For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кунтушовы пояс.

Кунтушовы пояс

Чатырохбаковы кунтушовы пояс. Ліпкуў  (укр.)

Кунтушовы пояс[1] — пояс  (укр.) даўжынёй ад 3 да 4,5 м і шырынёй 40 см, які насіла пераважна шляхта ў Рэчы Паспалітай у складзе так званага кунтушовага строю. Элемент польскага нацыянальнага касцюма  (укр.).

Яго тыповая форма ўсталявалася позна, ажно ў XVIII стагоддзі. У гэты час кунтушовы пояс дасягнуў апагею папулярнасці, хаця ўжо ў XVII стагоддзі ён быў важным кампанентам убрання шляхты ў Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі яшчэ падпярэзваў жупан, а не кунтуш[2]. Паводле ідэі сарматызму, якая прызнае дасягненні старажытных іранскіх народаў далёкай спадчынай Рэчы Паспалітай, значная частка тагачаснага адзення была запазычана дзякуючы польскім армянам з культуры Усходу (Турцыі, Персія). Шляхціц абмотваў пояс вакол сябе некалькі разоў, майстэрскі складваючы канцы, каб пояс не мяўся, або завязваў у вузел збоку, радзей пасярэдзіне жывата[3].

Апісанне пояса

[правіць | правіць зыходнік]

Паясы звычайна шылі шаўковымі[1], багата ўпрыгожвалі — у больш дарагія ўпляталі залатыя і сярэбраныя ніткі (залотныя тканіны). Іх ткалі багатымі каляровымі ўзорамі, ахвотна выкарыстоўваючы ўсходнія матывы, але таксама заходнія ці мясцовыя народныя матывы. Паясы ткалі на станку, выкарыстоўвалі дзве асновы і шмат уткоў. Гэта была так званая міжземнаморская тэхніка або taquetē façonné  (шведск.)[4]. У залежнасці ад тэхналогіі былі аднабаковыя, двухбаковыя і чатырохбаковыя. Чатырохбаковыя палосы атрымліваліся такім чынам, што правы і левы бакі падзяляліся ўздоўж на дзве паловы, якія адрозніваліся колерам, а часам і малюнкам. Дзякуючы гэтаму адзін пояс, які складваўся ўздоўж папалам, мог выкарыстоўвацца ў чатырох варыянтах[4].

Памеры пояса ў сярэднім былі 3,5 — 4 м даўжыні і 0,35 — 0,40 м шырыні.

На плоскасці пояса змяшчалі ва прамавугольнай формы заканчэнні (галовы), кожны з якіх меў два сіметрычныя стылізаваныя матывы букета, вазона, праросшых парасткамі і кветкамі пнёў. Паміж галовамі пояса размяшчалася асноўная частка, якая складалася з папярочных арнаментаваных ці аднатонных палос («шлячкі»), запаўнялася сеткавым (матыў лускі) узорам, была без арнаментацыі. Уздоўж пояса ішоў вузкі бардзюр з раслінным (складзеным у паласу) арнаментам. Канцы завяршаліся ўзорыстай паласой, матывы якой звычайна паўтаралі арнаменты «шлячкоў»[1]. Паясы складваліся ўздоўж, з аднаго боку, больш дэкаратыўнага, насілі ў асаблівых выпадках, з другога, больш сціплага, штодзённа[1]. Нярэдка да пояса падвешвалі  (польск.) шабельныя пражкі.

Радзіма шаўковых тканых паясоў — Персія, Індыя і Турцыя[1]. У першых дзвюх краінах у XV стагоддзі імі падпяразвалі доўгія кафтаны. У Індыі пояс быў абавязковым элементам прыдворнага ўбору. У Турцыі ў XVI стагоддзі яны таксама сталі папулярнымі, у Бурсе былі створаны мануфактуры па вырабе паясоў[4]. Першапачаткова кунтушовыя паясы завозіліся ў Польшчу з-за мяжы, першыя мануфактуры ў Рэчы Паспалітай (так званыя персіярні), якія выраблялі паясы, былі створаны ў XVII стагоддзі. Першыя паясы былі завезены ў Польшчу ў канцы XVI стагоддзя армянскімі купцамі, якія прывозілі іх з Персіі і Індыі. Пасля 1722 года армяне пачалі адкрываць у Канстанцінопалі фабрыкі па вытворчасці паясоў, галоўным чынам для патрэб польскага рынку, дзе ўсё часцей насілі нацыянальны касцюм, важным элементам якога быў пояс. З 1740 гадах яны перанеслі свае майстэрні яшчэ бліжэй — на ўсходнія землі Рэчы Паспалітай. Персіярні ў Польшчы часта падтрымлівалі польскія магнаты[4]. Першыя такія фабрыкі былі створаны ў Станіславове і Бродах[5]. Слуцк быў вядомым вытворчым цэнтрам, і часам кунтушовыя паясы называюць слуцкімі, хаця вядомай была і мануфактура ў Кабыльцы. Акрамя слуцкіх і кабылецкіх, папулярнымі былі і ліпкаўскія  (укр.) паясы.

Персіярня ў Слуцку

[правіць | правіць зыходнік]
Слуцкі пояс

Персіярняй у Слуцку ў 1758—1776 гадах кіраваў польскі армянін Ян Маджарскі, а потым кіраўніцтва перахапіў яго сын Лявон і ўзначальваў вытворчасць да 1807 года. На польскія землі Яна Маджарскага прывёз Міхал Казімір Радзівіл, званы «Рыбанька», які ў 1743 годзе заснаваў у сваім маёнтку ў Нясвіжы персіярню. Паясы з гэтай майстэрні не захаваліся. Маджарскі, верагодна, у 1767 годзе, пасля смерці Радзівіла, пераехаў у Слуцк. Тут са згоды Караля Станіслава Радзівіла, вядомага як «Пане Каханку», сына Міхала, ён заснаваў новую персіярню[4].

Слуцкія паясы цанілі і шукалі. Тут упершыню пачалі вырабляць чатырохліцавыя паясы. Разнастайнай была аздоба слуцкіх паясоў. Галоўкі пояса ўпрыгожвалі матывы квітнеючых кустоў, часам акружаных медальёнам са звілістай стужкі або вырастаючых з насыпу зямлі кветак, узоры кветкавых букетаў у вазах, якія стаяць на прамавугольных асновах, матывы зрэзаных ствалоў, з якіх вырастаюць галінкі кветак. Яны па-ранейшаму ўпрыгожваліся матывамі лускі карпа, папярочнымі палосамі, што чаргуюцца з кветкавымі жгуцікамі, пазней таксама геаметрычнымі матывамі, радзей выкарыстоўваліся буйныя кропкі, якія называліся шэляжкамі. Краі паясоў упрыгожвалі таксама вусікі кветак. Слуцкія паясы заўсёды падпісваліся ў вуглах галоў[4].

Персіярня ў Кабылцы

[правіць | правіць зыходнік]
Пояс з мануфактуры ў Кабылцы

Персіярня ў Кабылцы была заснавана да 1778 года. У 1781 годзе яе арандавалі ў Аляксандра Унруга  (польск.) тры партнёры: Шчэпан Фільжан, Францішак Селіманд і Ян Крысціян Блюм. Кампанія прывезла ткацкія майстэрні з закрытай мануфактуры ў Гродне. Праз тры гады кампанія распалася, Фільжан расплаціўся з партнёрамі і сам кіраваў бізнесам да сваёй трагічнай смерці ў 1794 годзе. Кабыльскія паясы вызначаліся арыгінальным дызайнам, высокім мастацкім і тэхнічным узроўнем. Матывы на гэтых паясах — рознакаляровыя букеты кветак, абапал якіх — папугаі, гербы на фоне паноплій  (укр.), галінак. Дэкаратыўныя кампазіцыі былі больш свабоднымі. Кабыльскія паясы пазначаліся ткацкімі меткамі на бачных месцах, часцей за ўсё на галовах[4].

Іншыя персіярні

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя персідскія майстэрні існавалі таксама ў Гродне, Сакалове, Кракаве, Корцы, Гданьску і з 1771 года ў Пшэварску, дзе шаўковая мануфактура была заснавана Соф'яй Любамірскай  (руск.)[6]. Адам Патоцкі  (польск.) разам з сынамі (у т. л. Оскарам) спрыяў развіццю ткацкага рамяства ў Бучачы, куды прывёз ткачоў у сярэдзіне ХІХ ст. На мануфактурах званых персіярнямі рабілі паясы ў тэхніцы taquetē façonné  (шведск.)[7]. Вырабляліся таксама бучацкія макаты, тканіны з лёну, бавоўны, шоўку, матэрыялы для жупанаў. Першапачаткова бучацкія габелены ўпрыгожвалі геаметрычнымі ўзорамі, падобнымі на ўсходнія габелены армянскіх ткачых, прывезеных Оскарам. Пазней з’явіліся стылізаваныя раслінныя матывы, якія нагадвалі ўзоры, вядомыя з кунтушовых паясоў[8]. Вырабы былі прадстаўлены на Галіцкай краёвай выстаўцы ў Львове  (укр.) (1894). У пачатку ХХ стагоддзя мануфактурай кіраваў Артур Патоцкі (1843—1917), сын Адама. Вырабы мануфактуры падпісваліся — меткі з вышытым гербам Патоцкіх Пілявай  (руск.) і назвай мануфактуры «Buczacz». Пад кіраўніцтвам Артура побач з гербам з’явіліся ініцыялы «A.P.». Студыя ў Бучачы працавала да 1939 года.

Калекцыяніраванне

[правіць | правіць зыходнік]
Арнат XVII стагоддзя з чырвонага аксаміту, пастрыжанага на залатой аснове. Калона зроблена з кунтушовага пояса, які нагадвае турэцкую тканіну, з украпваннем срэбра. Галуны з рыпсу, апрацаванага залатой ніткай.

Да нашага часу па розных прычынах захавалася мала паясоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай на расійскай частцы беларуска-польскіх зямель нашэнне кунтушовага строю было забаронена. Многія паясы былі знішчаны, бо з непатрэбных паясоў вырывалі і пераплаўлялі залатыя і сярэбраныя ніткі. Частку паясоў перадавалі ў царкву, з іх шылі арнаты або поясам упрыгожвалі пярэднюю частку ўбору. Некаторыя, сшытыя ў некалькіх экзэмплярах, выкарыстоўваліся для пакрыцця стала, ложка або ў якасці габеленаў. Часам імі афармлялі сцены як фон для халоднай зброі і гаржэтаў  (руск.). У другой палове ХІХ стагоддзя ўзрасла цікавасць да кунтушовых паясоў, сталі з’яўляцца іх калекцыі. Прыкладам можа служыць калекцыя Патоцкіх з Кшэшавіц  (польск.), графа Часноўскага (у 1933 годзе граф перадаў яе Нацыянальнаму музею ў Варшаве), калекцыя Радзівілаў у Нясвіжы. У цяперашні час найбольшыя калекцыі паясоў знаходзяцца ў філіялах Нацыянальнага музея ў многіх гарадах Польшчы, у калекцыях Каралеўскага замка на Вавелі  (укр.), Цэнтральнага музея ткацтва ў Лодзі  (польск.) і Дыяцэзіяльнага музея ў Плоцку  (польск.)[9].

Пояс многа казаў пра свайго ўладальніка. Ён вызначаў не толькі сацыяльнае і матэрыяльнае становішча шляхціца (найпрыгажэйшыя паясы мелі больш высокую цану), але нават канфесію. Колер пояса і яго вузел, а таксама ўзор неслі дадатковую інфармацыю. І таму залаты пояс насілі ў мірны час, а барвовы быў у сіле падчас войнаў.

Зноскі

  1. а б в г д Лазука 2015, с. 142-143.
  2. red.Kubalska-Sulkiewicz Krystyna, Bielska-Łach Monika, Manteuffel-Szarota Anna, Słownik Terminologiczny Sztuk Pięknych , Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2007
  3. Sztuka świata 2013, s. 130, t. 18.
  4. а б в г д е ё Chruszczyńska & Orlińska-Mianowska 2009.
  5. Sztuka świata 2013.
  6. Janusz Motyka: Przeworsk i okoliczne gminy. Przewodnik. Rzeszów: Podkarpacki Instytut Książki i Marketingu, 2010. ISBN 978-83-61746-40-9.
  7. Tkanina o podwójnej osnowie i wielu układach wątkowych; wzorzysta; z wzorami wprowadzonymi za pomocą techniki lansowania i broszowania, sploty zarówno w tle tkaniny, jak i we wzorach są w porządku prostym, taftowym, obie strony tkaniny mają tę samą liczbę przeplotów w tłach i we wzorach, J. Chruszczyńska, Pasy kontuszowe, s. 13
  8. Sztuka świata. T. 18. Warszawa: Wydawnictwo Arkady, 2013, ISBN 978-83-213-4726-4
  9. Chruszczyńska & Orlińska-Mianowska 2009, s. 238-256.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кунтушовы пояс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?