Кацярына Юр’еўна Карпук
Нарадзілася |
4 чэрвеня 1999 (25 гадоў) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Кацярына Юр’еўна Карпук (нар. 4 верасня 1999, Брэст, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан[1]. З 8 класа ездзіла на трэніроўкі ў Бярозу, праз паўтара года яе запрасілі ў Гродна. 10-11 клас навучалася ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, выступала за каманду «Беразоўскія лісы», пазней за «Вікторыю». Праз два гады яе запрасілі ў «Алімпію», дзе правяла чатыры гады.
У ліпені 2021 года падпісала кантракт з казанскай «Казаначкай»[2].
Выступала за зборную U-18 (2017) і U-20 (2018—2019)[3].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2016—2017 — Вікторыя (Гродна)
- 2017—2021 — Алімпія (Гродна)
- 2021—2022 — Казаначка (Казань, Расія)
- з 2022 — Мінск
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіёнка Беларусі (1): 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021, 2022/2023.
- Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2021/2022.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
Зноскі
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2021 год. Национальная команда (переменный состав)
- ↑ Баскетболистка из Беларуси подписала контракт с «Казаночкой»
- ↑ Екатерина Карпук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2023. Праверана 24 ліпеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.