For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дзюдо.

Дзюдо

Дзюдо
яп.: 柔道
Дата заснавання / стварэння 1882
Выява
Заснавальнік Kanō Jigorō[d]
Орган улады International Judo Federation[d]
Краіна паходжання
Першаадкрывальнік Kanō Jigorō[d]
Дата адкрыцця 1882[1]
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выкананне кідка дзюдо са стойкі

Дзюдо — японскае баявое мастацтва, філасофія і спартыўнае адзінаборства без зброі, створанае ў канцы XIX ст. на аснове дзюдзюцу японскім майстрам баявых мастацтваў Дзігора Кано, які таксама сфармуляваў асноўныя правілы і прынцыпы трэніровак і правядзення спаборніцтваў. Датай нараджэння дзюдо лічыцца дзень заснавання Кано першай школы дзюдо Кадакан (яп.: 讲道 馆, «дом вывучэння Шляху») у 1882 годзе. Паводле прынятай у Японіі класіфікацыі, дзюдо адносіцца да так званых сучасных баявых мастацтваў[2].

У адрозненне ад бокса, каратэ і іншых ударных стыляў адзінаборстваў, асновай дзюдо з’яўляюцца кідкі, болевыя прыёмы, утрыманні і задушванні, як у стойцы, так і ў партэры. Удары і частка найбольш траўманебяспечных прыёмаў вывучаюцца толькі ў кірунку ката. Ад іншых відаў барацьбы, як грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, дзюдо адрозніваецца меншым ужываннем фізічнай сілы пры выкананні прыёмаў і вялікай разнастайнасцю дазволеных тэхнічных дзеянняў.

Валодаючы значным філасофскім складнікам, дзюдо грунтуецца на двух галоўных прынцыпах: узаемная дапамога і разуменне для дасягнення большага прагрэсу, а таксама найлепшае выкарыстанне цела і духу. Перад дзюдаістамі традыцыйна ставяцца мэты фізічнага выхавання, падрыхтоўкі да рукапашнага бою і ўдасканалення свядомасці, што патрабуе дысцыпліны, настойлівасці, самакантролю, выканання этыкету, разумення суадносін паміж поспехам і неабходнымі для яго дасягнення намаганнямі. Акрамя гэтага, дзюдо спрыяе развіццю іншых станоўчых якасцей, як маральнасць, назіральнасць, памяць і ўяўленне[3].

У цяперашні час паралельна развіваюцца так званае традыцыйнае дзюдо і спартыўнае дзюдо, спаборніцтвы па якім праводзяцца на міжнародным узроўні і ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. У спартыўным дзюдо, якое развіваецца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF), робіцца большы акцэнт на спаборніцкі складнік, у той час як у традыцыйным дзюдо дадатковая ўвага надаецца пытанням самаабароны і філасофіі, што, не ў апошнюю чаргу, паўплывала на адрозненні ў правілах спаборніцтваў і дазволеных прыёмах.

Тэхніка дзюдо была пакладзена ў аснову шматлікіх сучасных стыляў адзінаборстваў, як самба, бразільскага джыу-джыцу, Кавалісі Ру дзюдзюцу, Косэн дзюдо. Дзюдо ў юнацтве займаліся Марыхэй Уэшыба (стваральнік айкідо), Міцуі Маэда (родапачынальнік бразільскага джыу-джыцу), Васіль Ашчэпкаў (адзін са стваральнікаў самба) і Годзю Сіёда (заснавальнік стылю Ёсінкан айкідо)[3].

Зноскі

  1. https://olympics.com/de/sportarten/judo/
  2. Diane Skoss. «A Koryu Primer». Koryu Books
  3. а б Кано Дзигоро. Общие сведения о дзюдо и его ценности в деле воспитания (руск.) // Хидэн. Боевые искусства и рукопашный бой : Научно-методический сборник под редакцией Горбылёва А. М. — М.: ФГУП Издательство «Известия» УД П РФ, 2008. — В. 1. — С. 118—173.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дзюдо
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?