For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ніштацкі мірны дагавор.

Ніштацкі мірны дагавор

Ніштацкі мірны дагавор
Падпісанне мірнага дагавора ў Ніштаце. 30 жніўня 1721. Гравюра П. Шэнка. 1721 год.
Падпісанне мірнага дагавора ў Ніштаце. 30 жніўня 1721. Гравюра П. Шэнка. 1721 год.
Дата падпісання 30 жніўня (10 верасня) 1721
Месца падпісання
Бакі Маскоўская дзяржаваШведская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нішта́цкі мір (шведск.: Freden i Nystad) — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Шведскай імперыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў. Падпісаны 30 жніўня (10 верасня1721 года ў горадзе Ніштат (цяпер Усікаўпункі, Фінляндыя). Быў падпісаны з боку Расіі Я. В. Брусам і А. І. Астэрманам, з боку Швецыі — Ю. Лільенстэтам і О. Стромфельдам (шведск.: Otto Reinhold Strömfelt).

Дагавор змяніў руска-шведскую мяжу, раней замацаваную Сталбоўскім мірным дагаворам ад 1617 года. Швецыя прызнала далучэнне да Расіі Ліфляндыі, Эстляндыі, Інгерманландыі, часткі Карэліі (г. зв. Старой Фінляндыі) і іншых тэрыторый[1]. Расія абавязалася выплаціць Швецыі грашовую кампенсацыю і вярнуць Фінляндыю.

Ратыфікаваны 9 (20) верасня. 10 верасня 1721 года ў Маскве былі прайшлі ўрачыстасці прысвечаныя Ніштацкаму міру. Перамога ў Паўночнай вайне высунула Расію ў лік найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў.

Карта змянення межаў дзяржаў паводле Ніштацкага міру: жоўтым колерам пазначаны межы Швецыі да вайны, цёмна-зялёным — Расіі, заштрыхаваны землі адышлі да Расіі паводле ўмоў дагавора

Перамогамі рускай зброі ў канцы Паўночнай вайны вырашылі скарыстацца Англія, Гановер, Галандыя і Данія, якія заключылі саюз з Пятром I супраць Швецыі. У рэчаіснасці ж Англія і Галандыя не жадалі поўнага паражэння Швецыі і ўзмацнення Расіі на Балтыцы. Гэта прывяло да распаду кааліцыі і заключэння 4 жніўня 1717 саюзнага дагавора з Францыяй: Парыж абяцаў пасрэдніцтва ў перагаворах са Швецыяй, крайне знясіленай працяглай вайной. 12 мая 1718 адкрыўся Аландскі кангрэс — на адным з Аландскіх астравоў. З боку Расіі перамовы ўзначалілі Якаў Брус і Андрэй Астэрман. Аднак, спадзеючыся на дапамогу Англіі, шведы ўсяляк іх зацягвалі. Акрамя таго, пасля гібелі Карла XII у 1718 годзе да ўлады ў Швецыі прыйшла рэваншысцкая групоўка каралевы Ульрыкі Элеаноры, якая выступала за збліжэнне з Англіяй і працягвання ваенных дзеянняў.

У 1719 пад уздзеяннем англійскай дыпламатыі была арганізавана кааліцыя еўрапейскіх дзяржаў супраць Расіі. У яе склад увайшлі Аўстрыя, Саксонія і Гановер. Англія абяцала ваенную і фінансавую дапамогу шведам. Перамовы на Аландскім кангрэсе былі спынены. У 1719 рускі флот перамог шведаў ля вострава Эзэль, а ў 1720 — ля вострава Грэнгам (Бітва пры Грэнгаме). Англія вымушана была адклікаць сваю эскадру з Балтыкі. У 1719—1720 былі праведзены тры паспяховыя дэсантныя аперацыі на тэрыторыі Швецыі. Усё гэта вымусіла шведаў у маі 1721 у Ніштаце аднавіць перамовы. 30 жніўня (па стар. стылі) 1721 мірны дагавор быў падпісаны.

Умовы дагавора

[правіць | правіць зыходнік]
Скульптурная група П. Барата Ніштацкі мір (Летні сад, Пецярбург)

Дагавор складаўся з прэамбулы і 24 артыкулаў. Паводле дагавора Расія замацавала выхад да Балтыйскага мора: да яе адышлі частка Карэліі на поўнач ад Ладажскага возера, Інгерманландыя ад Ладагі да Нарвы, частка Эстляндыі з Рэвелем, частка Ліфляндыі з Рыгай, астравы Эзэль і Дага. За гэтыя землі Расія выплаціла Швецыі кампенсацыю ў 2 млн яфімкаў (1,3 млн рублёў). Прадугледжваўся абмен палоннымі[2], амністыя «злачынцам і перабежчыкам» (акрамя прыхільнікаў Івана Мазепы). Фінляндыя вярталася Швецыі, якая таксама атрымала права штогод бязмытна закупляць і вывозіць з Расіі хлеба на 50 тыс. рублёў. Дагавор пацвярджаў усе прывілеі, прадстаўленыя остзэйскаму дваранству шведскім урадам: дваранства захавала сваё самакіраванне, саслоўныя органы і г. д.

Асноўныя палажэнні дагавора[3]:

  1. Вечны і неразрыўны мір паміж царом рускім і каралём шведскім і іх пераемнікамі;
  2. Поўная амністыя з абодвух бакоў, за выключэннем казакоў Мазепы;
  3. Усе дзеянні спыняюцца ў 14-дзённы тэрмін;
  4. Шведы саступаюць у вечнае ўладанне Расіі: Ліфляндыю, Эстляндыю, Інгерманландыю, частку Карэліі[1];
  5. Швецыі вяртаецца Фінляндыя;
  6. Свабода веравызнання на гэтых тэрыторыях.

Расія стала вялікай еўрапейскай дзяржавай, у адзначэнне чаго 22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года Пётр I па прашэнні сенатараў прыняў тытул Айца айчыны, Імператара Усерасійскага, Пятра Вялікага.

Зноскі

  1. а б Ніштацкі мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй. Рускі тэкст.
  2. Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 30. Николаев — Олонки. 1954. 656 стр., илл. и карты; 52 л. илл. и карт.
  3. Балязин В. Н. Неофициальная история России. — М.: Олма Медиа Групп, 2007. — ISBN 978-5-373-01229-4
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Ніштацкі мірны дагавор
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ніштацкі мірны дагавор
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?