For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Курт фон Шлейхер.

Курт фон Шлейхер

Курт фон Шлейхер
Kurt von Schleicher
Сцяг13-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
2 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Адольф Гітлер
Сцяг4-ы міністр абароны Веймарскай рэспублікі
1 чэрвеня 1932 — 28 студзеня 1933
Кіраўнік урада Франц фон Папен
Папярэднік Вільгельм Грэнер
Пераемнік Фердынанд фон Брэдаў (в.а.)
Сцяг9-ы міністр-прэзідэнт Прусіі
3 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Франц фон Папен

Нараджэнне 7 красавіка 1882(1882-04-07)[1][2]
Смерць 30 чэрвеня 1934(1934-06-30)[4][5][…] (52 гады)
Месца пахавання
Жонка Elisabeth von Schleicher[d][2]
Нацыянальнасць немец
Веравызнанне лютэранства
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; Kurt von Schleicher, 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года

З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).

Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як апавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.

Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:

" За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены. "

Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.

Зноскі

  • Friedrich-Karl von Plehwe. Reichskanzler Kurt von Schleicher. Weimars letzte Chance gegen Hitler. — Berlin: Ullstein, 1990. — ISBN 3-548-33122-X. (ням.)
  • Strenge I. Kurt von Schleicher: Politik im Reichswehrministerium am Ende der Weimarer Republik. — Berlin: Duncker & Humblot, 2006. — 242 с. — ISBN 3-428-12112-0. (ням.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Курт фон Шлейхер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?