For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Захад-2009.

Захад-2009

Аператыўна-стратэгічныя вучэнні Захад-2009. Калінінградская вобласць, палігон «Хмялёўка». 28 верасня 2009 г.

Захад-2009 — сумесныя расійска-беларускія аператыўна-стратэгічныя ваенныя вучэнні, якія праводзіліся ў 2009 годзе. Задача — падрыхтоўка Узброеных Сіл Расіі і Беларусі да забеспячэння стратэгічнай стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. У вучэннях былі задзейнічаны каля 12 500 вайскоўцаў.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас наведвання 61-й знішчальна-авіяцыйнай базы Узброеных Сіл Беларусі. Баранавічы, Брэсцкая вобласць. 29 верасня 2009 г.

Вучэнні складаліся з двух этапаў:

  • Падрыхтоўка абарончай аперацыі.
  • Ацэнка эфектыўнасці функцыянавання Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па адбіцці ўдараў з паветра і кіраванні групоўкамі войск пры вядзенні баявых дзеянняў за ўтрыманне абарончых рубяжоў.

Асноўнае месца правядзення — Абуз-Лясноўскі палігон. У ходзе вучэнняў былі задзейнічаны палігоны 174-ы «Даманава», 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войск СПА «Ружаны» і авіяцыйны палігон 206-й штурмавой авіяцыйнай базы «Нёман». Удзельнічала звыш 220 танкаў, каля 470 баявых браніраваных машын, 230 самаходных і буксіруемых артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сістэм залпавага агню, 60 самалётаў і 40 верталётаў.

З расійскага боку ўдзельнічалі падраздзяленні Маскоўскай і Прыволжска-Уральскай ваенных акругаў, Чарнаморскага, Паўночнага і Балтыйскага флоту, стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-160 і Ту-95, самалёты-разведчыкі А-50, дзяжурныя сілы і сродкі СПА.

На флоцкім палігоне «Хмялёўка» праводзілася аперацыя па высадцы марскога дэсанту, размешчаным на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. У высадцы ўдзельнічалі караблі трох флатоў: Балтыйскага, Паўночнага і Чарнаморскага. Было задзейнічана каля 2 тысяч чалавек, больш за 30 баявых караблёў, каля 20 судоў забеспячэння, да 30 самалётаў і верталётаў, каля 30 танкаў, 100 адзінак браніраваных машын, 40 установак залпавага агню і мінамётаў. Акрамя таго, былі задзейнічаны парашутна-дэсантны батальён 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, марская і ваенна-транспартная авіяцыя[1].

Паветраны інцыдэнт

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас вучэнняў адбыўся міжнародны інцыдэнт. Расійскі самалёт А-50 наблізіўся да мяжы Эстоніі і быў перахоплены знішчальнікамі ВПС Германіі, якія патрулявалі паветраную прастору краін Балтыі. Затым да інцыдэнту падключыліся расійскія і фінскія знішчальнікі. Праз некаторы час самалёты трох краін разышліся[2].

  1. Оперативно-стратегические учения «Запад-2009». Kremlin.ru (28 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
  2. Танго на "Фантомах": Немецкие истребители в небе Балтии. Deutsche Welle (15 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 17 красавіка 2011.
  • Учения «Запад 2009». «Захват» балтийского плацдарма. // Военный парад : журнал. — 2009. — Сентябрь (т. 95, № 05). — С. 4-5. — ISSN 1029-4678.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Захад-2009
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?