For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вілейскае вадасховішча.

Вілейскае вадасховішча

Вілейскае вадасховішча
Каардынаты: 54°29′14,7″ пн. ш. 27°08′14,13″ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора 157[1] м
Даўжыня 27 км
Шырыня 3 км
Плошча 73,6 км²
Аб'ём 0,26 км³
Даўжыня берагавой лініі 137 км
Найбольшая глыбіня 13 м
Сярэдняя глыбіня 3,7 м
Празрыстасць 1—2,5 м
Плошча вадазбору 4120 км²
Упадаюць рэкі Вілія, Сэрвач, Ілія, Орпа, Жучка, Гразніца
Выцякаюць рака Вілія
Год напаўнення 1975
Вілейскае вадасховішча (Беларусь)
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча (Мінская вобласць)
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віле́йскае вадасховішча, Вілейскае мора — вадасховішча ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, самы буйны штучны вадаём у Беларусі. Знаходзіцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Сярод усіх вадаёмаў Беларусі, як прыродных, так і штучных, яно займае другое месца пасля возера Нарач.

Вілейскае вадасховішча

Плошча — 73,6 км², аб’ём запаўнення — 260 млн м³. Даўжыня 27 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня 13 м, сярэдняя 3—5 м. Плошча вадазбору 4120 км². Штогадовы скід вады складае ў сярэднім 575 млн тон. На плаціне вадасховішча размешчана Вілейская ГЭС.

Падставай для пачатку будаўніцтва была неабходнасць павелічэння аб’ёму водазабеспячэння сталіцы рэспублікі Мінска, для чаго патрабавалася перакінуць частку сцёку больш паўнаводных рэк Беларусі ў раку Свіслач. Сярод іншых варыянтаў збудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы аказалася найбольш выгадным па эканамічнаму і іншых параметрах (напрыклад, якасць вады). У 1967 годзе Савет Міністраў СССР зацвердзіў праект будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Будаўніцтва Вілейскага вадасховішча было пачата ў 1968 годзе на рацэ Віліі пры зліцці яе з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка. З красавіка 1968 года быў расшыраны лясны прасёлак на левым беразе Віліі, арганізавана будаўнічая пляцоўка. У маі сюды была накіравана магутная тэхніка, а 25 мая былі пакладзены першыя кубаметры грунту. Неабходна было высечы лясы, якія займалі больш за палову плошчы будучага вадасховішча, перанесці ці пабудаваць нанава каля 500 жылых дамоў, многія саўгасныя і калгасныя пабудовы, выбраць і вывезці сотні тысяч кубаметраў грунту. Адначасова з будаўніцтвам Вілейскага вадасховішча з двух бакоў насустрач адзін аднаму рабілі водны канал. Па ім воды Віліі перакідваюцца ў Свіслач, падымаючыся пры гэтым на ўзровень больш за 70 метраў з дапамогай некалькіх гідранасосных станцый. Перакрыцце ракі Віліі было здзейснена ва ўрачыстай абстаноўцы 8 верасня 1973 года[2], а ў пачатку 1975 года воды Вілейскага вадасховішча накіраваліся па канале да сталіцы[3][4][5].

Галаўны гідравузел — гэта цэлы комплекс гідратэхнічных збудаванняў: паводкавы вадаскід, які рэгулюе ўзровень вады ў вадасховішчы; плаціна і тры абмежавальныя дамбы, «апранутыя» ў жалезабетон; дзве дрэнажныя помпавыя станцыі, якія ахоўваюць урадлівыя тарфянікі ад размывання; нагорныя каналы; падыходны ўчастак магістральнага канала і, нарэшце, само вадасховішча[2].

У Вілейскае вадасховішча ўпадаюць рэкі Жучка, Орпа, Грэзніца, ручаі і каналы[1].

Уздоўж берагоў населеныя пункты: Вілейка, Чыжэвічы, Рабунь, Сосенка, Вязынь[1].

Зноскі

  1. а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 38—39. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  2. а б Жамчужына Вілейскага краю. 45 гадоў таму была перакрыта рака Вілія. Утварылася Вілейскае вадасховішча Архівавана 10 верасня 2018. // Шлях перамогі
  3. І стала Вілія морам. Творчы праект «Рэгіянальнай газеты»(недаступная спасылка) // Рэгіянальная газета
  4. Водная сістэма змяніла жыццё Вілейкі(недаступная спасылка) Архівавана 8 красавіка 2019. // Рэгіянальная газета
  5. Вёскі пераязджалі разам з пагостамі(недаступная спасылка) Архівавана 5 снежня 2021. // Рэгіянальная газета
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 11, 38—39. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  • Вилейско-Минская водная система / В. Н. Плужников, Р. А. Станкевич, М. И. Малижонок, Д. Ф. Жуков. — Мн.: Изд-во «Университетское», 1987. — 63 с.: ил. (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вілейскае вадасховішча
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?