For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Спіс графаў Галандыі.

Спіс графаў Галандыі

Граф Галандыі (нідэрл.: Graven van Holland, ням.: Grafen von Holland) — тытул кіраўніка Галандыі ў перыяд з X па XVII стагоддзе.

Галандскі дом (Герульфінгі)

[правіць | правіць зыходнік]
Герб Графаў Галандскіх

Першы граф Галандыі, Дзірк I быў сынам (родным або прыёмным) Герульфа, графа Кенемерланда (Заходнефрызскага), хоць існуе версія, што Дзірк быў сынам сястры Герульфа, муж якой памёр, калі дзіцё было яшчэ немаўлём. Ён атрымаў у 922 годзе ад караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла III Дурнаватага ўладанні каля Эгманда — у мястэчку пад назвай Бладэла (каля сучаснага Эйндхавена). Менавіта ад гэтай падзеі вядзе сваю гісторыю Галандскае графства. Аднак да 1100 года гэтыя землі былі больш вядомыя пад назвай Заходняя Фрысландыя, Фрызія ці Кенемерланд.

Варта заўважыць, што храналогія кіравання першых графаў не вельмі дакладная. Апошнія гістарычныя тэорыі гавораць пра існаванне яшчэ аднаго графа, паміж Дзіркам I і Дзіркам II, таму што імя Дзірка I згадваецца ў шэрагу гістарычных дакументаў паміж 896 і 988, прычым у залежнасці ад часу — кіраванне і агульная характарыстыка яго розныя. Гэты трэці граф Дзірк размешчаны паміж Дзіркам I і Дзіркам II, і пранумараваны як Дзірк I Другі, каб пазбегнуць блытаніны з ужо ўсталяванай нумарацыяй.

  • каля 885 — каля 889: Герульф Малодшы, граф у Заходняй Фрызіі (Кенемерланда)
  • каля 921 — каля 931: Дзірк I (пам. каля 928/939), сын папярэдняга (?)
  • каля 931 — каля 939: Дзірк I Другі, сын папярэдняга
  • каля 939 — 988: Дзірк II (пам. 988), сын папярэдняга
  • 988 — 993: Арнульф (951993), сын папярэдняга
  • 993 — 1039: Дзірк III Іерусалімскі (пам. 1039), сын папярэдняга
  • 1039 — 1049: Дзірк IV (1020/1030 — 1049), сын папярэдняга
  • 1049 — 1061: Флорыс I (1020/1030 — 1061), брат папярэдняга
  • 1061 — 1091: Дзірк V (10521091), сын папярэдняга
    Гертруда Саксонская (пам. 1113), жонка Флорыса I, рэгент графства ў 10611071
    Роберт I Фрызскі (рэгент), другі муж Гертруды, рэгент графства ў 10631071
    Годфрыд IV Гарбаты, герцаг Ніжняй Латарынгіі, рэгент графства з 1063
  • 1091 — 1122: Флорыс II Тоўсты (пам.1122), першы назваўся тытулам граф Галандыі, сын папярэдняга
  • 1122 — 1157: Дзірк VI (каля 11141157), сын папярэдняга
    Петраніла (Гертруда) Эльзаская (пам. 1144), жонка Флорыса II, рэгент графства ў 11221130
    11291131: Флорыс Чорны (пам. 1132), брат Дзірка VI, паўстаў супраць брата і маці
  • 1157 — 1190: Флорыс III (11411190), сын папярэдняга
  • 1190 — 1203: Дзірк VII (пам. 1203), сын папярэдняга
  • 1203 — 1207: Ада (пам. 1223), дачка папярэдняга
    1203 — 1207: Людвіг II Лоанскі (пам. 1218), муж папярэдняй, граф Лоана
  • 1203 — 1222: Вілем I (каля 11671222), брат Дзірка VII
  • 1222 — 1234: Флорыс IV (12101234), сын папярэдняга
  • 1234 — 1256: Вілем II (12281256), кароль Германіі з 1247, сын папярэдняга
    Вілем (пам.1238), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 12341238
    Атон (пам.1249), брат Флорыса IV, рэгент графства ў 12381239, біскуп Утрэхта з 1245
    Флорыс (пам.1258), брат Вілема II, рэгент графства ў 12481258
  • 1256 — 1296: Флорыс V Сялянскі Бог (12541296), сын папярэдняга
    Адэлаіда (Алейда) (пам.1284), сястра Вілема II, рэгент графства ў 12581263
  • 1296 — 1299: Іаан (Ян) I (12841299), сын папярэдняга
    Ян III ван Рэнес (пам. 1304), рэгент графства ў 12961297
    Вольферт I ван Борселен (пам. 1299), рэгент графства ў 12971299
    Ян (Іаан) II д’Авен, рэгент графства ў 1299
Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д’Авен

Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства ў спадчыну атрымаў Іаан (Ян) II Авенскі, граф Эно, сын Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія

[правіць | правіць зыходнік]
Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі
  • 13561358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі(Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
  • 13581404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
  • 14041417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
  • 14171433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
    14181427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

Герб Філіпа III Добрага.)
  • 14191467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
  • 14671477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
  • 14771482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
    муж імператар Максіміліян I (1459—1519)

Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).

Тытулярныя графы Галандыі (Габсбургі)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных Правінцый, у якую ў 1579 годзе ўвайшло графства Галандыя, абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі, аднак каралі іспанскія працягвалі насіць тытул графа Галандыі.

Паводле Мюнстэрскага дагавора, падпісанага ў 1648 годзе, кароль Іспаніі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Злучаных Правінцый і перастаў выкарыстоўваць тытул графа Галандыі.

  • B.K.S. Dijkstra, Een stamboom in been, Amsterdam 1991.
  • Пиренн А. Средневековые города Бельгии. — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Спіс графаў Галандыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?