For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Касута.

Касута

Вёска
Касута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовы індэкс
222417
Аўтамабільны код
5
Касута на карце Беларусі ±
Касута (Беларусь)
Касута
Касута (Мінская вобласць)
Касута
Апошняя Вячэра. Пачатак XIХ ст., в. Касута

Касута́[1] (трансліт.: Kasuta, руск.: Косута) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца каля Вілейскага вадасховішча, размешчана ў 103 км на паўночны захад ад Мінска. Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Касуткі, якая ўпадае ў раку Вілія.

Першая пісьмовая згадка пра вёску Касута датавана 1499 годам. Дакументы сведчаць, што ў канцы ХV стагоддзя гэта паселішча было маёнткам-замкам ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага, спачатку — княгіні Ядвігі Гальшанскай, а з 1518 года ім валодаў віленскі кашталян Станіслаў Кезгайла і яго сыны. Ужо тады тут налічвалася 206 сялянскіх двароў. У 1638 годзе новы ўладальнік панскага маёнтка Савасцян Свяцкі пабудаваў тут праваслаўную царкву Уваскрэсення Хрыстова, неўзабаве вакол яе ўтварыўся і праваслаўны манастыр. Амаль адначасова ў Касуце ўзнікае ўніяцкі кляштар, ва ўлонне якога неўзабаве пераходзіць і мясцовае праваслаўнае брацтва разам са сваімі храмамі. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў замак быў разбураны, але пасля адноўлены. Яго гаспадарамі на працягу ХVIII — XIX стагоддзяў былі шляхецкія роды Любанскіх, П'яншэнскіх, Крываблоцкіх, Пузіных, Ромераў, Сулістроўскіх, Тукалаў, Вітгенштэйнаў.

Яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя ў Касуце ўзвышаўся старадаўні драўляны храм Унебаўзяцця Прасвятой Багародзіцы, дзе, відавочна, хрысцілі Піліпа Орліка. Сёння на яго месцы стаіць мураваная Свята-Петрапаўлаўская царква, пабудаваная нашмат пазней — ужо ў 1868 годзе. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі разбуранага старадаўняга маёнтка.

Каля вёскі Касута ў лесе стаяць два крыжы, праваслаўны і каталіцкі. Тут 26 чэрвеня 1941 года саветамі было расстраляна каля паўтары сотні вязняў з Вілейскай турмы, якіх у час Другой сусветнай вайны гналі на ўсход.

У 1973 годзе пры напаўненні вадой Вілейскага вадасховішча затапіла большую частку Касуты. Цяпер тут жыве каля дзясятка сялян. У апошнія гады ў вёсцы з'явілася некалькі дзясяткаў дач.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Касута
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?