For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Антон Паўлавіч Чэхаў.

Антон Паўлавіч Чэхаў

Антон Чэхаў
руск.: Антон Павлович Чехов
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Антонъ Павловичъ Чеховъ[1]
Псеўданімы Антоша Чехонте, Антоша Ч., Брат моего брата, Рувер, Человек без селезёнки[2].
Дата нараджэння 29 студзеня 1860(1860-01-29)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1904(1904-07-15)[6][3][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Бацька Pavel Chekhov[d]
Маці Evgenia Chekhova[d]
Жонка Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, празаік, сатырык, драматург
Гады творчасці 1878—1904 гг.
Кірунак проза
Жанр гумарыстычны, лірычны аповед, драма
Мова твораў руская
Дэбют «Безотцовщина»; у друку — «Письмо к учёному соседу» і «Что чаще всего встречается в романах, повестях и т. п.»
Прэміі Пушкінская прэмія Акадэміі навук, 1888 год
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анто́н Па́ўлавіч Чэ́хаў (руск.: Анто́н Па́влович Че́хов; 17 (29) студзеня 1860, Таганрог, Кацярынаслаўская губерня (цяпер — Растоўская вобласць) — 2 (15) ліпеня 1904, Бадэнвайлер, Германія) — рускі пісьменнік, драматург, урач. Аўтар апавяданняў, аповесцяў і п’ес, прызнаны адным з найвялікшых пісьменнікаў у сусветнай літаратуры. Чэхаў стварыў чатыры творы, якія сталі класікай сусветнай драматургіі, а яго лепшыя аповеды высока ацэньваюцца пісьменнікамі і крытыкамі. Амаль усё дарослае жыццё Чэхаў быў практыкуючым урачом. «Медыцына — мая законная жонка, а літаратура — палюбоўніца», — казаў ён.

У Таганрожскай гімназіі настаўнікам фізікі і матэматыкі працаваў Эдмунд-Руфін Дзяржынскі (бацька «жалезнага» Фелікса), які на адной са школьных прац Антона Чэхава па матэматыцы за 18741875 навучальны год пакінуў наступны запіс: «Весь ход совершенно верен, и рассуждение самое правильное… Отлично. Э. Дзержинский»[9]. У 1890 годзе падарожнічаў на Сахалін, у выніку чаго напісаў аповесць «Востраў Сахалін» (1895)[10]. У 1896 годзе, пасля правала «Чайкі», Чэхаў, які з’яўляўся аўтарам некалькіх п’ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» Маскоўскага Мастацкага тэатра, заснаванага Станіслаўскім і Неміровічам-Данчанкам, мела вялізарны поспех у публікі і крытыкі, што спрычыніла Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдэўраў — п’ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».

Напачатку Чэхаў пісаў аповеды, арыентаваная на заробак грошай, але па меры яго творчых амбіцый, ён стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываў на развіццё сучаснага кароткага апавядання. Арыгінальнасць яго творчага метаду абумоўліваецца выкарыстаннем прыёма пад назвай «плынь свядомасці», які пазней выкарыстоўваўся Джэймсам Джойсам і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнае маралі, гэтак неабходнай структуры класічнага тагачаснага аповеда. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытасам, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.

Дзяцінства і юнацтва

[правіць | правіць зыходнік]
Месца нараджэння пісьменніка

Антон Чэхаў нарадзіўся 29 студзеня 1860 года ў невялікім доміку[11] ў сям’і Паўла Ягоравіча Чэхава на Паліцэйскай вуліцы, якая зараз носіць яго імя. Ранняе дзяцінства Антона працякала ў бясконцых царкоўных святах. У будныя дні пасля школы браты вартавалі краму бацькі, а а 5 раніцы кожны дзень уставалі спяваць у царкоўным хоры. Як казаў сам Чэхаў: «У дзяцінстве ў мяне не было дзяцінства».

Спачатку Чэхаў вучыўся ў грэчаскай школе ў Таганрогу. Грэк, які трымаў школку, прымушаў зазубрываць урокі, біў вучняў лінейкай, ставіў у вугал на калені на буйную соль. У 8 гадоў, пасля двух гадоў вучобы, Чэхаў паступіў у Таганрожскую гімназію, зараз — Гімназія № 2 імя А. П. Чэхава. Мужчынская класічная гімназія была найстарэйшай навучальнай установай на поўдні Расіі, якая была заснавана ў 1806 годзе, і давала добрую адукацыю і выхаванне. Скончыўшы восем класаў гімназіі маладыя людзі маглі без экзаменаў паступіць у любы расійскі ўніверсітэт альбо паехаць вучыцца за мяжу. Гімназія сфарміравала ў Чэхава агіду да крывадушнасці і фальшы. Тут фарміраваліся яго светагляд, любоў да кніг, ведаў і тэатру. Тут ён атрымаў свой першы літаратурны псеўданім «Чэхантэ», якім яго ўзнагародзіў настаўнік Закона Божага Фёдар Пакроўскі. Тут пачыналіся яго першыя літаратурныя і сцэнічныя спробы.

Музыка і кнігі абудзілі ў юным Антоне Чэхаве імкненне да творчасці. Вялікую ролю ў гэтым згуляў Таганрожскі тэатр, заснаваны ў 1827 годзе. Упершыню ў тэатры Антон пабываў у 13 гадоў, паглядзеў аперэту Жака Афенбаха «Выдатная Алена» і неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам тэатра. Пазней у адным са сваіх лістоў Чэхаў пісаў: «Тэатр мне даваў калі-то шмат добрага… Перш для мяне не было большай асалоды як сядзець у тэатры…». Не выпадкова героі яго першых твораў, як то «Трагік», «Комік», «Бенефіс», «Нездарма курыца спявала», былі акцёрамі і актрысамі.

Чэхаў-гімназіст выдаваў гумарыстычныя часопісы, прыдумляў подпісы да малюнкаў, пісаў гумарыстычныя апавяданні, сцэнкі. Першая драма «Безбацькоўшчына» была напісана 18-гадовым Чэхавым у перыяд вучобы ў гімназіі. Гімназічны перыяд Чэхава быў важным перыядам паспявання і фарміравання ягоной асобы, развіцця яго духоўных асноваў. Гімназічныя гады далі Чэхаву велізарны матэрыял для пісьменніцкай працы. Самыя тыповыя і калярытныя постаці з’явіліся пазней на старонках яго твораў. Магчыма, адной з такіх постацяў быў і яго настаўнік матэматыкі Эдмунд Дзяржынскі — бацька будучага першага старшыні ВЧК.

У 1879 годзе ён скончыў гімназію ў Таганрогу. У гэтым жа годзе ён пераехаў у Маскву і паступіў на медыцынскы факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў вядомых прафесараў: Мікалая Скліфасоўскага, Рыгора Захар’іна і іншых. У гэтым жа годзе брат Антона Іван атрымаў месца настаўніка ў падмаскоўным горадзе Васкрасенск. Яму была выдзелена вялікая кватэра, у якой магла б размясціцца цэлая сям’я. Чэхавы, якія жылі ў Маскве цесна, прыязджалі на лета да Івана ў Васкрасенск. Там у 1881 годзе Антон Чэхаў пазнаёміўся з доктарам Архангельскім, загадчыкам Васкрасенскай лячэбніцы. З 1882 года, з’яўляючыся студэнтам, ён ужо дапамагаў урачам шпіталя пры прыёме пацыентаў. У 1884 годзе Чэхаў скончыў курс універсітэта і пачаў працаваць павятовым урачом у Чыкінскім шпіталі. Затым ён працаваў у Звянігарадзе, дзе некаторы час загадваў шпіталем.

Чэхаў у Меліхава з таксай Хінай. 1897 год.

У 1880 годзе, з’яўляючыся студэнтам першага курсу, Чэхаў змясціў у часопісе «Стрекоза» апавяданне «Ліст да вучонага суседа» і гумарэску «Што часцей за ўсё сустракаецца ў раманах, аповесцях і т. п.». Гэта быў яго дэбют у друку. У наступныя гады Чэхаў пісаў апавяданні, фельетоны, гумарэскі пад псеўданімамі «Антоша Чэхантэ» і «Чалавек без селязёнкі» альбо іхнымі варыянтамі, альбо зусім без подпісу, у выданнях «малой прэсы», пераважна гумарыстычных: маскоўскіх часопісах «Будильник», «Зритель» і іншых, а таксама ў пецярбургскіх гумарыстычных штотыднёвіках «Осколки», «Стрекоза». Чэхаў супрацоўнічаў з «Пецярбургскай газетай» з 1884 года, але з перапынкамі, а таксама з газетай «Новое время» з 1886 па 1893 гады і з «Русские ведомости» з 1893 па 1899 гады.

У 1882 годзе Чэхаў падрыхтаваў першы зборнік апавяданняў «Свавольства», але ён не выйшаў, магчыма, з-за цэнзурных цяжкасцей. У 1884 годзе выйшаў зборнік яго апавяданняў — «Казкі Мельпамены» за подпісам «А. Чэхантэ». 18851886 гады ёсць перыяд росквіту Чэхава як «белетрыста-мініяцюрыста». Ён быў у гэты час аўтарам кароткіх, у асноўным гумарыстычных апавяданняў. У той час, па яго ўласным прызнанні, ён пісаў па аповядзе ў дзень. Сучаснікі лічылі, што ён і застанецца ў гэтым жанры, але вясной 1886 года ён атрымаў ліст ад вядомага расійскага літаратара Дзмітрыя Грыгаровіча, дзе той крытыкаваў Чэхава за тое, што ён марнуе свой талент на «творы-дробязі». Пасля да парадаў Грыгаровіча далучыліся Аляксей Суворын, Віктар Білібін і Аляксей Плешчэеў.

Чэхаў прыслухаўся да гэтых парадаў. З 1887 года ён усё менш супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі; было перапынена супрацоўніцтва з часопісам «Будильник». Яго апавяданні станавіліся ўсё даўжэй і сур’ёзней. Аб важных зменах, якія адбываліся тады з Чэхавым, кажа яшчэ і жаданне падарожнічаць. У тым жа 1887 годзе ён адправіўся ў падарожжа на поўдзень, у родныя мясціны; пазней ён ездзіў па «гогалеўскіх месцах», у Крым, на Каўказ. Падарожжа на поўдзень ажывіла ўспаміны Чэхава аб праведзенай там маладосці і дала яму матэрыял для «Стэпу», першага яго твору ў тоўстым часопісе — «Северный вестник». Дэбют у такім часопісе прыцягнуў вялікую ўвагу крытыкі, значна большую, чым да якога-небудзь папярэдняга твору Чэхава.

Увосень 1887 года ў лістах Чэхава з’явіліся згадкі пра працу над раманам «у 1500 радкоў». Яна працягвалася да 1889 года, калі Чэхаў, прыгнечаны працай такога вялікага памеру, нарэшце адмовіўся ад сваёй задумы. «Я рады, — пісаў ён у студзені Суворыну, — што 2-3 гады таму я не слухаўся Грыгаровіча і не пісаў рамана! Уяўляю, колькі бы дабра я пашкозіў, калі бы паслухаўся (…). Акрамя багацця матэрыялу і таленту, трэба яшчэ сёе-тое не менш важнае. Патрэбна памужнець — гэта першае; па-другое, неабходна пачуццё асабістай свабоды, а гэтае пачуццё стала разгарацца ва мне толькі нядаўна».

Відавочна, менавіта недахопам гэтых уласцівасцей быў незадаволены Чэхаў у канцы 1880-х гадах, што і заахвоціла яго падарожнічаць. Але ён застаўся незадаволены і пасля гэтых паездак, і яму было трэба новае, вялікае падарожжа. Варыянтамі былі кругасветнае падарожжа, паездка ў Сярэднюю Азію, у Персію, на Сахалін. У рэшце рэшт ён спыніўся на апошнім варыянце.

Але нягледзячы на ўласную незадаволенасць сабой, яго слава расла. Пасля выхаду «Стэпу» і «Сумнай гісторыі» ўвага крытыкі і чытачоў было прыкавана да кожнага яго новага твора. 7 (19) кастрычніка 1888 года ён атрымаў палову Пушкінскай прэміі Акадэміі навук за трэці зборнік 1887 года — «У змярканні». У адпаведнай пастанове акадэмічнай камісіі было напісана, што «апавяданні Чэхава, хоць і не цалкам задавальняюць патрабаванням вышэйшай мастацкай крытыкі, уяўляюць аднак жа выбітную з’яву ў нашай сучаснай белетрыстычнай літаратуры». У канцы 1880-х гадоў у манеры Чэхава з’явілася асаблівасць, якую адны сучаснікі лічылі перавагай, іншыя недахопам, — знарочыстая абыякавасць апісання, падкрэсленая адсутнасць аўтарскай ацэнкі. Асабліва гэтай рысай выдзяляюцца «Спаць хочацца», «Бабы» і «Княгіня».

Рашэнне паехаць менавіта ў Сахалін было канчаткова прынята, відавочна, улетку 1889 года, пасля абмеркавання гэтага намеру з артысткай Каратыгінай, якая падарожнічала па Сібіры ў Сахалін у канцы 1870-х гадоў. Але Чэхаў доўга хаваў гэты намер нават ад самых блізкіх; паведаміўшы пра яго толькі Каратыгінай, ён папрасіў трымаць гэта ў таемнасці. Раскрыў ён гэту таямніцу толькі ў студзені 1890 года, і натуральна, гэта зрабіла вялікае ўражанне на грамадства. Узмацнялася гэтае ўражанне яшчэ і «раптоўнасць» прынятага рашэння, бо ўжо вясной 1890 года Чэхаў адправіўся ў падарожжа.

Шлях праз Сібір заняў некалькі месяцаў, за якія Чэхаў напісаў 9 нарысаў, аб’яднаных пад агульнай назвай «З Сібіры». На Сахалін Чэхаў прыбыў 23 ліпеня. За некалькі месяцаў знаходжання на ім Чэхаў меў зносіны з людзьмі, пазнаваў гісторыі іх жыццяў, прычыны спасылкі і набіраў багаты матэрыял для сваіх нататак. Ён правёў сапраўдны перапіс насельніцтва Сахаліна, сабраўшы некалькі тысяч картак пра жыхароў вострава. Адміністрацыя вострава строга забараніла мець зносіны з палітычнымі зняволенымі, але ён парушаў гэту забарону. Вяртаўся Чэхаў восенню і зімой 1890 года, па Індыйскаму акіяну праз Суэцкі канал, наведаўшы па дарозе востраў Цэйлон. 19 снежня родныя сустракалі яго ў Туле.

У наступныя 5 гадоў Чэхаў пісаў кнігу «Востраў Сахалін». Што тычыцца мастацкай творчасці, падарожжа на Сахалін, паводле ўласнага прызнання Чэхава, аказала велізарны ўплыў на ўсе яго наступныя творы. У 2005 годзе на Сахаліне ўпершыню ў Расіі апублікаваны ў адным выданні «Быць можа, спатрэбяцца і мае лічбы…» матэрыялы Сахалінскага перапісу Чэхава. У выданні апублікаваныя ўсе 10 тысяч апытальных карт, запоўненых рэспандэнтамі Чэхава ў час яго падарожжа на востраў Сахалін у 1890 годзе.

Домік Чэхава ў Маскве

З 1890 па 1892 гады, па вяртанні ў Маскву з паездкі па Сахаліну, Чэхаў пасяліўся ў невялікім двухпавярховым флігелі на вуліцы Малая Дмітрўка. Тут ён працаваў над кнігай «Востраў Сахалін», апавяданнямі «Паскакунчык», «Дуэль» і «Палата № 6», а таксама сустракаўся з пісьменнікамі Уладзімірам Караленкам, Дзмітрыем Грыгаровічам, Уладзімірам Гіляроўскім, Пятром Бабарыкіным, Дзмітрыем Меражкоўскім, Уладзімірам Неміровічам-Данчанка, а таксама з вядомымі акцёрамі тэарту Аляксандрам Ленскім і Аляксандрам Южыным і мастаком Ісакам Левітанам. Флігель захаваўся да нашага часу і адзначаны памятнай дошкай з барэльефам Антона Чэхава.

З 1892 па 1899 гады Чэхаў пражываў у падмаскоўным маёнтку Меліхава, дзе зараз працуе адзін з галоўных чэхаўскіх музеяў. За гады «меліхаўскага сядзення» было напісана 42 творы. Пазней Чэхаў шмат падарожнічаў па Еўропе. Апошнія гады Чэхаў, у якога абвастрыліся сухоты, для папраўленне здароўя, стала пражываў у сваім доме пад Ялтай, толькі зрэдку прыязджаючы ў Маскву, дзе яго жонка (з 1901 года), артыстка Вольга Кніпер, займала адно з выбітных месцаў у трупе створанага ў 1898 годзе МХТ Канстанціна Станіслаўскага. У 1900 годзе пры першых жа выбарах у Пушкінскае аддзяленне акадэміі навук, Чэхаў быў абраны ў лік яго ганаровых акадэмікаў. У 1902 годзе Чэхаў разам з Караленкам адмовіўся ад звання акадэміка пасля распараджэння Мікалая II на ануляванне абрання Максіма Горкага ў ганаровыя акадэмікі.

У гісторыі хваробы Чэхава, якую вёў у клініцы лекар пісьменніка Максім Маслаў, запісана, што ў гімназічныя і студэнцкія гады Чэхаў хварэў на сухотнае запаленне брушыны, але «цясненне ў грудзіне» адчуваў яшчэ ў 10-гадовым узросце. З 1884 года Чэхаў пакутаваў крывацёкам з правага лёгкага[12].

Адны даследчыкі лічаць, што фатальную ролю ў жыцці пісьменніка адыграла падарожжа на Сахалін, калі ехаць прыйшлося тысячы кіламетраў на конях, у сырой вопратцы і наскрозь змоклых валенках, гэта значыць сам Чэхаў і яго блізкія звязвалі захворванне менавіта з паездкай. Іншыя прычынай абвастрэння сухотнага працэсу называлі частыя пераезды з Ялты ў Маскву ў самы неспрыяльны для здароўя час. Трэція біёграфы адзначалі тое, што Чэхаў запусціў хваробу і звярнуўся да лекара толькі ў 37-гадовым узросце.

Улетку 1904 года Чэхаў выехаў на курорт у Германію. З-за рэзкага абвастрэння хваробы, з якой яму не ўдалося справіцца, пісьменнік памёр 2 (15) ліпеня 1904 года ў нямецкім горадзе Бадэнвайлер. Пахаваны ў Маскве.

Асаблівасці драматургіі

[правіць | правіць зыходнік]
Чэхаў працы Ісака Левітана

Своеасаблівасць п’ес Чэхава заўважалася яго сучаснікамі пры першых пастаноўках. Спачатку яно ўспрымалася як няўменне Чэхава справіцца з задачай паслядоўнага драматычнага руху. Рэцэнзенты казалі аб адсутнасці «сцэнічнасці», пра «расцягнутасці», пра «недахоп дзеяння», пра «бязладдзе дыялогу», пра «раскіданасць кампазіцыі» і слабасці фабулы[13]. Тэатральная крытыка ўсё больш папракала Чэхава ў тым, што ён уводзіць у свае п’есы залішнія падрабязнасці побыту і тым самым парушае ўсе законы сцэнічнага дзеяння. Аднак для самога Антона Чэхава прайграванне сферы побыту было абавязковай умовай, бо інакш для яго губляўся сэнс усёй задумы.

У драматургіі Чэхава, насуперак усім традыцыям, падзеі адводзяцца на другі план як кароткачасовую прыватнасць, а звычайнае, роўнае, штодня паўтаральнае, для ўсіх звыклае складае галоўны масіў усяго зместу п’есы. Практычна ўсе п’есы Чэхава пабудаваныя на падрабязным апісанні побыту, з дапамогай якога да чытачоў даносяцца асаблівасці пачуццяў, настрояў, характараў і ўзаемаадносін герояў. Падбор бытавых ліній ажыццяўляецца па прынцыпе іхняй значнасці ў агульным эмацыйным змесце жыцця.

Нярэдка Чэхаў выкарыстоўвае так званыя «выпадковыя» рэплікі персанажаў. Пры гэтым дыялог бесперапынна рвецца, ламаецца і блытаецца ў нейкіх зусім старонніх і непатрэбных дробязях. Аднак падобныя дыялогі і рэплікі ў агульным сцэнічным кантэксце ў Чэхава ажыццяўляюць сваё прызначэнне не прамым прадметным сэнсам свайго ўтрымання, а тым жыццёвым самаадчуваннем, якое ў іх праяўляецца[13].

Канстанцін Станіслаўскі і Уладзімір Неміровіч-Данчанка заўважылі найбольш істотны прынцып у драматычным руху чэхаўскіх п’ес, гэтак званая «падводная плынь». Менавіта яны ўпершыню раскрылі за вонкава бытавымі эпізодамі і дэталямі прысутнасць бесперапыннага ўнутранага інтымна-лірычнага струменя і прыклалі ўсе намаганні, каб данесці новую інтэрпрэтацыю чэхаўскай драмы да гледача. Дзякуючы Станіслаўскаму і Неміровічу-Данчанкі заражаючая сіла п’ес Чэхава стала відавочнай[14].

Жонка Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава.

Значэнне творчасці

[правіць | правіць зыходнік]
Чэхаў і Максім Горкі

Чэхаў стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываўшы на развіццё сучаснага аповяду. Арыгінальнасць яго творчага метаду складаецца ў выкарыстанні прыёму пад назвай «паток свядомасці», пазней пераняты Джэймсам Джойсам і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнай маралі, так неабходнай структуры класічнага апавядання таго часу. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытачам, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.

У 1896 годзе пасля правалу п’есы «Чайкі», Чэхаў, які напісаў ужо да таго моманту некалькі п’ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» Маскоўскага Мастацкага Тэатра, заснаванага Станіслаўскім і Неміровічам-Данчанка, мела велізарны поспех у публікі і крытыцы, што падштурхнула Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдеўраў — п’ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».

Менавіта Чэхаў у сваіх апавяданнях упершыню ў расійскай літаратуры ярка прадэманстраваў вобраз правінцыйнага абывацеля, пазбаўленага ўсякага далягляду, смагі дзейнасці, добрых памкненняў, патрэбнасці дзеяння. Чэхаў, як ніхто іншы, паказаў, наколькі небяспечным для асобы і для грамадства з’яўляецца такая сацыяльная з’ява, як абывацельшчына («Іёныч», «Настаўнік славеснасці»).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

З 30-х гг. ХХ ст. яго апавяданні і п’есы сталі аб’ектам увагі беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх — К. Крапіва, А. Якімовіч, В. Каваль і інш.

Найбольшую цікавасць выклікалі гумарыстычныя творы Чэхава, сярод позніх апавяданняў рускага навеліста асаблівай увагай перакладчыкаў карысталіся хрэстаматыйныя «Дуэль», «Палата № 6», «Печенег», «Крыжовник», «Человек в футляре» і г.д.

Раней, у 1910 годзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» публікуе першы пераклад на беларускую мову чэхаўскага вадэвіля «Сватанне» у перакладзе Н. Чарноцкага.

У гэтым жа выдавецтве ў 1913 годзе выходзіць у свет вадэвіль «Мядзведзь». Адначасова газета «Наша ніва» публікуе пераклады апавяданняў «Пераадзетыя» (1910) і «Мянтуз» (1911).

У 1930 годзе з’яўляецца першая кніга апавяданняў Чэхава на беларускай мове «Смерць чыноўніка», у 1937 — першыя «Выбраныя творы».

Наступныя буйныя выданні на беларускай мове выйшлі ў 1946 і 1954 гадах.

У 1994 годзе ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» выйшаў новы том твораў рускага класіка на беларускай мове. Укладальнікам і адным з перакладчыкаў стаў Янка Брыль.

Бібліяграфія на беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пераклад Чэхава на беларускую мову — вадэвіль «Сватанне» ў перакладзе Напалеона Чарноцкага — выпусціла ў 1910 годзе выдавецтва «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ». Пазней Чэхава перакладалі Кандрат Крапіва, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Шамякін і іншыя. П’есы Чэхава доўгія гады былі ў рэпэртуары трупы заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага[15].

  • Выбраныя творы: Аповесці, апавяданні, камедыя / Антон Чэхаў. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 645 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Каштанка: Для малод.шк.узросту / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Мастац.літ., 1973.
  • Выбраныя творы / Рэд.пер. Я.Брыль. — Мн.: Дзяржвыд БССР. Рэд.мастац.літ., 1954.
  • Выбраныя творы / А. П. Чэхаў. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 254 с.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 ліпеня 2023.
  2. Гебель В., Гольберг М., Каган Л., Цукерман Л. Чехов Антон Павлович // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. Шмидт О. Ю. — М.: Сов. энцикл., 1934. — Т. 61. — С. 460.
  3. а б в г д е Паперный З. С. Чехов Антон // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  4. С. Венгеров Чехов, Антон Павлович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIIIа. — С. 777–781.
  5. Паперный З. С. Чехов Антон Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 29 : Чаган — Экс-ле-Бен. — С. 138–140. Праверана 28 верасня 2015.
  6. https://bigenc.ru/literature/text/4684952 Праверана 6 лютага 2019.
  7. http://www.laphamsquarterly.org/death/miscellany/its-been-long-time-ive-had-champagne
  8. http://web.archive.org/web/20181018063925/https://www.mos-ritual.ru/novodeviche-kladbische
  9. Хацкевич А. Ф. Солдат великих боев. Минск. 1982. С. 11-12.
  10. Czechow Anton P. Архівавана 21 студзеня 2012. // Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
  11. Дом-музей Чэхава, месца нараджэння пісьменніка
  12. Падрабязнае апісанне хваробы і смерці Чэхава Архівавана 9 снежня 2012..
  13. а б Скафтымов А. П. К вопросу о принципах построения пьес А. П. Чехова // Три сестры. — СПб: Азбука-классика, 2008. — С. 229—268. — 288 с. — ISBN 978-5-91181-876-0
  14. Немирович-Данченко В. И. Предисловие «От редактора» // Н. Е. Эфрос «Три сестры» в постановке Московского художественного театра. — 1919. — С. 10.
  15. Чэхаў і Беларусь // Радыё Свабода, 29 студзеня 2010
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Антон Паўлавіч Чэхаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?