For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя.

Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя

Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя
Pázmány Péter Katolikus Egyetem
Арыгінальная назва Pázmány Péter Katolikus Egyetem
Заснаваны 12 мая 1635
Тып недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова
Рэктар Сабалч Сурамі
Прэзідэнт Петэр Эрдзё
Рэктар Géza Kuminetz[d]
Студэнты 9 469 (2009)
Выкладчыкаў 736 (2009)
Краіна
Размяшчэнне Будапешт, Пілішчаба, Эстэргам (Венгрыя)
Сайт ppke.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галоўны корпус факультэта гуманітарных навук у Пілішчабе

Каталіцкі ўніверсітэт Пе́тэра Па́зманя (венг.: Pázmány Péter Katolikus Egyetem) — недзяржаўны каталіцкі ўніверсітэт у Венгрыі. Розныя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў Будапешце, Пілішчабе і Эстэргаме. Універсітэт заснаваны ў 1635 годзе, носіць імя свайго заснавальніка, кардынала Петэра Пазманя. Вядомы таксама як Пазманеум. У 2009 годзе ўніверсітэт налічваў 736 выкладчыкаў і 9 469 студэнтаў[2]. Усяго за гады існавання ўніверсітэта яго скончылі каля 26 тысяч чалавек.

Будапешцкі ўніверсітэт і Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя маюць агульную гісторыю. 12 мая 1635 года кардынал Петэр Пазмань падпісаў указ аб заснаванні ў горадзе Надзьсамбат (суч. Трнава, Славакія) універсітэта з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. Пазней быў адкрыты яшчэ шэраг факультэтаў. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнава быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1950 годзе факультэт тэалогіі быў вылучаны ў Каталіцкі ўніверсітэт імя Петэра Пазманя, іншыя факультэты засталіся ў складзе Будапешцкага ўніверсітэта.

Да 1992 года ўніверсітэт Петэра Пазманя меў толькі факультэт тэалогіі, іншыя факультэты Пазманеума былі заснаваны ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя. Факультэт гуманітарных навук адкрыты ў 1992 годзе, факультэт права і палітычных дысцыплін у 1995, факультэт інфармацыйных тэхналогій у 1998[3]. У 2008 годзе ў склад універсітэта ў якасці факультэта педагогікі быў уключаны заснаваны ў 1842 годзе педагагічны каледж Янаша Вітэза[3].

Каталіцкі інстытут Петэра Пазманя складаецца з 5 факультэтаў, інстытута кананічнага права, некалькіх лабараторый і даследчых цэнтраў.

  • Факультэт тэалогіі (Будапешт)
  • Факультэт гуманітарных навук (Пілішчаба). Будынкі факультэта пабудаваны ў 90-х гадах XX стагоддзя на месцы былых баракаў Савецкай арміі ў арыгінальным сучасным стылі. Архітэктар - Імрэ Макавец.
  • Факультэт права і палітычных дысцыплін (Будапешт)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій (Будапешт)
  • Факультэт педагогікі імя Янаша Вітэза (Эстэргам)

Інстытут кананічнага права прызначаны для аспірантаў — выпускнікоў універсітэта. Заснаваны ў 1996 годзе дэкрэтам Святога Прастола. Размешчаны ў Будапешце.

Рэктар універсітэта — доктар Сабалч Сурамі, прэзідэнт — прымас Венгрыі, кардынал Петэр Эрдзё.

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
  2. Statistical Yearbook of Education 2008/2009 (PDF). Ministry of Education and Culture. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 22 сакавіка 2016.
  3. а б Гісторыя ўніверсітэта на аф. сайце Архівавана 28 верасня 2011.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?