш. раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў першаснай апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання.

Шчодрасць лясных дароў рабіла іх даступнымі амаль для кожнага, яны не з'яўляліся ласункам для сельскага жыхара. Лясныя ягады — суніцы, чарніцы, брусніцы, буякі, маліны, парэчку, агрэст, ажыну — ужывалі часцей свежымі. Яны выкарыстоўваліся асобна і ў якасці складовых кампанентаў многіх кулінарных вырабаў — пірагоў, варэнікаў, кісялю, кулагі, розных напояў. Значную колькасць ягад нарыхтоўвалі ў запас: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дадаючы прыправы; з іх рабілі сокі і павідла (на мёдзе); чарніцы часцей сушылі; журавіны захоўвалі замарожанымі, дадавалі ў квашаную капусту, выраблялі з іх сокі і напоі. Ягады каліны і рабіны збіралі позняй восенню, захоўвалі на гарышчах; суквецці каліны закладалі таксама ў стажкі разам з сенам, дзе яны вылежвалі пэўны тэрмін. У значным аб'ёме назапашвалі ў лесе грушы, яблыкі, жалуды, арэхі. Грушы, як і жалуды, ссыпалі ў засекі свірнаў ці стопак, дзе яны даспявалі, сушылі ў пячах. Яблыкі разразалі на скрылькі, нанізвалі на суровыя ніткі, вязанкамі сушылі на сонцы; пад восень іх закладвалі ў стажкі сена, дзе яны захоўваліся нярэдка на працягу ўсей зімы.

Прыкметнае месца ў традыцыйнай гаспадарцы мела збіранне розных відаў грыбоў. Перавагу аддавалі баравікам, падасінавікам (чырвонагаловікі), у вялікай колькасці збіралі абабкі, махавікі, маслякі (казлякі), лісічкі, апенькі, рыжыкі, зялёнкі, ваўнянкі. 3 мухамораў рабілі атруту для насякомых. У кожнай мясцовасці былі свае звычаі і асаблівасці ва ўжыванні тых ці інш. відаў грыбоў, у спосабах іх апрацоўкі і захавання. Большасць грыбоў ужывалі свежымі (смажанымі ці варанымі), значную частку закладвалі ў кадушкі на засол; баравікі, падасінавікі, абабкі сушылі ў запас. Сушаныя грыбы і ягады сяляне збывалі на мясцовых кірмашах, прадавалі скупшчыкам, якія развозілі іх далёка за межы Беларусі, асабліва ў стэпавыя раёны Украіны.

Пераважна вясной і ў пачатку лета, калі буяла маладая флора, шырока ўжывалі ў ежу лугавыя шчаўе і цыбулю, хрэн, крапіву, лебяду, кісліцу, аер, кветкі ліпы і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях соллю, дадавалі кмену і інш. духмяных эёлак, квасілі ў запас. 3 іх гатавалі пасля розныя вадкія стравы (варывы). Шчаўе, кісліцу, цыбулю лугавую, маладыя пабегі аеру і інш. ўжывалі таксама «жывымі» без усялякай апрацоўкі. Аер, лісты клёна і дуба выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба. 3 іван-чаю (скрыпеню), чабору, мацярдушкі, зверабою, кветак і маладых пабегаў ліпы гатавалі адвары. Мноства лекавых раслін сушылі на зіму. У якасці лекаў выкарыстоўвалі адвары з галінак маліны, парэчкі, вішні, кары дуба, крушыны, каліны.

У Палессі і Паазер'і яшчэ ў XIX ст. сустракаўся своеасаблівы промысел — збор яек дзікіх птушак. Вясною ў нядзелю і па святах маладыя хлопцы гуртамі адпраўляліся ў Пінскія балоты збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносілі іх столькі, колькі ў стане данесці кожны. Тады ва ўсей вёсцы наладжвалася сапраўднае свята: у кожнай хаце дармавая яечня». Збіральніцтва займала прыкметнае месца ў народным жыцці і на працягу многіх стагоддзяў рэгулявалася звычаёвым правам. Паводле Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588), сяляне захоўвалі права «ўступу» у дзяржаўныя і панскія лясы дзеля збору грыбоў, ягад, мёду дзікіх пчол і інш. Пазней яны паступова страчвалі такое права і павінны былі плаціць за яго чынш ці адрабляць на карысць землеўладальніка некалькі дзён у годзе.

Збіральніцтва — адзін з нямногіх старажытных промыслаў, які захаваў ва ўмовах урбанізацыі і прамысловай рэвалюцыі сваю архаічную форму і індывідуальны характар ручной працы. У наш час збіральніцтва часцей мае форму аматарскага занятку, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.

  • Цітоў В. Збіральніцтва // Праект «Наша ежа»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Збіральніцтва
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?