Герб Вялікай Бераставіцы
Герб Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёна | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2006 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Герб Вялікай Бераставіцы — адзін з сімвалаў гарадскога пасёлка Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Асновай для стварэння герба сталі выяўленыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне дакументы аб дараванні жыхарам Бераставіцы 2 жніўня 1754 года магдэбургскага права i герба, які ўпрыгожвалі вавёрка i шляхецкая карона[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб уяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога на зялёным ускрайку намалявана чырвоная вавёрка, над якой залатая шляхецкая карона.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гіпацэнтаўр у чырвоным полі Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Вялікай Бераставіцы
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Гарады | ||
---|---|---|
Гарадскія пасёлкі | ||
Вёскі/Аграгарадкі | ||
Раёны | ||
Курсівам пазначаны гербы, якія не маюць афіцыйнага статуса ў сучаснай Беларусі |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.