For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нараджэнне Хрыстова.

Нараджэнне Хрыстова

Раство Хрыстова
Раство Хрыстова
«Раство Хрыстова», Латыгаўскі майстар, 1746.
Тып рэлігійнае свята
Значэнне адно з галоўных хрысціянскіх свят
Устаноўлена у гонар нараджэння Ісуса Хрыста Багародзіцай
Дата Праваслаўе — 25 снежня па Новаюліянскім календары або 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім[1];

Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй.

У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост.

Свята Нараджэння Хрыстова

[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя з’яўлення свята

[правіць | правіць зыходнік]

У хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3].

Даты святкавання ў розных цэрквах

[правіць | правіць зыходнік]

Рымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі».

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па Юліянскім календары.

Падзеі Раства Хрыстова

[правіць | правіць зыходнік]
Эль Грэка. «Раство»

Кананічныя тэксты

[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

« Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы.
»

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят.

Апакрыфічныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]
Фрэска «Купанне Хрыста Саламеяй»
(Кападокія, XII ст.)

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны.

Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Самыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя -- у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7].

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7].

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны выхадны дзень

[правіць | правіць зыходнік]

Два выхадныя дні

[правіць | правіць зыходнік]

Тры выхадныя дні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэт працягваюць ужываць Юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па Юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па Грыгарыянскім.
  2. Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Архівавана 15 снежня 2012.
  3. Каталіцкі свет святкуе Раство
  4. Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita)
  5. Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)
  6. Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
  7. а б Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
  8. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
  9. Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Архівавана 31 студзеня 2012. (балг.)
  10. Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.)
  11. У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць
  • Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нараджэнне Хрыстова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?