For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Жоўты колер.

Жоўты колер

Жоўты
HEX FFFF00
RGB¹ (r, g, b) (255, 255, 0)
CMYK (c, m, y, k) (0, 0, 100, 0)
HSV² (h, s, v) (60°, 100%, 100%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Жоўтыколер з даўжынёй хвалі ад 565 нм да 590 нм. З'яўляецца дадатковым колерам да сіняга. Аднак у старажытнасці, з-за недасканаласці пігментаў, яго разглядалі як дадатковы да пурпурнага.

Адзін з стандартызаваных адценняў жоўтага з'яўляецца кампанентам сістэмы CMYK. Яго шаснаццатковае пазначэнне ў сістэме RGB — #ffff00.

Прыродныя эталоны і ўзоры жоўтага колеру

[правіць | правіць зыходнік]
Каратын надае колер яечным жаўткам
Жоўты дзьмухавец

Спектральныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]

Арганічныя рэчывы жоўтага колеру

[правіць | правіць зыходнік]

Жоўтыя неарганічныя пігменты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кадмій жоўты (кадміевы жоўты) — сульфід кадмія
  • Хромавы жоўты
  • Жоўтая охра

Сігнальныя колеры ў прамысловасці

[правіць | правіць зыходнік]

Жоўты святло мае мінімальнае рассейванне у атмасферы, таму выкарыстоўваецца як сігнальны, папераджальны колер; часта ў спалучэнні з чорнымі касымі палосамі — для падвышэння візуальнай кантрастнасці.

Жоўтым колерам маркіруюць балоны газаў, выкарыстаючы яго для:

  • указанні назваў газаў Азот, Бутылен, Вуглекіслата;
  • афарбоўкі балонаў для Аміяка;
  • нанясення паласы сярністага ангідрыду, фрэона-22.

У культуры і этнаграфіі

[правіць | правіць зыходнік]

Міфалогія і павер'і

[правіць | правіць зыходнік]

Чувашы лічаць, што ад жаўтухі добра дапамагаюць пёры жаўтушкі (чув. Сар кайaк — Жоўтая птушка). У лесе адшукваюць яе гняздо, выбіраюць жоўтыя пёры, замочваюць у вадзе, пасля чаго гэтай вадой мыюць цела хворага.

Сувязі з Кітаем і Ўсходам

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Кітаі жоўты колер сімвалізаваў адначасова жыццё і смерць. Мясціну мёртвых звалі «Жоўтымі ключамі», але жоўты журавель быў алегорыяй неўміручасці. [1] Архівавана 13 сакавіка 2007.
  • Жоўты колер сімвалізаваў Кітай і кітайскага імператара. Кітайскія прастачыны ў мінулым не мелі правы апранацца ў жоўтае, паколькі гэта быў колер кіравальнай дынастыі.
  • Графітавыя алоўкі фарбуюць у жоўты колер. Гэты звычай звязаны з тым, што лепшы графіт быў у Кітаі. У мінулым у жоўты колер фарбавалі толькі кітайскія алоўкі.
  • Жоўтай расой («жаўтатварымі») завуць мангалоідную расу, асабліва тых яе прадстаўнікоў, якія паходзяць з Азіі.
  • Жоўтае мора — названа так таму, што Хуанхэ - рака якая ўпадае ў яго прыносіць шмат вырабатаннага матэрыялу, замутняе ваду.

Культурныя асацыяцыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Песня «Лісце жоўтыя над горадам кружацца» Райманда Паулса на вершы Шаферана і Петэрса. [2] Архівавана 31 снежня 2014. [3].
  • Песня і мультфільм «Yellow submarine» (жоўтая падводная лодка) групы «Бітлз».
  • Песня англ.: „Yellow River“ («Жоўтая рака») брытанскай поп-групы Christie стала найбуйным і адзіным міжнародным хітом групы, заняўшы на недоўгачасовы час першае месца ў брытанскім ечарце сінглаў, другое — у Германіі, 23-ю пазіцыю ў гарачай сотні «Білборда».

. У рэгбі яна азначае выдаленне на 10 хвілін.

Жоўты колер — адзін са значных складнікоў колеравага кода. З ім звязаны ўяўленні пра знікненне жыццёвых сіл, далучанасць да замагільнага свету, у той самы час жоўтае як залатое выступае сімвалам нязменнасці, асацыюецца з сонечным святлом, нябесным і падземным агнём.

Жоўты колер з'яўляецца знакам і вынікам растраты апошніх летніх сіл. Скура памерлага чалавека таксама набывае жоўты колер, а з'яўленне жоўтай плямы на руцэ прадвяшчае смерць. Беларусы лічылі, што жоўты колер дзіцяці сведчыць пра яго хуткую смерць ад жаўтухі ці іншай хваробы.

Жоўтым колерам могуць характарызавацца і прадстаўнікі іншасвету (жоўты колер валасоў у дамавіка).

Усходнія славяне ў жоўты колер афарбоўваюць яйкі, прызначаныя для памінання ў велікодных, сёмушных, траецкіх абрадах. Асацыяцыі жоўтага колеру з іншасветам і міфалагічнымі істотамі, а таксама яго медыятыўная сімволіка знайшлі выяўленне ў замовах: у беларускіх скула, гад характарызуюцца як жоўтыя, гад-гадзіца, гадава царыца — як жоўта-жаўтавата.

Поле ўжывання жоўтага колеру даволі шырокае ў абрадах магічнага пазбаўлення ад хвароб, што абумоўлена сувяззю гэтага колеру з іншасветам і яго прадстаўнікамі, а таксама асацыяцыяй з сімптомамі пэўных хвароб. На Беларусі ад жаўтухі націралі шчокі залатой манетай, купалі хворага ў разрэджанай гліне, лячылі адварам жоўтага дзікага сухацвету.

Трыяда «жоўтае-чорнае-белае» выкарыстоўваецца з мэтай сімвалічнага аддзялення нячыстай сілы ад чалавека. Жоўты разам з чырвоным выступе як заменнік золата. Асацыяцыя жотага колеру з золатам матывавала ўяўленне пра тое, што расліны, характэрным колерам якіх з'яўляецца жоўты, могуць дапамагчы ў пошуку схаваных скарбаў.

Характэрна таксама асацыяцыя жоўтага з сонцам. Жоўты, як і чырвоны, можа быць колерам агню. Разам з тым ён можа проціпастаўляцца чырвонаму як адлюстраванне апазіцыі «здаровы-хворы». Жоўты, бледны, белы як колеры могуць нейтралізавацца чырвоным. Жоўты можа абазначаць не толькі няшчасце, хваробу, смерць, але і здраду, растанне, падман. Гэты колер непажаданы ў вянку нявесты.

Жоўты з'яўляецца амбівалентным колеравым сімвалам, бо вытрымлівае дзве процілеглыя тэндэнцыі: жыцця і смерці. Але пераважна жоўты мае негатыўную ацэнку.

Іншае аб жоўтым колеры

[правіць | правіць зыходнік]
Паштовая скрыня
  • Неспрактыкаванага чалавека завуць жоўтаротам, таму што ў шматлікіх птушак дзюба птушанят жоўтая.
  • Жоўтай прэсай завецца нізкапробная прэса, якая ганяецца за сенсацыямі (часта выдуманымі ) і плёткамі. Гэты тэрмін паходзіць ад коміксу «Жоўтае дзіця» (The Yellow Kid), друкавальнага ў 18941898 гадах у газетах Нью-Ёрк Уорлд (New York World), якая выдаецца Джозафам Пулітцэрам і Нью-Ёрк Джорнал Амерыкэн (New York Journal American). Абедзве газеты, акрамя друкавання коміксу, былі вядомыя тым, што паведамлялі аб забойствах, няшчасных выпадках на пажарах і г. д. з мэтай пацешыць сваіх чытачоў.

Па іншай версіі, назва пахабна ад адцення нізкаякаснай таннай паперы, на якой друкаваліся нізкапробныя выданні

  • Жоўтыя старонкі — падзел тэлефоннага даведніка, які утрымоўвае тэлефоны дзелавых арганізацый і ўстаноў, адсартаваных па катэгорыях. У папяровых даведніках гэты падзел друкуецца на паперы жоўтага колеру.
  • Таксі ў Нью-Ёрку і ў некаторых іншых месцах, школьныя аўтобусы у Канадзе і ЗША і некаторыя аўтобусы ў Вялікабрытаніі фарбуюць у жоўты колер.
  • Жоўтым колерам выфарбаваныя паштовыя скрыні у Літве.
  • Доўгі час у Нідэрландах жоўты быў колерам грамадскага транспарта. У яго фарбавалі аўтобусы, трамваі і пасажырскія цягнікі.
  • Жоўты колер часам сімвалізуе шчасце і супакой.
  • Жоўтая хата — гутарковы тэрмін, які азначае псіхіятрычную лякарню. Сцены ў псіхіятрычных лякарнях часта фарбавалі ў жоўты колер. Лічылася, што гэта дзейнічае заспакаяльна на пацыентаў.
  • Жоўтым металам часта завуць золата.
  • Жоўты сплаў
  • Жоўтыя кнігі.
  • Седакова И. Цветообозначения и их место в символике славянских родин // Кодови словенских култура. 2001. № 6.
  • Усачева В. Желтый цвет // Славянские древности. Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. Ред. Н. Толстого. Т. 2: Д-К (Крошки). — Москва, 1999
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Жоўты колер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?