For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нёўда (рака).

Нёўда (рака)

Нёўда
Нёўда каля вёскі Нязнанава
Нёўда каля вёскі Нязнанава
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Басейн 240 км²
Расход вады 1,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°32′58,62″ пн. ш. 25°49′45,97″ у. д.HGЯO
Вусце Сэрвач
 • Каардынаты 53°31′50,3″ пн. ш. 26°09′59,9″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сэрвач → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Нёўда (рака)
Нёўда (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нёўда, Нявода, Палужанка — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн р. Нёман). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰.

Назва Нёўды мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада; рака».

Яцвяжскае *udā роднаснае балцкай гідранімічнай аснове Ud- : Vad- : Ved-, што роднасная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада». Варыянты гэтай асновы ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega, Vadaktis, Ūdara[1], пасожская Удага, падняпроўская Ведаса і пад.[2] У прусаў вядомы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»[3].

Апроч Нёўды, другая аснова -da і ў рачных назвах Ясельда, Грыўда, Сёгда, Саколда, Голда. Гэтыя назвы паказваюць арэал менш-больш паміж Навагрудкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале таксама сканцэнтраваныя гідронімы яцвяжскага паходжання: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.

Магчыма, форму, блізкую да Ne-ud-, раней мела рака Няводніца[pl] (польск. Niewodnica), што ўцякае ў Нараў каля Беластока, недалёка ад Саколды і Голды.

Рака Нёўда ў вёсцы Валеўка
Нёўда ў вёсцы Валеўка

Назва Нёўда мела такое ж значэнне, што і гідронімы тыпу Нецеч, Сухацечка[ru], Сухадроўка: непаўнаводная рэчка, што ў цяплейшую пару года высыхае, «не цячэ».

Пачынаецца каля вёскі Нёўда Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі.

Уцякае ў раку Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразавец Карэліцкага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня 2—3 км, са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком, шырыня 100—150 м.

Рэчышча моцна звілістае, ад вёскі Аколіца да вусця каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Крамаўка (злева), Зямчатка (справа).

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
  2. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157, 169—170, 178, 211.
  3. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нёўда (рака)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?