For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў.

Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў

Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1898
Ліквідацыя
Дата скасавання 25 ліпеня 1906

Мі́нскае тавары́ства ама́тараў прыго́жых маста́цтваў — грамадская культурна-асветная і літаратурна-мастацкая арганізацыя. Існавала ў 1898—1906 у Мінску.

Створана ў 18881898 гадах на аснове музычна-драматычнае таварыства па ініцыятыве Я. Чырыкава, А. Аляксандрава, В. Чавусава і інш. Таварыствам кіраваў савет старэйшын з 10 чал. У розны час у яго ўваходзілі Д. Мейчык, С. Мядзведзеў, А. Холмскі, К. Какоўцаў, К. Фальковіч, М. Мысаўской, С. Нейфах, С. Камінскі, В. Сушчынскі і інш. Паводле статута, зацверджанага 19 лістапада 1899 года, мела на мэце развіццё і папулярызацыю прафесійнага і аматарскага мастацтва, мастацкай адукацыі. Мела літаратурную, тэатральна-драматычную, музычную і мастацкую секцыі, бібліятэку, тэатральную залу.

Літаратурная секцыя наладжвала лекцыі, дыспуты, чытанне рэфератаў пра творчасць Э. По, М. Метэрлінка, В. Бялінскага, А. Чэхава, Л. Андрэева, М. Горкага, абмеркаванне новых літаратурных плыней.

У рэпертуары аматарскага тэатра былі п’есы «Багна», «Лес[ru]», «Не ў свае сані не садзіся» А. Астроўскага, «Рэвізор» М. Гогаля, «Улада цемры[ru]» Л. Талстога, «На дне[ru]» і «Фама Гардзееў» М. Горкага, «У двары, у флігелі» Я. Чырыкава, «Дзядзька Ваня» А. Чэхава, «Маскарад[ru]» М. Лермантава, «Нора» Г. Ібсена, «Злачынства і кара», «Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага, «Патанулы звон» Г. Гаўптмана і інш.

Мастацкая секцыя арганізавала выстаўкі жывапісу, графікі, фатаграфіі (1901, 1902, 1904). Музычная секцыя мела аркестр, клас па тэорыі харавых спеваў.

Дзейнасць таварыства развівалася ў кантэксце рускай літаратурнай і культурнай традыцыі.

Пад уплывам рэвалюцыйнага руху 1905—1906 гадоў масавыя мерапрыемствы таварыства перараслі ў антыўрадавыя дэманстрацыі пад лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве Рэспубліка!». Паводле данясення мінскага паліцмайстра і губернатара П. Курлова, члены таварыства падазраваліся ў нядобранадзейнасці.

8 лютага 1906 года дзейнасць таварыства была прыпынена. Па просьбе савета старэйшын таварыству было дазволена самаліквідавацца рашэннем агульнага сходу 25 ліпеня 1906 года, маёмасць і даўгі перададзены новаўтворанаму Мінскаму літаратурна-артыстычнаму таварыству.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?