Прыклад (зброя)
Прыклад (плечавы ўпор) — частка агнястрэльнай зброі ці арбалета, якая ўпіраецца ў плячо стралка для паглынання аддачы і падвышэння ўстойлівасці зброі пры прыцэльванні да выстрала, што, тым самым, павялічвае кучнасць стрэльбы.
"Прыкладамі" абсталёўваюцца перш за ўсё многія віды лёгкай стралковай зброі, арбалетаў, ручных кулямётаў і гранатамётаў (напрыклад — РГ-6, РГС-50, M79, MGL і іншыя). Акрамя гэтага," прыклады " ўсталёўваюцца на некаторых мадэлях фотаружай, кінакамер[1] і нават цяжкіх ручных дрылёў. Зброевыя прыклады (напрыклад ружэйны, вінтовачны ці аўтаматны) таксама выкарыстоўваюцца ў якасці зброі рукапашнага бою («калі мала штыка, так дамо прыклада»). Канструкцыйна зброевы "прыклад" можа быць як асобнай дэталлю, так і часткай зброевай ложы.
Матырыэл
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна прыклады вырабляюцца з дрэва, звычайна з трывалых лісцяных парод, такіх як арэх. Альтэрнатыўным варыянтам з'яўляецца ламінаваная драўляная нарыхтоўка, якая складаецца з мноства тонкіх слаёў драўніны, зклеяных разам пад высокім ціскам эпаксіднай смалой, у выніку чаго атрымліваецца шчыльны і стабільны кампазіт. Таксама прыклады могуць быць металічныя ці з плотнага пластыка.
Заўвагі і спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «12 незвычайных камер мінулага» https://web.archive.org/web/20150112133505/http://tracer.ru/12-unusual-cameras-of-the-past
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.