For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Курт Вонегут.

Курт Вонегут

Курт Вонегут
Kurt Vonnegut
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лістапада 1922(1922-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 2007(2007-04-11)[4][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  ЗША
Бацька Kurt Vonnegut, Sr.[d]
Маці Edith Vonnegut[d]
Жонка Jill Krementz[d]
Дзеці Mark Vonnegut[d] і Edith Vonnegut[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, эсэіст
Гады творчасці 1950—2005
Кірунак постмадэрнізм
Жанр сатыра,
навуковая фантастыка
Мова твораў англійская
Дэбют «Механічнае піяніна» (1952)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
www.vonnegut.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Во́негут малодшы (англ.: Kurt Vonnegut jr.; 11 лістапада 1922 — 11 красавіка 2007) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Індыянапаліс, штат Індыяна, у сям’і архітэктара. Яго бацькі паходзілі з сем’яў нямецкіх перасяленцаў.

Першы досвед пісьменніцтва Вонегут атрымаў яшчэ ў школе, дзе на працягу двух год рэдагаваў першую і адзіную штодзённую школьную газету ЗША. Ён паступіў ва ўніверсітэт Батлера (Butler University). Аднак кінуў вучобу пасля слоў аднаго з выкладчыкаў пра тое, што піша Вонегут не надта добра. З 1941 па 1943 гг. праходзіць навучанне ва ўніверсітэце Корнел (Cornell University) у штаце Нью-Ёрк. Ён вывучаў хімію і вёў калонку ў студэнцкай газеце «Cornell Daily Sun». Вучыўся ён досыць пасрэдна, і ў 1943 годзе яго хутчэй за ўсё адлічылі б за непаспяховасць, калі б ён не запісаўся ў армію.

У снежні 1944 года Вонегут трапіў у нямецкі палон, а ў лютым 1945 г., яшчэ знаходзячыся ў палоне, становіцца сведкам бамбардзіроўкі Дрэздэна авіяцыяй саюзнікаў. Яго ўражанні адлюстраваныя ў розных творах, асабліва ў адным з самых вядомых раманаў Вонегута «Бойня нумар пяць, ці Крыжовы паход дзяцей». Ён быў адным з сямі амерыканскіх палонных, якія здолелі перажыць гэтую бамбардзіроўка, схаваўшыся ў сутарэннях пад бойняй.

Пасля вяртання з Другой сусветнай вайны Курт Вонегут паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Чыкага па спецыяльнасці антрапалогія. Адначасова ён працаваў паліцэйскім рэпарцёрам у бюро навін горада Чыкага. Пасля правалу на абароне сваёй дысертацыі ў 1947 г. пераязджае з Чыкага ў горад Скенектэды, штат Нью-Ёрк, дзе пачынае працаваць у аддзеле сувязяў з грамадскасцю карпарацыі «Джэнерал Электрык»[6]. Там і пачалася яго пісьменніцкая кар’ера: у лютым 1950 года часопіс «Collier’s» надрукаваў яго апавяданне «Справаздача аб эфекце Барнгаўза». У наступным годзе Вонегут звольніўся з «Джэнерал Электрык» і разам з сям’ёй пераехаў у штат Масачусетс, у раён мыса Код, які неаднаразова ўзгадваецца ў яго творах. Да 1959 года, калі пабачыў свет яго раман «Сірэны Тытана», Вонегут здолеў апублікаваць дзясяткі апавяданняў, папрацаваць настаўнікам у школе для разумова адсталых дзяцей, быў гандлёвым прадстаўніком канцэрну «Сааб».

У 19701980 гг. Вонегут працягвае актыўна пісаць і публікавацца. Яшчэ пасля вяртання з вайны Вонегут ажаніўся з Джэйн Мары Кокс, аднак яны развяліся ў 1979 годзе. Яго другая жонка — вядомы фатограф Джыл Крэменц.

31 студзеня 2000 года пажар пашкодзіў дом Вонегута, а сам ён быў гаспіталізаваны. Пісьменніка выратавалі, аднак агонь знішчыў яго асабісты архіў. Пасля выхаду са шпіталя, Вонегут пераехаў у Нортгемптан, штат Масачусетс.

А апошні яго раман «Tіme Quake», надрукаваны ў 1997 годзе, стаў адной з найвыдатнейшых падзей амерыканскай літаратуры 1990-х. Пасля публікацыі гэтага рамана Вонегут абвясціў аб сваім сыходзе з літаратуры. ПІсаў для часопіса «In These Times», тэмы вагліся ад крытыкі адміністрацыі Джорджа Буша да апісання візіта на пошту. У 2005 годзе шмат якія з яго эсэ былі сабраныя ў новую кнігу «Чалавек без краіны» (A Man Without A Country). Папулярнасць гэтай кнігі Вонегут азначыў як «прыемны бакал шампанскага на заходзе жыцця».

Асаблівасці творчасці

Галоўны парадокс мастацкага метаду Вонегута ў тым, што пра самыя крытычныя, трагічныя моманты чалавечага жыцця ён распавядае са смехам. У яго раманах назіраецца смяротная гульня ў жыццё, у якую грае чалавек. Менавіта спалучэнне глыбокага філасофскага сэнсу са знешняй карнавальнасцю стварае непаўторны аўтарскі стыль.

Гратэск, сатыра і горкая іронія, парадоксы, якія ствараюць эфект падманутых чаканняў, — усе гэтыя элементы стылістыкі, гульні са словамі, якія сустракаюцца ў Вонегута, не ёсць самаметай. Дзіўны, на першы погляд, прыём рэагаваць смехам на невырашальныя праблемы мае сур’ёзнае абгрунтаванне. "Самыя смелыя жарты вырастаюць з самых глыбокіх расчараванняў і роспачных страхаў, " — лічыць пісьменнік.

У творах Вонегута часта можна сустрэць скептычныя выказванні датычна рэлігіі. Пісьменнік лічыць рэлігію спробай людзей пераадолець сваю адзіноту. Ён таксама досыць скептычна ставіцца да кахання і яго ўплыву. Паводле Вонегута, людзям патрэбнае не столькі каханне, колькі агульнае ўменне паводзіць сябе ў дачыненні да іншых.

Бібліяграфія

Раманы

1950-я: Player Piano (1952) | The Sirens of Titan (1959)

1960-я: Mother Night (1961) | Cat’s Cradle (1963) | God Bless You, Mr. Rosewater, or Pearls Before Swine (1965) | Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade (1969)

1970-я: Breakfast of Champions, or Goodbye, Blue Monday (1973) | Slapstick or Lonesome No More (1976) | Jailbird (1979)

1980-я: Deadeye Dick (1982) | Galápagos (1985) | Bluebeard (1988)

1990-я: Hocus Pocus (1990) | Timequake (1996)

Апавяданні і аповесці

1950-я: The Report on the Barnhouse Effect (1950) | EPICAC (1950) | More Stately Mansions (1951) | The Foster Portfolio (1951) | The Euphio Question (1951) | All the King’s Horses (1951) | Unready to Wear (1953) | Tom Edison’s Shaggy Dog (1953) | D.P. (1953) | Tomorrow and Tomorrow and Tomorrow (The Big Trip Up Yonder) (1954) | The Powder-Blue Dragon (1954) | Custom-Made Bride (1954) | Bagombo Snuff Box (1954) | Ambitious Sophomore (1954) | Adam (1954) | Unpaid Consultant (1955) | Next Door (1955) | The Kid Nobody Could Handle (1955) | Deer in the Works (1955) | This Son of Mine (1956) | Miss Temptation (1956) | The Boy Who Hated Girls (1956) | A Night for Love (1957) | Hal Irwin’s Magic Lamp (1957) | The Manned Missiles (1958)

1960-я: Long Walk to Forever (1960) | Who Am I This Time? (1961) | Runaways (1961) | Harrison Bergeron (1961) | Find Me a Dream (1961) | The Lie (1962) | Go Back to Your Precious Wife and Son (1962) | 2BRO2B (1962) | Welcome to the Monkey House (1968) | The Hyannis Port Story (1968) | Fortitude (1968)

1970-я: The Big Space Fuck (1972)

1990-я: Thanasphere (1999) | Souvenir (1999) | A Present for Big Saint Nick (1999) | Poor Little Rich Town (1999) | The Package (1999) | The No-Talent Kid (1999) | Mnemonics (1999) | Lovers Anonymous (1999) | Der Arme Dolmetscher (1999) | The Cruise of THE JOLLY ROGER (1999) | Any Reasonable Offer (1999)

Эсэ

Where I Live (1964) | New Dictionary (1966) | The Worst Addiction of Them All (1984) | Gates Worse Than Death (1984) | Coda to My Career as a Writer for Periodicals (1999)

Зборнікі аповесцяў

Canary in a Cathouse (1961) | Welcome to the Monkey House (1968) | Bagombo Snuff Box (1999)

Зборнікі эсэ

Wampeters, Foma and Granfalloons (1974) | Palm Sunday, An Autobiographical Collage (1981) | Fates Worse than Death, An Autobiographical Collage (1990) | God Bless You, Dr. Kevorkian (2001) | A Man Without a Country (2005)

П’есы

Happy Birthday, Wanda June (1970) | Between Time and Timbuktu, or Prometheus Five: A Space Fantasy (1972) | Make Up Your Mind (1993) | Miss Temptation (1993) | L’Histoire du Soldat (1993)

Беларускія пераклады

У 2005 годзе апублікаваны пераклад апавядання «Доўгі шпацыр у бясконцасць» («Long Walk to Forever»; «Наша Ніва», № 13). У 2011 годзе выйшаў беларускі пераклад рамана «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак» (пераклад Паўла Касцюкевіча, Мінск: Логвінаў). Апавяданне «Der Arme Dolmetscher» пераклаў у 2013 годзе Юрась Ускоў.

Зноскі

  1. а б Kurt Vonnegut, Jr. // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kurt Vonnegut, Jr. // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118770306 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.nytimes.com/2007/04/11/books/11cnd-vonnegut.html?_r=2&hp&oref=slogin&oref=slogin
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118770306 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Бесараб С.В. Три химика + одна колыбель для кошки // Хабр — habr.com, 5 августа 2022, 16:55

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Курт Вонегут
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?