For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк.

Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк

Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк
дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
з 2018

Нараджэнне 16 сакавіка 1978(1978-03-16) (46 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (нар. 16 сакавіка 1978, Хойнікі) — беларускі грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 16 сакавіка 1978 года ў Хойніках. Яго бацька, Мікалай Васільевіч, працаваў на хойніцкай чыгунцы, маці, Ірына Іванаўна, — эканамістам на торфабрыкетным заводзе «Хойніцкі». Жылі па вуліцы Міру насупраць гэтага прадпрыемства ў адным пад’ездзе з дзядулем і бабуляй па бацькоўскай лініі, якія дапамагалі ў доглядзе ўнукаў. У Хойніках Аляксандр закончыў тры класы СШ № 3 на выдатна.

Пасля аварыі на ЧАЭС разам з маці і малодшай чатырохгадовай сястрой апынуўся ў Смалявіцкім раёне. Там эвакуіраваных размяркоўвалі па кватэрах. Крыху пазней пераехалі да мамінай сястры ў Віцебскую вобласць. На пастаяннае месца жыхарства сям’я Хіжняк пераехала ў пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна. У школе займаўся грэка-рымскай барацьбой.

У 2000 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрааграхарчпрам», дзе прайшоў шлях ад вядучага да галоўнага юрысконсульта. Узначальваў прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі, у Белгарадзе.

З адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» галоўным юрысконсультам, начальнікам інфармацыйна-прававога аддзела, кіраўніком прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці.

Рыхтаваўся станам на 2016 года да абароны кандыдацкай дысертацыі па тэме «Кіраванне горадабудаўнічай дзейнасцю Рэспублікі Беларусь».

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Каменнагорскай выбарчай акругі № 35. З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Нёманскай выбарчай акругі № 35[1].

У 2006 і 2015 гадах за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці атрымаў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2001 года ў шлюбе з Аленай Аляксандраўнай, якая працуе ў музейным сектары Палаца культуры прафсаюзаў г. Мінска, выхоўвае трох сыноў. Старэйшы Мікіта (нар. 2002) займаецца спортам, з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету па кантактным боі ў каратэ, сярэдні Уладзіслаў таксама перамагаў у гэтым відзе спорту ў беларускіх і міжнародных спаборніцтвах, малодшы сын — Максім.

  1. Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?