For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мікалай Фаўстын Радзівіл.

Мікалай Фаўстын Радзівіл

Мікалай Фаўстын Радзівіл
польск.: Mikołaj Faustyn Radziwiłł
Герб Радзівілаў «Трубы»
Герб Радзівілаў «Трубы»
24-ы ваявода новагародскі
3 мая 1729 — 2 лютага 1746
Папярэднік Ян Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ежы Радзівіл
мечнік вялікі літоўскі
22 сакавіка 1710 — 3 мая 1729
Папярэднік Крыштаф Сяніцкі
Пераемнік Юзаф Тадэвуш Агінскі

Нараджэнне 21 мая 1688(1688-05-21)[1][2]
Смерць 2 лютага 1746(1746-02-02)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Дамінік Мікалай Радзівіл[3]
Маці Ганна Марыяна з Палубінскіх[d]
Жонка Барбара з Завішаў[4][3]
Дзеці Удальрык Крыштаф Радзівіл[3], Ежы Радзівіл[3], Альбрэхт Радзівіл[3], Станіслаў Радзівіл[3], Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][5][3][…], Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d][3], Марыя Гертруда з Радзівілаў[d][3], Францішка з Радзівілаў[d][3], Удальрыка з Радзівілаў[d][3], Крыштаф Радзівіл[d][3], Фелікс Радзівіл[d][3], Караль Радзівіл[d][3], Дамінік Радзівіл[d][3] і Ганна Аўгустына з Радзівілаў[d][3]
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Фаўстын Радзівіл (21 мая 1688, мястэчка Здзецел, Слонімскі павет — 2 лютага 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1706—1709) і мечнік вялікі літоўскі (1710—1729), ваявода новагародскі (1729—1740). Генерал-лейтэнант (1725).

Валодаў Здзецелам у Слонімскім павеце, Глускам, Парэччам і Уселюбам у Новагародскім павеце, Крожамі ў Жамойці, набыў горада Бярдычаў у Брацлаўскім ваяводстве. Быў старостам бабруйскім[6]. Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Аляксандра Неўскага (1742)[7].

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Дамініка Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Мар’яны з Палубінскіх. Меў старэйшага брата Яна Мікалая, ваяводу новагародскага, які апекваўся ім па смерці бацькі.

Атрымаў адукацыю ў Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1699 годзе з’ехаў на пяць гадоў за мяжу, каб працягваць навучанне.

Па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці дзяржавы. У 1706 годзе атрымаў урад чашнікі вялікага літоўскага, у 1710 годзе — мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1718 (ад Слонімскага павета[8]), 1720, 1722 і 1726 гадоў. У 1725 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта пяхоты. Камандаваў войскам Вялікага Княства Літоўскага. У 1729 годзе стаў ваяводам новагародскім.

У 1733 годзе як саюзнік Расіі спрыяў абранню каралём і вялікім князем Аўгуста Саксонскага, далей заставаўся агентам Пецярбурга (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.)[9].

У Здзецеле на ўласныя сродкі распачаў будаванне палаца, скончанага ў 1751 годзе. У Глуску на бернардзінскім касцёле быў вялікі звон, на баку якога знаходзіўся герб з выявай арла і лебедзя і надпіс: «Nicolai Faustin Xsonze Radzivill Woievoda Novogrodzki-Barbara z Zaviszow Xienzna Radzivillowa … 1743».

Ажаніўся 4 снежня 1710 года ў Раготне з Барбарай, дачкой кашталяна менскага Крыштафа Станіслава Завішы (1660—1721) і Тэрэзы з Тышкевічаў. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Удальрык Крыштаф (1712—1770), пісар вялікі літоўскі, паэт і гісторык
  • Тэрэза Барбара
  • Альбрэхт (1717—1790), староста рэчыцкі, генерал-маёр
  • Марыя Гертруда
  • Юрый (1721—1754), ваявода новагародскі
  • Станіслаў (1722—1787), генерал-лейтэнант
  • Ганна Аўгусціна
  • Брыгіта Петранеля
  • Францішка
  • Удальрыка
  • Крыштаф
  • Фелікс
  • Караль
  • Дамінік

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны ў 1720—1730 гадах невядомым мастаком, з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Дадатковыя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Prince Mikolaj Faustyn Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mikołaj Faustyn Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. ЭнцВКЛ 2005, с. 496.
  7. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 года орденского капитула. Москва, 2005. С. 130.
  8. Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego, (1666—1721). Warszawa, 1862. S. 350.
  9. ЭнцВКЛ 2005.
  10. Кірпічэнкава Н. Востраў скарбаў у цэнтры мегаполіса Архівавана 18 лістапада 2011. // «Культура» № 10 (776), 2007 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мікалай Фаўстын Радзівіл
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?