For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (Залессе).

Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (Залессе)

Палацава-паркавы комплекс
Сядзіба Агінскіх
Агульны выгляд палаца
Агульны выгляд палаца
54°25′08,82″ пн. ш. 26°31′20,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Залессе
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Міхал Шульц
Заснавальнік Міхал Клеафас Агінскі
Дата заснавання 1822
Дата пабудовы пачатак XIX стагоддзя
Будынкі
палац • капліца • афіцына • парк • гаспадарчыя пабудовы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000598шыфр 412Г000598
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзіба Агінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пач. XIX ст. у в. Залессе

У першай палове XVIII стагоддзя гэтую маёмасць набыў віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі (16721750), потым яна належала яго сыну, троцкаму ваяводзе Тадэвушу Францішку (17121783)[1]. Пасля смерці Тадэвуша Залессе атрымаў адзін з яго двух сыноў — Францішак Ксаверый (17421814), граф і апошні кухмістар літоўскі[2].

У гэтыя часы яго сядзіба складалася з драўлянага палаца (пабудаваны ў 1-й палове XVIII cтагоддзя), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става — драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод. Другі дваровы фасад палаца выходзіў у рэгулярны «Італьянскі парк» — чатырохвугольнік (310 на 140 метраў) абсаджаны ліповымі алеямі ў якім былі квадраты з кустоў агрэсту, парэчак, смуроду і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Да сядзібы Залессе тады належалі: вёскі — Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы і Белая; царква недалёка ад палаца; касцёл на значнай адлегласці; рэкі і перавоз на Віліі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай[1].

Не меўшы сям'і, перад сваім ад'ездам у Маладзечна Францішак Ксаверый пакінуў Залессе ў спадчыну свайму пляменніку Міхалу Клеафасу Агінскаму, які 28 красавіка 1802 года выехаў сюды з Санкт-Пецярбургу на сталае жыхарства з падпісаным царскімі ўладамі ўказам:

" ...апреля 15 числа за собственноручным Его Величества подписанием… Литовский кухмистр князь Ксаверий Огинский, владея знатным именем в Минской и Литовской губерниях, по крайней его слабости здоровья и старости лет, управлять оным сам собой не в состоянии, … происходят разные упущения и безпорядки, … крестьяне остаются без должного призора… Повелеваем означенное имение отдать от него в управление подскарбия графа Михайла Огинского, яко законнаго наследника перваго, с тем… дабы доходы с имения собираемые, в полне достовляемые были кухмистру князю Огинскому до самой его смерти…[3] "

Па сваім прыездзе ў Залессе Міхал Клеафас распачаў будаўніцтва новага, мураванага палаца для сваёй сям'і. Праект палаца быў зроблены прафесарам архітэктуры Віленскага ўніверсітэта Міхалам Шульцам. Пасля яго смерці будаўніцтвам кіраваў віленскі архітэктар Юзаф Пусэ. У 1815 годзе будаўніцтва было завершана[3]. Агінскім быў закладзены англійскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў звярынец і так званы «прагулачны звярынец» са сцежкамі, масткамі праз раку Бабрынку і пабудаванымі, мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася «альтанка Амеліі»). Таксама ў гонар нараджэння Амеліі 10 ліпеня 1803 года была закладзеная алея таполяў.

У 1811 годзе з Парыжа сюды прыязджае італьянскі музыкант і кампазітар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў жыў у Залессі і выкладаў музыку дзецям Агінскага[3].

Ансамбль былога палаца Агінскіх цяпер уключае ўласна палац, капліцу, афіцыну, парк і гаспадарчыя пабудовы. Вядуцца работы па рэстаўрацыі і аднаўленні комплексу.

Аднаўленне палаца

Пачынаючы з 2011 года на праектыя і будаўнічыя работы ў палацы Залессе накіравана 200 тыс. еўра па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь» і амаль 25 млрд бел. рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Маёнтак будзе максімальна набліжаным да выгляду, які ён меў у часы свайго вядомага ўладальніка Міхала Клеафаса Агінскага. Пры распрацоўцы праекта былі праведзены гістарычныя, архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні. У 2015 годзе плануецца рэканструяваць і садова-паркавы комплекс, рэстаўрыраваць гаспадарчыя пабудовы. Усе работы па рэстаўрацыі комплексу плануецца канчаткова завяршыць да святкавання 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага[4].

Барочная сядзіба

[правіць | правіць зыходнік]
Палац

Сядзіба XVIII ст. складалася з палаца, невялікага парку, гаспадарчага двара і пладовага саду. Палац уяўляў аднапавярховы прамавугольны ў плане з чатырма алькежамі па вуглах драўляны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка дому была выдзеленая двухпавярховым аб'ёмам. З боку галоўнага фасаду знаходзіўся парадны ганак, з боку дваровага — галерэя. У доме былі жылыя пакоі, спальні, капліца, кабінет, вялікая зала. З аднаго боку побач з домам знаходзіўся парк у выглядзе зялёнага Партэр, абкружанага алеямі, з другога — двухпавярховая драўляная брама вяла ў гаспадарчы двор, па перыметры якога размяшчаліся кухня, двухпавярховы свіран, лядоўня. На тэрыторыі сядзібы знаходзіўся стаў з млынам, за ім — гаспадарчыя пабудовы і сад.

Класіцыстычная сядзіба

[правіць | правіць зыходнік]
Млын

Новы палацава-паркавы ансамбль быў узведзены паводле праекту дойліда М. Шульца з удзелам дойліда I. Пусэ і садоўніка Пеўзнера. Палац уяўляў сабой адна—двухпавярховы мураваны Г-падобны будынак. Галоўны прамавугольны ў плане корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю з двухпавярховымі бакавымі павільёнамі і цэнтральнай мансардавай часткай, вылучанай чатырохкалонным дарычным порцікам і вежачкай з гадзіннікам, якая мела завяршэнне ў выглядзе шара з гадзіннікавым звонам. Першапачатковая планіроўка не захавалася. У інтэр'еры вестыбюля зберагліся арнаментальны фрэскавы роспіс і кафляныя грубкі. Заходняе крыло галоўнага фасада завяршалася двухпавярховым павільёнам, да якога прымыкалі две аранжарэі.

Аранжарэя
«Амерыканская» аранжарэя

Фасад першай быў расчлянёны паўкалонамі і высокімі арачнымі вокнамі. Другая аранжарэя, т.зв. «амерыканская», размяшчалася перпендыкулярна першай і мела на адным з фасадаў суцэльныя нахіленыя вокны. Паміж аранжарэямі ўтвараўся невялікі сад. Каля става быў узведзены новы двухпавярховы млын, які злучаўся з аранжарэяй драўлянай агароджай на мураваных слупах (не захаваўся, аднаўляецца).

Капліца Святой Марыі

Побач з палацамі была ўзведзеная васьмігранная капліца з шатровым дахам і драўлянай вежачкай. Інтэр'еры капліцы былі багата аздоблены жывапісам.

Альтанка Амеліі ў парку

Каля таксама палаца знаходзіўся прагулачны звярынец з дарожкамі, абсаджанымі дрэвамі і кветнікамі. У звярынцы знаходзіліся две альтанкі — мураваная паўкруглая з чатырохкалонным порцікам, высокімі шклянымі дзвярыма і авальнымі вокнамі ўверсе галоўнага фасада (адноўленая) і мураваная круглая двухпавярховая «кітайская» з драўляным бельведэрам і завяршэннем у выглядзе трох кветак (мяркуецца яе аднаўленне).

Пейзажны парк

[правіць | правіць зыходнік]
Камень памяці Касцюшкі

Пейзажны парк у рамантычным стылі быў разбіты на абалонах ракі, за прагулачным звярынцам. Там былі ўстаноўлены памятныя камяні ў гонар Т. Касцюшкі і першага гувернёра Агінскага. Парк значна пашкоджаны ў гады Першай сусветнай вайны. За ракой знаходзіўся абкружаны магутнай драўлянай агароджай звярынец з дзікімі звярыма.

Зноскі

  1. а б Агінскі ў Залесьсі (26 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 12 студзеня 2017.
  2. La Pologne historique, littéraire, monumentale et pittoreque. / Пераклад А. Рабцовай і В. Рамейкі. — Paris, 18361837. — Т. I. — С. 472—480.
  3. а б в Агінскі ў Залесьсі: Залессе(недаступная спасылка) (26 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2010. Праверана 12 студзеня 2017.
  4. Палац Агінскіх у Смаргонскім раёне адкрыюць пасля рэстаўрацыі ў канцы верасня(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (Залессе)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?