Жоўтае мора
Жоўтае мора (ад кіт.: 黄海 — Xуанхай; кар.: 황해 — Хванхэ) — паўзамкнутае ускраіннае мора Ціхага акіяна ля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі на захад ад Карэйскага паўвострава.
У Карэі таксама выкарыстоўваюцца назвы: Заходняе мора (кар.: 서해 — Сахэ) — у Паўднёвай; Заходне-Карэйскае мора (кар.: 조선서해) — Часансахэ) — у Паўночнай.
Плошча 417 тыс. км². Найбольшая глыбіня 106 м, сярэдняя 40 м. Буйнейшыя залівы: Бахайвань, Ляадунскі і Заходне-Карэйскі. У мора ўпадаюць рэкі Хуанхэ, Хайхэ, Ляахэ, Ялуцзян. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні: ніжэй 0 на ПнЗ і 6—8 °C (люты) на поўдні; ад 24 на поўначы да 28 °C на поўдні (жнівень). Паўночна-заходняя частка мора з лістапада да сакавіка замярзае. Салёнасць ад 30 ‰ і менш на паўночным захадзе да 33—34 ‰ на паўднёвым усходзе. Прылівы паўсутачныя, каля берагоў Карэі да 9 м, у іншых раёнах да 3—4 м. У моры водзяцца селядзец, марскі лешч, траска, вугор, мідыі, вустрыцы.
Найбольшыя парты ў Кітаі — Цяньцзінь, Інкоу, Цындаа, Далянь, Люйшунь, у Карэі — Інчхон.
Назва дадзена ад колера вады, які выклікаюць наносы кітайскіх рэк і ў меншай ступені пыльныя буры. Увесну жоўтыя пыльныя буры бываюць настолькі моцныя, што судам даводзіцца спыняць рух.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жоўтае мора // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Моры | Акі · Ахоцкае · Балі · Банда · Берынгава · Вісаян · Жоўтае · Камотэс · Каралавае · Кора · Малукскае · Мінданаа · Новагвінейскае · Паўднёва-Кітайскае · Саву · Саламонава · Самар · Селіш · Серам · Сібуян · Сулавесі · Сулу · Тасманава · Унутранае Японскае · Усходне-Кітайскае · Фіджы · Філіпінскае · Флорэс · Хальмахера · Яванскае · Японскае |
---|---|
Найважнейшыя пралівы | |
Рэльеф дна | Жолаб Адміралцейства · Алеуцкі жолаб · Узняцце Альбатрос · Жолаб Банда · Узняцце Баўнці · Бугенвільскі жолаб · Жолаб Віцязя · Жолаб Валкана · Усходне-Ціхаакіянскае ўзняцце · Гавайскі хрыбет · Галапагоская рыфтавая зона · Гватэмальская катлавіна · Хрыбет Горда · Ідзу-Банінскі жолаб · Жолаб Ідзу-Агасавара · Імператарскі (Паўночна-Заходні) хрыбет · Узвышша Капінгамарангі · Хрыбет Карнегі · Горы Картографаў · Жолаб Кермадэк · Хрыбет Какос · Хрыбет Колвіл-Лау · Курыла-Камчацкі жолаб · Узняцце Кэмбел · Жолаб Кюсю · Горы Лайн · Хрыбет Лорд-Гау · Узвышша Магелана · Хрыбет Макуоры · Узвышша Маніхікі · Марыянскі жолаб · Горы Маркус-Некер · Узвышша Міл · Жолаб Нансей · Хрыбет Наска · Новабрытанскі жолаб · Новагвінейскі жолаб · Новагебрыдскі жолаб · Хрыбет Норфалк · Жолаб Палау · Панамская катлавіна · Перуянска-Чылійскі жолаб · Перуанская катлавіна · Хрыбет Сала-і-Гомес · Жолаб Сан-Крыстобаль · Жолаб Санта-Крус · Паўночна-Заходні хрыбет · Жолаб Тонга · Філіпінскі жолаб · Узвышша Хеса · Хрыбет Хуан-дэ-Фука · Цэнтральнаамерыканскі жолаб · Узняцце Чатэм · Чылійская катлавіна · Чылійскае ўзняцце · Узвышша Шацкага · Хрыбет Эксплорэр · Паўднёва-Ціхаакіянскае ўзняцце · Жолаб Яп · Японскі жолаб |
Найбуйнейшыя астравы і архіпелагі | Архіпелаг Аляксандра · Алеуцкія астравы · Архіпелаг Бісмарка · Вялікія Зондскія астравы · Ванкувер · Уэлінгтан · Гавайскія астравы · Галапагоскія астравы · Астравы Д’Антркаста · Кадзьякскі архіпелаг · Карагінскі востраў · Камандорскія астравы · Астравы Каралевы Шарлоты · Астравы Кука · Курыльскія астравы · Малайскі архіпелаг · Малыя Зондскія астравы · Малукскія астравы · Новая Гвінея · Новая Зеландыя · Новая Каледонія · Новыя Гебрыды · Нунівак · Рыеска · Астравы Рукю · Архіпелаг Самоа · Санта-Інэс · Сахалін · Святога Лаўрэнція · Саламонавы астравы · Тайвань · Архіпелаг Фіджы · Хайнань · Філіпінскія астравы · Чылаэ · Шантарскія астравы · Японскія астравы |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.