For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Максім Аляксандравіч Бардачоў.

Максім Аляксандравіч Бардачоў

Футбол
Максім Бардачоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Бардачоў
Нарадзіўся 18 мая 1986(1986-05-18)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Нёман (Гродна) 25 (0)
2006—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 55 (6)
2009—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 110 (7)
2013   Расія Том (Томск) 14 (1)
2014—2017 Расія Том (Томск) 47 (0)
2014—2015   Расія Растоў 19 (0)
2017   Расія Арэнбург 1 (0)
2017—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 27 (1)
2020   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (2)
2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
2021—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 37 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2009—2021 Беларусь Беларусь 53 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Бардачоў (нар. 18 мая 1986) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2021). Брат беларускага валейбаліста Аляксандра Бардачова.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2002 года гуляў за дубль, а ў 2004 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сезонаў. У складзе мінскага клуба стаў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызёрам чэмпіянату.

У пачатку 2009 года перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клубе хутка замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Суперкубкі.

У жніўні 2013 года перайшоў на правах арэнды ў клуб «Том», дзе таксама стаў асноўным іграком. Па заканчэнні арэнды «Том» выкупіла правы на іграка, і ў студзені года 2014 Бардачоў падпісаў з клубам кантракт на 3,5 гады[2].

Па выніках сезона 2013/14 тамічы страцілі месца ў расійскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клуб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сезона 2014/15[3].

Па заканчэнні тэрміну арэнды ў чэрвені 2015 года вярнуўся ў «Том». Клуб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[4], аднак сезон 2015/16 абаронца пачаў у складзе томскага клуба[5]. Па выніках сезона дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Арэнбургу»[6]. У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёў толькі адзін матч. Па выніках сезона 2016/17 і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 года Бардачоў стаў свабодным агентам[7]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў з ім кантракт[8]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку з’явіўся на полі ў матчы Кубка Беларусі, а пасля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэніраваўся асобна.

У лютым 2020 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[9]. Стаў трывалым іграком асновы жодзінскага клуба, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[10], а ў студзені 2021 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11].

У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12]. У 2021—2022 гадах быў асноўным абаронцам барысаўчан.

У пачатку 2023 года трэніраваўся з БАТЭ, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клубам не быў падпісаны, і Бардачоў не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У ліпені 2023 года барысаўскі клуб абвясціў пра сыход абаронцы[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасля пераходу ў БАТЭ, 1 красавіка 2009 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Казахстана. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. Галоўны трэнер Бернд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасці левага паўабаронцы, у гэтай якасці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазней апусціўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.

Пасля 2017 года не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у каманду ў верасні 2020 года.

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

  1. Maksim Bordachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бордачев подписал контракт с «Томью» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
  3. "Ростов" официально объявил об аренде Бордачева (руск.). football.by (1 жніўня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
  4. Спортивный директор "Томи": "На уровне ФНЛ Бордачеву грозит регресс. По нему стоит вопрос продажи или аренды" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
  5. "Томь" заявила Нехайчика и Бордачева в ФНЛ (руск.). football.by (11 ліпеня 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
  6. «Томь» подтвердила переход Бордачева в «Оренбург» на правах аренды (руск.). by.tribuna.com.
  7. Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами (руск.). football.by (16 чэрвеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
  8. "Шахтер" объявил о подписании Бордачева (руск.). football.by (22 чэрвеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
  9. "Шахтер" отдал Бордачева в аренду "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
  10. Бордачев, Яхшибоев и Вишняков покинули «Шахтер» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Бордачев продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
  12. "Торпедо-БелАЗ" объявило о переходе Бордачева в БАТЭ (руск.). football.by (20 ліпеня 2021). Праверана 30 красавіка 2024.
  13. БАТЭ объявил о расставании с Бордачёвым (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 30 красавіка 2024.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Максім Аляксандравіч Бардачоў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?