For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Агнястрэльная зброя.

Агнястрэльная зброя

Берэта 92

Агнястрэльная зброя, зброя, у якой для выкідання снарада (кулі) з канала ствала выкарыстоўваецца сіла ціску газаў, якія ўтвараюцца пры спальванні парахавога кідальнага зарада або спецыяльных палкіх сумесяў. Агнястрэльная зброя спалучае ў сабе як сродкі паражэння (снарад, міна, куля і інш.), так і сродкі іх кідання ў цэль (дастаўкі) (гармата, мінамёт, кулямёт, вінтоўка і інш.).

У наш час найбольш распаўсюджана наразная агнястрэльная зброя, існуе таксама гладкаствольная агнястрэльная зброя.

Сучасная агнястрэльная зброя падзяляецца на артылерыйскую зброю, стралковую зброю, гранатамёты.

Ручная гармата часоў кітайскай дынастыі Юань (1271—1368).

Першая агнястрэльная зброя — драўляная «Вогненная дзіда», прататып ручніцы — з’явілася ў Кітаі, хронікі зафіксавалі яе прымяненне ў 1132 годзе[1], але лічыцца, што агнястрэльная зброя там з’явілася ў X ст.

Не дужа добра даследавана, якое месца ў гісторыі ўзнікнення агнястрэльнай зброі займае грэчаскі агонь, бо, з аднаго боку, ён вядомы са значна даўнейшага часу, але, з іншага боку, няма яснасці ў спосабе яго кідання. Аднак ужо ў «Кнізе агнёў для спальвання ворагаў» (Liber ignium ad comburendos hostes), напісанай каля 1250 года[2] або ў канцы XIII стагоддзя[3] Маркам Грэкам, пры апісанні пэўнага складу грэчаскага агню прыводзіцца цалкам пэўнае апісанне спосабу кідання: «1 частка каніфолі, 1 частка серы, 6 частак салетры ў тонка здробненым выглядзе растварыць у ільняным або лаўровым алеі, затым пакласці ў трубу або ў драўляны ствол і запаліць. Зарад адразу ляціць у любым кірунку і ўсё знішчае агнём»[4]. Відаць, стрэл здзяйсняўся менавіта спосабам, характэрным для агнястрэльнай зброі (за кошт гарэння кідальнага рэчыва), і пры гэтым далёкасць прымянення грэчаскага агню значна перасягала кітайскую вогненную дзіду пры высокай эфектыўнасці.

Ручніца. Музей арміі, Парыж

Афіцыйна лічыцца, што ў Еўропе агнястрэльная зброя з’явілася ў XIV стагоддзі, калі развіццё тэхнікі дазволіла выкарыстоўваць энергію пораху. Гэта азначала новую эру ў ваеннай справе — з’яўленне артылерыі, у тым ліку асобнай галіны артылерыі — ручной артылерыі.

Кулеўрына XV ст.

Першыя ўзоры ручной агнястрэльнай зброі ўяўлялі сабой параўнальна кароткія жалезныя або бронзавыя трубы, глуха запаяныя з аднаго канца, які часам заканчваўся стрыжнем (стрыжань быў цалкам металічным або пераходзіў у дрэўка). Трубы без стрыжняў прымацоўваліся да ложаў, якія прадстаўлялі сабой груба апрацаваныя драўляныя калоды.

Для зарадкі зброі ў канал засыпаўся зарад пораху, а затым туды ўводзілася жалезная або свінцовая куля. Зброю стралок заціскаў пад пахай або ўпіраў у плячо (зрэшты, часам упорам служыла і зямля). Запал зарада ажыццяўляўся шляхам паднясення кнота, які тлеў да невялікай адтуліны ў сценцы ствала.

Ужо ў першай чвэрці XV стагоддзя ў канструкцыі ручной агнястрэльнай зброі з’явіліся першыя ўдасканаленні — ствалы сталі даўжэйшымі, прыклады выгнутымі, а на самім ствале з’явіліся прыцэльныя прыстасаванні. Такая зброя ў Заходняй Еўропе называлася кулеўрынамі[ru]. Эфектыўнасць стральбы падобных узораў заставалася даволі нізкай, а працэс зарадкі займаў некалькі хвілін. Вялікую нязручнасць уяўляў сабой спосаб узгарання зарада — тлеючы кнот адцягваў стралка ад прыцэльвання.

Для паляпшэння артыкула пажадана Паставіць зноскі з дакладнейшым указаннем крыніцы.
  1. Lorge, Peter A.. The Asian Military Revolution. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 26 лютага 2010.
  2. Штетбахер Альфред. Пороха и взрывчатые вещества / Пер. с нем. под ред. А. В. Сапожникова. — М.: ОНТИ, Главн. ред. хим. лит-ры, 1936. — С. 21-22.
  3. Partington James Riddick. A History of Greek Fire and Gunpowder. — The Johns Hopkins University Press, 1998. — P. 43.
  4. Romocky S. J. von. Geschichte der Explosivstoffe. — Bd. 3. — Berlin; Hannover. 1898.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Агнястрэльная зброя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?