For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Максім Анатолевіч Жаўнерчык.

Максім Анатолевіч Жаўнерчык

Футбол
Максім Жаўнерчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Анатолевіч Жаўнерчык
Нарадзіўся 9 лютага 1985(1985-02-09)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2004—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 83 (6)
2009—2014 Расія Кубань (Краснадар) 117 (2)
2015—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 39 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 22 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2014 Беларусь Беларусь 9 (0)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Жаўнерчык (нар. 9 лютага 1985, Салігорск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Салігорска, пачаў кар’еру ў мясцовым «Шахцёры», выступаючы за дубль. У 2004 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе неўзабаве стаў іграком асноўнага складу. Разам з барысаўчанамі тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў 2008/09.

20 студзеня 2009 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з расійскай «Кубанню». Дэбютаваў за новы клуб у расійскай Прэм’ер-лізе 3 мая 2009 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Хімкаў». Застаўся ў складзе «Кубані» і пасля яе вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2009, на наступны сезон дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першым дывізіёне і вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

1 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт з «Кубанню». У 2013 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі, але пасля таго, як увосень 2013 года «Кубань» узначаліў Віктар Ганчарэнка, пад кіраўніцтвам якога Жаўнерчык гуляў у БАТЭ, зноў стаў асноўным іграком краснадарцаў. Пачынаючы са жніўня 2014 года зноў апынуўся на лаўцы запасных, і ў выніку ў снежні 2014 года пакінуў «Кубань» па заканчэнні кантракта.

12 студзеня 2015 года вярнуўся ў склад барысаўскага БАТЭ[3]. У складзе барысаўчан стаў асноўным правым абаронцам. У жніўні 2015 года атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў канцы сезона. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 трывала гуляў на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам адсутнічаў з-за траўм.

Сезон 2017 таксама пачынаў асноўным правым абаронцам. У чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй. 12 ліпеня апошні раз згуляў за БАТЭ ў кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алашкерта» (1:1), пасля чаго перастаў трапляць у заяўку на матчы. 31 ліпеня 2017 года было абвешчана аб зыходзе Жаўнерчыка з БАТЭ[5], і ў той жа дзень абаронца падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6]. У сталічным клубе замацаваўся ў складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з дынамаўцамі і прапусціў першы турэцкі збор каманды, аднак у лютым падоўжыў кантракт з клубам на сезон 2018[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, правёў 9 матчаў у чэмпінаце Беларусі, адзін у Кубку Беларусі і тры ў Лізе Еўропы.

У канцы 2018 года кантракт Жаўнерчыка з «Дынама» скончыўся, у студзені 2019 года ён ужо не трэніраваўся з камандай, а пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2011 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць Канады.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці старшага трэнера[9]. Пакінуў клуб у верасні 2021 года разам з Гурэнкам.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Максім Анатолевіч Жаўнерчык
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?