For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пажар у Мінску (1881).

Пажар у Мінску (1881)

Панарама Раманаўскай Слабады пасля пажару, удалечыні Ракаўскае прадмесце, Нізкі і Высокі Рынкі

Пажар 1881 года ў Мінску — моцны пажар, які адбыўся 21—22 чэрвеня 1881 года ў Мінску і знішчыў палову драўлянай забудовы горада.

Горад ужо цярпеў ад пажару ў 1877 годзе. Новаму пажару папярэднічаў цэлы месяц засухі. Пажар пачаўся 21 чэрвеня 1881 года на Замкавай гары ў самай старой частцы горада, якую насуперак Будаўнічаму Статуту практычна ўсе праектныя планы пакідалі без увагі. У 10.30 на каланчы далі сігнал, які апавясціў пра пажар у 1-й частцы горада. Гарэлі склады шкіпінару, смалы, нафты і іншых тавараў на рагу вуліц Койданаўскай і Багадзельнай. Аб’яднанымі высілкамі прыбыўшых на месца гарадской і вольнай пажарных каманд[ru] праз гадзіну здолелі лакалізаваць агонь.

Тушэнне ўсё яшчэ працягвалася, калі ў 12.20 звон з каланчы ўзвясціў пра новы пажар. Прыбыўшы сігнальны паведаміў, што ўжо гарыць адначасова ў 3-4 розных месцах. На Койданаўскай было пакінута аддзяленне гарадской каманды, і ўсе сілы пажарнікаў накіраваны да новага месца. Над II-й часткай горада ўжо ўздымаліся слупы густога чорнага дыму, якія асвятляліся знізу ярка-чырвоным полымем. Палалі кварталы паміж Мясніцкай, Замкавай, Завальнай вуліцамі і завулкамі такіх жа назваў, амаль цалкам забудаванымі старымі драўлянымі будовамі, якія стаялі блізка адзін да аднаго. Прыбыўшых на месца пажарнікаў сустрэла з усіх бакоў мора агню, полымя кожныя 10 хвілін ахоплівала па 200—300 кв. сажняў драўлянай забудовы. Вада, якая выкідалася помпамі, выпаралася ад жару, не дасягаючы полымя. Пагарэльцы, ратуючы пажыткі, заміналі руху, а вуліцы былі завалены выкінутай з хат маёмасцю, якая таксама пачала гарэць. Коні каманд, якія падвозілі бочкі з вадой, не маглі пад’ехаць да помпаў, яны кідаліся ў бок, перакульваючы абоз, калечачы сябе і служак. Полымя тым часам зайшло ў тыл, перакінулася на процілеглыя кварталы. Моцны вецер ператварыўся ў сапраўную буру. Ачагі пажару ўспыхвалі ў вельмі аддаленых адно ад аднаго месцах.

Гарадскія вадаправоды вычарпаліся, а падвоз вады з ракі ажыцяўляўся занадта марудна. Жыхары, якія да гэтага яшчэ неяк дапамагалі з дастаўкай вады, ад страху згарэць жыўцом разбегліся, на сваіх месцах засталіся толькі пажарнікі. Полымя да 3-й гадзіны ператварылася ў жудасны паток агню, які ўсё больш ахопліваў найбольш населеную і гандлёвую частку горада. Абоз гарадской каманды ў адной з вуліц апынуўся ў агнявым тупіку, дзе згарэлі дзве помпы і адкуль літаральна цудам удалося вывесці пажарнікаў і коней, а праз гадзіну ў агнявой пастцы апынулася помпа пажарнага таварыства, лесвіцы і бочкі.

Да 7 гадзін вечара 19 кварталаў у прасторы ад Вялікай Татарскай вуліцы шырокай паласою, пяройдучы за Захар’еўскую, апынуліся ахопленыя агнём. Горад гарэў амаль суткі, 22 чэрвеня Мінск уяўляў сабой карціну страшнага спусташэння са змрочных развалін.

Урон ад пажару

[правіць | правіць зыходнік]
Койданаўская вуліца пасля пажару, на заднім плане вежы ацалелага Кацярынінскага сабора
Рог вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай пасля пажару, на заднім плане ацалелы касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Усе ваколіцы ад Татарскай Слабады да Захар’еўскай вуліцы ўяўлялі сабой суцэльныя выпаленыя разваліны. Левы бок Нізкага Рынку, Цёмных Крам, уся Кацярынінская, Койданаўская, Турэмная і Багадзельная вуліца выгарэлі. Згарэлі 742 жылыя дамы з усімі пабудовамі і 321 гарадскі будынак, у тым ліку 8 урадавых устаноў. Згарэлі сярод іншых Паштовая кантора, Кантрольная палата, Вайсковая прысутнасць, гарадское чатырохкласнае вучылішча, яўрэйскія сінагогі і будынкі прытулку Кацярынінскага сабора. Сама Кацярынінская царква цудам ацалела[1].

Пажар з аднаго боку спыніўся на флігелі духоўнага вучылішча, які згарэў, але само вучылішча, дзякуючы сваёй вышыні, ацалела. Яно ж адгарадзіла ад знішчэння будынкі Казённых палат, Казначэйства, Марыянскага касцёла і Губернатарскага дома.

Пасля пажару тысячы чалавек апынуліся беспрытульнымі. Загарадныя палі і гарадскія плошчы былі пакрытыя буданамі. У горадзе быў створаны камітэт для збору ахвяраванняў на пагарэльцаў.

Паведамленне аб пажары 21 чэрвеня 1881 года ў «Мінскіх епархіяльных ведамасцях»

Карэспандэнт польскага выдання Tygodnik Powszechny, які стаў сведкай пажару, так пісаў пра яго наступствы:

" Мінск ператвораны ў руіны і попел, сярод якіх, як сімвал надзеі, над развалінамі ўзвышаюцца ацалелыя храмы, а там, дзе ёсць храм, там — жыццё ў век не загасне. Горад верыць у сваю зорку і ўжо зноў адраджаецца, як фенікс з попелу. "

Мінскі губернатар, з прычыны хуткага аднаўлення горада, прапанаваў рассекчы гэты «гордзіеў вузел», і 8 ліпеня накіраваў гарадскому главе прапановы па добраўпарадкаванні горада:

" Катастрафічны пажар знішчыў значную і найбольш населеную частку горада і разладзіў сілы і сродкі гарадской пажарнай каманды, працамі Вашымі і грашовымі ахвяраваннямі жыхароў горада толькі што прыведзенай у той добры від, у якім яна, відаць, яшчэ ніколі не была… З прычыны гэтага, самым надзённым пытаннем з’яўляецца пытанне аб забудове пагарэлай часткі горада, што займае велізарную прастору. Для гэтага існуе Найвышэйша зацверджаны план, выкананне якога абавязкова. У плане гэтым, складзеным паводле дзеючага размяшчэння вуліц, азначана частка горада, якая падлеглая забудове камяніцамі, а самі вуліцы нанесены як яны былі ў час складання плана, а, такім чынам, з прычыны таго, што горад забудоўваўся сам сабой у той час, калі ніякага плана яшчэ не было, дзякуючы гэтаму на месцы і па плане былі вуліцы вузкія і крывыя, якія перашкаджалі не толькі свабоднаму руху пажарных каманд, але і наогул усялякаму руху, а галоўнае — што робяць немагчымым сістэматычную забудову. "

Гарадскому главе было даручана неадкладна прыступіць да распрацоўкі прапаноў для занясення змен у план Мінска 1873 г., а таксама да складання і выдання абавязковых правіл, без выканання якіх засцераганне жыхароў ад падобных бедстваў ў будучыні, паводле меркавання губернатара, уяўляецца неймаверным. Да змены ў складзе ранейшага плана даручаецца:

  • 1) пашырыць частку горада, якая падлягае забудове, мураванымі пабудовамі з далучэннем да яе выгаралай мясцовасці, якая знаходзіцца паміж вуліцамі Серпухаўскай, Нямігскай, Багадзельнай і Захар’еўскай, да Турэмнага замка; да гэтага ж далучыць частку прасторы паміж р. Свіслаччу і вул. Балотнай, ад месца пры Таўкучым рынку да вул. Хрышчэнскай;
  • 2) у пракладцы вуліц і пры стварэнні плошчаў:
    • а) цалкам знішчыць крывую і вузкую вул. Завальную і аднайменны завулак, наўзамен гэтага працягнуць вул. Школьную да Замкавай па прамым кірунку з пракладкай новай і прамой вуліцы для злучэння Замкавай і Ракаўскай, пачаткам гэтай вуліцы мусіць служыць вул. Завальная ад яе злучэння з Замкавай;
    • б) пашырыць плошчу Рыбнага рынку за кошт зносу хат, размешчаных паміж ім і вул. Школьнай;
    • в) каб пазбегнуць цеснаты гандлю і для дастаўлення выгоды гораду, які забудоўваецца пераважна да вакзалаў, разгледзець магчымасць стварэння новага кірмаша каля Віленскага вакзала;
    • г) змяніць цячэнне р. Нямігі, якая сцясняе зносіны па вул. Завальнай і Нямігскай, пасродкам стварэння закрытага водаадводнага канала.

Праект быў накірваны ў МУС, і хоць яго ўзгадненне заняло больш за год, паводле яго пачынаюцца працы, звязаныя са змяненнем вулічнай сеткі, прывядзеннем вуліц да нарматыўнай шырыні ў 10 сажняў, а таксама па аднаўленні дамоў, якія не трапляюць пад знос у сувязі з пашырэннем плошчы.

У 1882 г. гарадской управай падрыхтаваны зборнік пастаноў з назвай «Абавязковыя правілы для жыхароў Мінска», апублікаваных у газеце «Мінскія губернскія ведамасці» і ў дадатку да Памятнай кніжкі Мінскай губерні на 1883 г. У зборнік увайшлі такія правілы, як: «Па частцы будаўнічай для мураванага квартала г. Мінска»; «Пра месцы, дзе не дапушчаюцца склады лёгкаўзгаральных матэрыялаў, а таксама дроў, сена, саломы, алею»; «Аб прыняцці мер засцярогі ад пажараў»; «Пра начных вартаўнікоў»; «Пра гарадскіх камінараў»; «Пра парадак утрымання гасцініц і заезных дамоў»; «Пра парадак арганізацыі тратуараў і ўтрымання іх у спраўнасці»; «Правілы карыстання вадой» і шэраг іншых. Некалькі пастаноў, якія сталі правіламі, былі прыняты ў сувязі з паступіўшымі зваротамі жыхароў. Аднак не ўсе патрабаванні бяспекі знаходзілі адлюстраванне ў пастановах. У красавіку 1895 г. Маскоўскае архітэктурнае таварыства[ru] распаўсюдзіла для гарадскіх упраў зборнік дакладаў, разгледжаных на II з’ездзе Рускіх дойлідаў, сярод якіх была праца прафесара архітэктуры К. Быкоўскага[ru] «Аб спосабах прывядзення ў выкананне абавязковых пастаноў» з прапановай парадку, калі заняцце жыхарамі зноў пабудаваных дамоў дапушчалася б толькі пасля іх агляду ў плане правільнасці пабудовы, пажарнай і санітарнай бяспекі. Аднак на пасяджэнні думы пры галасаванні гэтае новаўвядзенне было адхілена.

Гарадская грамадская ўправа для пастаяннага кантролю для назірання за дакладным выкананнем нормаў Будаўнічага Статута па частках горада пастанавіла ўтварыць чатыры пастаянных камісіі. Членам камісій даручалася: аглядаць усе пабудовы ў горадзе і ўнутраныя іх часткі; прапаноўваць домаўладальнікам знесці тыя пабудовы, якія па старасці пагражаюць падзеннем; прымушаць домаўладальнікаў да неадкладнага разбурэння драўляных лесвіц пры мураваных дамах; аглядаць брандмаўэры і прымушаць домаўладальнікаў ствараць такія праз увесь дах на 3/4 аршыны вышэй за яго і таўшчынёю не менш як паўтары цэглы і інш. У час правядзення праверак камісіям даручалася разгледзець план горада і зрабіць прапановы, звязаныя з яго пашырэннем, а таксама пракладкай па вуліцах сеткі магістральных труб гарадскога вадаправода і стварэннем ліній конна-чыгункі.

Домаўладальнікі таксама не засталіся ўбаку ад пытанняў бяспекі. Высілкамі ініцыятыўнай групы пачатало свае дзеянні «Мінскае гарадское таварыства ўзаемнага ад агню страхавання». Па выніках дзейнасці, як яго называлі, «агнявога таварыства» на пяць гадоў да 1887 г. пры заключэнні страхавых кантрактаў забяспечыла правядзенне прафілактычных супрацьпажарных мерапрыемстваў у 554 домаўласніцтвах.

Імклівы рост горада зафіксаваў створаны ў 1888 г. «План губернскага горада Мінска…». Да 1890 г. складзена тапаграфічнае паквартальнае апісанне гарадскіх зямель і навакольных тэрыторый. Са складу першых пад сялібную забудову было адведзена 596 кварталаў. Аднак большая частка ўчасткаў пакуль толькі была выстаўлена на гандаль для продажу ахвочым будавацца. Пустуючыя землі часова аддаваліся пад раллі ці гароды.

Змены, уведзеныя ў будаўнічым заканадаўстве ў 70-80 гады XIX ст., дазволілі домаўладальнікам больш свабодна выбіраць тып дому для пабудовы ў гарадскіх кварталах. Уладальнік цяпер сам заказваў у гарадскога архітэктара чарцёж галоўнага фасада, вар’іраваў паверхавасць і ўнутраную планіроўку. У драўляных кварталах, якія засяляліся пераважна служачымі і рабочымі, якія мелі сярэдні дастатак, на падставе арт. 350 Будаўнічага Статуту прымяняліся праекты драўляных дамоў па ўзорных фасадах, Найвышэйша зацверджаным у 1854 і 1855 гг., так званыя «дамы на 5 вокнаў».

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пажар у Мінску (1881)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?