Герб Астрыны
Герб Астрыны | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Аўтар герба | В. А. Ляхор |
Герб Астрыны — герб гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхор.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычны герб пацверджаны гораду 16 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб уяўляе сабой перасечаны барочны шчыт, у блакітным полі якога на ніжняй зялёнай канцавой частцы намалявана сярэбраная вежа; над яе чырвоным спічастым дахам — рука воіна ў сярэбраных баявых даспехах, якая трымае аголены меч з таго ж металу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Геральдыка г.п. Астрына . Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Праверана 09.06.2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Астрыны
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.
Гарады | ||
---|---|---|
Гарадскія пасёлкі | ||
Вёскі/Аграгарадкі | ||
Раёны | ||
Курсівам пазначаны гербы, якія не маюць афіцыйнага статуса ў сучаснай Беларусі |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.