For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Клімент II (Папа Рымскі).

Клімент II (Папа Рымскі)

Партрэт Клімента II. Каля 1850 г.
Клімент II
лац.: Clemens PP. II
149-ы Папа Рымскі
31 снежня 1046 — кастрычнік 1047
Папярэднік Грыгорый VI
Пераемнік Бенедыкт IX, Папа Рымскі
2-і Roman Catholic Bishop of Bamberg[d]
з 8 верасня 1040
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Bamberg[d]
Папярэднік Eberhard I[d]
Пераемнік Hartwig[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне кастрычнік 1005
Смерць 9 кастрычніка 1047[1]
Пахаванне
Бацька Konrad von Morsleben[d][2]
Маці Amulrada[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клімент II (лац.: Clemens PP. II; свецкае імя граф Суітгер Шыдгер-Морслебен-Горнбург, ням.: Suitger, Graf von Morsleben und Hornburg; 1005 — 9 кастрычніка 1047) — Папа Рымскі з 25 снежня 1046 па 9 кастрычніка 1047. Ён быў другім з Папаў Рымскіх з Германіі

Нарадзіўся ў Хорнбургу, Ніжняя Саксонія, Германія. Ён быў сынам графа Конрада з Морслебена і Гамбурга і яго жонкі Амалрэд.

У 1040 годзе ён стаў біскупам Бамберга. У 1046 годзе ён суправаджаў караля Генрыха III у яго італьянскай кампаніі, і 20 снежня ўдзельнічаў у царкоўным сінодзе Сутры, які зрынуў былых Папаў Рымскіх Бенедыкта IX і Сільвестра III і пераканаў Папу Рымскага Рыгора VI пакінуць Святы Прастол. Кароль Генрых III прапанаваў Суітгера на папства і сінод зацвердзіў яго. Неадкладна пасля выбараў кароль Генрых і новы Папа Рымскі выехалі ў Рым, дзе Клемент 25 снежня каранаваў Генрыха III як імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Кароткі пантыфікат Клімента II пачаўся з рымскага сінода 1047 года, які паклаў пачатак паляпшэнню спраў у рымскай царкве, асабліва прадпісваючы дэкрэты супраць сіманіі. Выбары Клемента былі пазней раскрытыкаваны партыяй рэформаў у межах папскай курыі з-за дачынення да гэтага караля і факту, што новы Папа Рымскі ўжо быў біскупам іншай дыяцэзіі. Насуперак пазнейшай практыцы Клемент кіраваў і Рымам і Бамбергам адначасова.

Клемент суправаджаў імператара ў яго паездцы па паўднёвай Італіі і наклаў інтэрдыкт на Беневента за адмову адкрыць свае вароты перад імі. Рушыўшы ўслед за Генрыхам у Германію ён кананізаваў Вібараду, закатаваную венграмі ў 925 годзе. На шляху назад у Рым ён памёр каля Пезара ў кастрычніку 1047 года. Яго труп быў вернуты ў Бамберг, які ён вельмі любіў і пахаваны ў заходнім хоры ў Бамбергскім кафедральным саборы. Клемент — адзіны Папа Рымскі, пахаваны на поўнач ад Альпаў.

Помнік Клементу II у Гамбургу
Грабніца Клемента II

Таксікалагічная экспертыза яго рэштак, праведзеная ў сярэдзіне 20-га стагоддзя, пацвердзіла векавыя чуткі, што Клемент быў атручаны свінцовым цукрам.[3] Не ясна, аднак, ці быў ён забіты ці выкарыстоўваў свінцовы цукар у якасці лекаў

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118777335 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. Specht W and Fischer K (1959). Vergiftungsnachweis an den Resten einer 900 Jahre alten Leiche. Arch. Kriminol., 124: 61-84. [Translation:Intoxication evidence in the remains of a 900 year old corpse]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Клімент II (Папа Рымскі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?