For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Горскі сельсавет (Лепельскі раён).

Горскі сельсавет (Лепельскі раён)

Горскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Горкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 581
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Горкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палянскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паляны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Да вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарадчэвічы. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрцы[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Валосавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азерцы, Акцябрск, Зялёны Востраў, Ленінск, Сяргееўшчына, Тадуліна)[2]. 19 лютага 1971 года сельсавет перайменаваны ў Чэрскі сельсавет. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Лепельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Баравенскія Хутары, Бораўна і Залессе)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чэрскага сельсавета 31 населены пункт[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Баброўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Караевічы і хутар Мельніца)[5]. 21 верасня 1987 года ў склад Лепельскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)[6], 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 19 ліпеня 1989 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горы, сельсавет перайменаваны ў Горскі[7]. 26 верасня 2008 года скасавана вёска Пунты[8]. 24 снежня 2009 года да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў аднесены ваенны гарадок Заслонава[9], 17 верасня 2013 года — ваенны гарадок Межыца 2[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3609 чалавек[11], з іх 81,5 % — беларусы, 13,1 % — рускія, 3,7 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 2581 чалавек[13].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 ліпеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  8. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 26 сентября 2008 г. № 84 Об упразднении сельского населенного пункта Архівавана 25 жніўня 2021.
  9. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. № 141 Об отнесении населенного пункта (военного городка) Заслоново к категории сельских населенных пунктов
  10. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 192 Об отнесении военного городка № 2 Межица Горского сельсовета Лепельского района Витебской области к категории сельского населенного пункта
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Горскі сельсавет (Лепельскі раён)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?