For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Каналета.

Каналета

Каналета
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Giovanni Antonio Canal
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1697(1697-10-07)[1], 17 кастрычніка 1697(1697-10-17)[2], 18 кастрычніка 1697(1697-10-18)[3][4][…] ці 1697[5][6]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1758(1758-04-19)[9], 10 красавіка 1768(1768-04-10)[10][2], 19 красавіка 1768(1768-04-19)[11][12][…], 20 красавіка 1768(1768-04-20)[13][14] ці 1768[5][6]
Месца смерці
Грамадзянства  Італія
Бацька Bernardo Canal[d]
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, рысавальнік
Жанр ведута
Мастацкі кірунак барока
Заступнікі Joseph Smith[d]
Уплыў Bernardo Canal[d]
Уплыў на Уільяма Марлоу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каналета. Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам.

Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[15]

Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.

У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.

У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.

  • «Капрыча з руінамі», 1720-21, Фонд Дж. Чыні, Венецыя;
  • «Прыём французскага пасла ў Венецыі», 1724 г., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
  • «Від Лондана», 1746 г., прыватны збор, Лондан;
  • «Аўтапартрэт», 1746 г., прыватны збор, Англія;
  • «Палацца Грымані», 1756 г., Лонданская Нацыянальная галерэя;
  • «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763-64, ДММІ, Масква.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 27 студзеня 2024.
  3. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  4. Canaletto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. а б data.bibliotheken.nl Праверана 27 студзеня 2024.
  6. а б https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0264_III Праверана 24 мая 2024.
  7. а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
  8. а б https://rkd.nl/explore/artists/121243
  9. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 студзеня 2024.
  10. Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. Праверана 27 студзеня 2024.
  11. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  12. Canaletto // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  13. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 27 студзеня 2024.
  14. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 27 студзеня 2024.
  15. Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Каналета
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?