For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва.

Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва

УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва»
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1970
Размяшчэнне  Беларусь: Мінск, пр. Машэрава, 29
Ключавыя постаці Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (дырэктар)
Сайт irup.by
Будынак БелНДІПгорадабудаўніцтва

Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) — галаўная праектная арганізацыя па горадабудаўніцтве Беларусі. Размешчаны па адрасе пр. Машэрава, 29.

БелНДІПгорадабудаўніцтва — вядучая арганізацыя ў сферы тэрытарыяльнага планавання і распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі, вядзення горадабудаўнічага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь. Інстытут з’яўляецца аўтарам Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (ГСКТА РБ), схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і адміністрацыйных раёнаў, генеральных планаў усіх рэгіянальных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, большасці сярэдніх і малых гарадоў Беларусі, сельскіх паселішчаў[1].

Прадпрыемства было створана ў 1970 годзе загадам Дзяржграмадзянбуда пры Дзяржбудзе СССР як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (ЦНДІПгорадабудаўніцтва)[1].

У лютым 1976 года пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР на базе Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) Дзяржбуда БССР. Яго дырэктарам стаў Віктар Паўлавіч Чарнышоў[1].

Навуковымі падраздзяленнямі інстытута была закладзена аснова беларускай горадабудаўнічай навукі, правілаў фарміравання нарматыўнай і заканадаўчай базы праектавання[1].

Аддзяленні (1996): навуковае (9 аддзелаў), праектнае (аддзелы: раённай планіроўкі, 2 архітэктурна-планіровачныя, архітэктурна-канструктарскі, 3 інжынерныя, аўтаматызацыі работ)[2].

Асноўныя кірункі дзейнасці: навуковыя даследаванні, распрацоўка навукова-метадычнай і нарматыўна-прававой дакументацыі ў галіне тэрытарыяльнай планіроўкі, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя; распрацоўка дакументацыі па планіроўцы рэгіёнаў, планіроўцы і забудове гарадскіх паселішчаў і асобных тэрыторый, развіцці транспартнай і інжынернай інфраструктур; распрацоўка і эксплуатацыя геаінфармацыйных сістэм і банкаў даных у горадабудаўніцтве і будаўнічым комплексе; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на аб’екты жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].

Для Расійскай Федэрацыі ў розныя гады быў выкананы шэраг рэгіянальных работ, такіх як: схемы тэрытарыяльнай арганізацыі Бранскай і Пскоўскай абласцей, тэрытарыяльная комплексная схема развіцця Калінінградскай вобласці, уключаючы прыморскую зону, праект развіцця транспартнай інфраструктуры Белгарада, навукова-даследчая праца па падрыхтоўцы праекта генеральнага плана і правілаў землекарыстання і забудовы муніцыпальнага ўтварэння Татарскага сельскага паселішча  (руск.) Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці[1].

Для Малдовы быў распрацаваны транспартны падзел у генплан г. Кішынёва[1].

Для Венесуэлы былі распрацаваны два генеральных плана горадабудаўнічага развіцця новых раёнаў у гарадах Барынас і Тэхерыес, тры генпланы сельскагаспадарчага развіцця мікракамун Ата Педрэгаль, Лас Пакас і Ла Педрэра[1].

Для Азербайджан выканана праектаванне жылога масіва Габу для вымушаных перасяленцаў у Апшэронскім раёне[1].

Для Казахстана ў 20102011 гг. выканана работа па аналізе тэрытарыяльнага планавання развітых краін з мэтай фарміравання эфектыўнага напрамку развіцця сельскай гаспадаркі, турысцка-рэкрэацыйнага развіцця і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі на тэрыторыі, а таксама агляд вопыту Рэспублікі Беларусь і міжнароднай практыкі па рацыянальнай арганізацыі тэрыторый у маштабе краіны для выкарыстання ў распрацоўцы Генеральнай схемы арганізацыі тэрыторый Рэспублікі Казахстан[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Гісторыя БелНДІПгорадабудаўніцтва Архівавана 16 сакавіка 2019.
  2. а б Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?