For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ле Куанг Дао.

Ле Куанг Дао

Ле Куанг Дао
Нараджэнне 8 жніўня 1921(1921-08-08)
Смерць 24 ліпеня 1999(1999-07-24) (77 гадоў)
Партыя Камуністычная партыя В’етнама
Ваенная служба
Гады службы 19501978
Прыналежнасць Сцяг В'етнама В’етнам
Род войскаў В’етнамская народная армія
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме

Ле Куанг Дао (в’етн.: Lê Quang Đạo; 8 жніўня 192124 ліпеня 1999) — в’етнамскі ваенны і палітычны дзеяч, член ЦК КПВ, генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.

Сапраўднае імя — Нгуен Дык Нгуен (в’етн.: Nguyễn Đức Nguyện).

Нарадзіўся 8 жніўня 1921 года ў вёсцы Дзінь Банг, акруга Ту Сон, правінцыя Бакнінь.

Рэвалюцыйная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе стаў актыўным удзельнікам Дэмакратычнага моладзевага руху ў Ханоі. У 1940-м уступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У гэты ж час, згодна з прынятай сярод рэвалюцыянераў традыцыі, змяніў сваё імя з Нгуен Дык Нгуен на Ле Куанг Дао. У жніўні абраны сакратаром першай ячэйкі партыі ў Дзінь Банг.

У сярэдзіне 1941 года прызначаны сакратаром парткама раёна Ту Сон. Пазней, да 1942-га, займаў пасаду сакратара парткама правінцыі Бін Дуонг. Адначасова ён стаў членам Паўночнага камітэта партыі. У 19431945 з’яўляўся сакратаром партыйнага камітэта горада Ханоя[1]. Акрамя таго, таксама быў пастаянным членам Танкінскага партыйнага камітэта, рэдактарам газеты «Нацыянальнае выратаванне» (Cứu quốc), «Сцяг вызвалення» (Cờ giải phóng) і «Рашучая перамога» (Quyết thắng). Стварыў навучальныя класы для падрыхтоўкі кадраў В’етміня ў ваеннай зоне Хаанг Хоа Тхам. Яму таксама было даручана чытаць лекцыі ў тэарэтычных навучальных класах па партыйнай і рэвалюцыйнай работы для членаў Ханойскага саюза моладзі за нацыянальнае выратаванне і Культурнай асацыяцыі нацыянальнага выратавання.

Са жніўня 1945 па 1946 год Ле Куанг Дао быў палітычным кіраўніком Вызваленчай арміі В’етнама па правінцыі з Бакзянг.

З красавіка да сярэдзіны 1946 года займаў пасаду сакратара Ханойскага парткама, з 1 лістапада 1946 па 1947 — намесніка сакратара парткама зоны XI, пасля да 1949 — сакратара міжправінцыйнага аддзела Ханой—Хадонг.

У 1949 годзе стаў намеснікам аддзела прапаганды ЦК партыі, затым перайшоў на агітацыйную працу ў арміі.

Ваенная служба

[правіць | правіць зыходнік]

У 19501954 гадах адказваў за прапаганду Памежнай кампаніі, быў першым дырэктарам Дэпартамента прапаганды і агітацыі[2], намеснікам дырэктара па палітыцы ў кампаніі Д’енб’енфу, выконваў абавязкі палітычнага камісара 308-га батальёна. На Жэнеўскай канферэнцыі 1954 года прызначаны намеснікам кіраўніка дэлегацыі В’етнамскай народнай арміі ў Камітэце Саюза перамір’я.

У 19551976 займаў пасады намесніка дырэктара Галоўнага палітычнага ўпраўлення[3], непасрэдна кіраваў знешняй прапагандай і агітацыяй арміі, быў пастаянным членам Цэнтральнай Ваеннай Камісіі (з 1965). У 1961 годзе Ле Куанг Дао прызначаны дырэктарам Цэнтральнай ваеннай пракуратуры.

У 19681972 гадах з’яўляўся палітычным кіраўніком шэрагу буйных ваенных кампаній[4], у тым ліку аблога Кхешані і аперацыя «Lam Son 719». У 1975 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні аперацыі «Хо Шы Мін» у ходзе Вясновага наступлення, якое паклала канец В’етнамскай вайне.

На IV з’ездзе Камуністычнай партыі В’етнама ў 1976 годзе ён быў абраны членам членам Сакратарыята ЦК КПВ. Раней Ле Куанг Дао займаў пасады намесніка сакратара гаркама партыі і палітычнага камісара Ханойскага ваеннага камандавання (цяпер сталічнага камандавання Хано).

З 1982 года ён быў сакратаром ЦК партыі, кіраўніком Цэнтральнага Камітэта па навуцы і тэхналогіях, курыраваў навуковую і грамадскую дзейнасць і ўвайшоў у склад Прэзідыума ЦК В’етнамскага айчыннага фронту. У 19871992 — старшыня Нацыянальнага сходу, намеснік старшыні Дзяржсавета. З 1988 года — сакратар парткама ЦК В’етнамскага айчыннага фронту. У жніўні 1994 года прызначаны старшынёй Прэзідыума ЦК В’етнамскага айчыннага фронту.

Памёр 24 ліпеня 1999 года ў Ханоі. Быў пахаваны на могілках Май Дзіч, раён Ту Ліем, Ханой.

Яго бацька — Нгуен Дык Кунг, маці — Нгуен Тхі Лак.

Малодшы брат Нгуен Дык Нгіем і дзядзька Нгуен Дуй Тан разам з ім былі ўцягнуты ў рэвалюцыйную дзейнасць.

Ле Куанг Дао быў жанаты на пісьменніцы Нгуен Тхі Нгует Ту. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей: дачка Нгуен Нгует Цінь, сыны Нгуен Куанг Туэй, Нгуен Куанг Тханг і Нгуен Куанг Бак. Апошні стаў ваенным і даслужыўся да звання генерал-маёра.

Яго імем названы вуліцы ў Ханоі, Хюэ і Дананге.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ле Куанг Дао
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?