For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Геогліфы Наскі.

Геогліфы Наскі

Лініі і геогліфы Наскі*
Lines and Geoglyphs of Nasca and Pampas de Jumana**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Малпа ў даліне Наска
Тып
Крытэрыі i, iii, iv
Спасылка 700
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карыбы
Каардынаты 14°43′33″ пд. ш. 75°08′00″ з. д.HGЯO
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1994  (18 сесія)
Пашырэнні 753,58 км²
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Лíніі На́скі (ісп.: Líneas de Nazca) — група гіганцкіх геаметрычных і фігурных геогліфаў на плато Наска ў паўднёвай частцы Перу. Сярод прадстаўленых малюнкаў — прамыя лініі, трохвугольнікі, спіралі, птушка, малпа, павук і кветкі. Паколькі яны дасягаюць некалькіх соцень метраў у даўжыню, з зямлі іх распазнаць цяжка. У наш час афіцыйна былі выяўлены пры палётах над плато ў першай палове XX стагоддзя. Дзякуючы паўпустыннаму клімату захаваліся з глыбокай старажытнасці. У 1994 г. занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Кондар у даліне Наска

У 1553 годзе Сьеса дэ Леон першым паведаміў пра нейкія знакі інкаў на зямлі:

«Па ўсіх гэтых далінах і па тых, што ўжо пройдзены, на ўсім працягу ідзе цудоўная, вялікая дарога Інкаў, і дзе-нідзе сярод пяскоў бачацца знакі, каб адгадваць пракладзены шлях».[1]

З зямлі шматлікія геогліфы разглядзець немагчыма, таму малюнкі былі заўважаны толькі ў 1939 годзе, калі над плато на самалёце пралятаў амерыканскі археолаг Пол Косак. Калібры мае даўжыню 50 метраў, павук — 46, кондар распасціраецца ад дзюбы да пёраў хваста амаль на 120 метраў, а яшчарка мае даўжыню да 188 метраў. Амаль усе малюнкі выкананы ў гэтым велізарным маштабе ў адной манеры, калі контур акрэслены адной непарыўнай лініяй. Сапраўдную форму выяў можна назіраць толькі з вышыні птушынага палёту. Такога натуральнага ўзвышэння паблізу не існуе, затое маюцца гарбы-паўгоры.

Велізарны ўнёсак у даследаванне загадкавых ліній належыць нямецкаму доктару археалогіі Марыі Райхэ, якая прысвяціла вывучэнню ліній Наска амаль палову стагоддзя. Яе работы пачаліся ў 1941 годзе. Аднак сфатаграфаваць малюнкі з паветра яна змагла толькі ў 1947 годзе, скарыстаўшыся паслугамі ваеннай авіяцыі.

Адносна часу стварэння ліній навукоўцы сыходзяцца — да XII стагоддзя, калі ў даліне з'явіліся інкі. Большасць даследаванняў прыпісвае іх стварэнне цывілізацыі наска, якая засяляла плато да II ст. н. э.

Тэхналогія стварэння

[правіць | правіць зыходнік]
Фактура ліній у даліне Наска

Самі лініі нанесены на паверхню ў выглядзе разор да 135 сантыметраў шырынёй і да 40-50 сантыметраў глыбінёй, пры гэтым на чорнай камяністай паверхні ўтворацца белыя палосы — лініі. Таксама адзначаецца такі факт: з прычыны таго, што белая паверхня нагрэта менш, чым чорная, ствараецца розніца ціску і тэмператур, што прыводзіць да таго, што дадзеныя лініі не пашкоджваюцца ў пясчаных бурах.

Вядучая даследчыца геогліфаў Марыя Райхэ сцвярджае, што стваральнікі малюнкаў спачатку рабілі невялікія эскізы, а затым узнаўлялі іх у патрэбных вялікіх памерах. У якасці доказу Марыя Райхэ паказвае невялікія эскізы, выяўленыя ёю ў гэтым раёне.

Акрамя таго, на канцах, якія ўтвараюць малюнкі, былі знойдзены драўляныя палі, убітыя ў глебу, якія выкарыстоўваліся як каардынатныя кропкі пры нанясенні малюнка. Устаноўлена, што гэтыя палі адносяцца да VI—I ст. да н.э. (да гэтага ж перыяду належаць і рэшткі паселішчаў культуры наска, выяўленыя недалёка ад таямнічых малюнкаў).

Існуе версія, што малюнкі жывёл і птушак з'яўляюцца папярэднікамі палос і ліній — шматлікія трапецыі, прамавугольнікі і прамыя перасякаюць больш складаныя фігуры, часткова закрэсліваючы іх. Відавочнай высновай з гэтага з'яўляецца тое, што размалёўка пустыні выконвалася ў два прыёмы. Прычым трэба прызнаць, што ранняя фаза была больш дасканалай, чым наступная — выкананне зааморфных фігур патрабавала непараўнальна больш высокага ўмення і мастацтва, чым праразанне прамых ліній.

Некаторыя навукоўцы, якія не падтрымліваюць гэту версію, аб'ядноўваюць гэтыя два этапы і выказваюць здагадку, што культура наска валодала тэхнікай мастацкага самавыяўлення як у геаметрычнай, так і ў фігуратыўнай форме, аднак гэтыя плямёны, якія не мелі пісьменнасці, зніклі з перуанскай гістарычнай сцэны за шмат стагоддзяў да з'яўлення іх больш вядомых спадчыннікаў, якімі з'яўляюцца інкі.

Павук у даліне Наска

Лініі Наскі ставяць перад гісторыкамі нямала пытанняў — хто іх стварыў, калі, нашто і якім чынам, таму для адказаў на гэтыя пытанні прапаноўваюцца розныя версіі.

Апроч рытуальнага, не выключана і астранамічнае значэнне гэтых ліній. Марыя Рэйхэ першая выказала здагадку, што лініі могуць з'яўляцца самым вялікім у свеце астранамічным календаром. Цалкам верагодна, што прадстаўнікі культуры наска маглі быць астраномамі-назіральнікамі, — прынамсі, па меркаванні доктара Філіса Пітлугі (астранома чыкагскага планетарыя). Пасля інтэнсіўнага вывучэння ўзаемнага размяшчэння зорак у Наска з ужываннем камп'ютарных метадаў яна прыйшла да высновы, што знакамітая выява павука задумана як дыяграма гіганцкага зорнага скопішча ў сузор'і Арыёна, а спалучаныя з гэтай фігурай прамыя, як страла, лініі характарызуюць змену схілення трох зорак у Поясе Арыёна.

Паколькі з зямлі шматлікія геогліфы разглядзець немагчыма, выказваліся здагадкі, што з дапамогай такіх узораў старажытныя жыхары даліны мелі зносіны з бажаством.

У папулярнай літаратуры можна сустрэць здагадкі пра тое, што палосы ў пустыні Наска прызначаны для пасадкі іншапланетных касмічных караблёў, бо да пачатку XX стагоддзя чалавецтва не было здольна да палётаў[2]. Пры гэтым застаецца нерастлумачаным, навошта іншапланецянам, здольным пераадольваць светлавыя гады міжзорных прастор, наогул патрэбныя грунтавыя ўзлётна-пасадачныя палосы і прымітыўныя візуальныя арыенціры. Натуральна, няма ніякіх сведчанняў, што палосы ў Наска калі-небудзь выкарыстоўваліся для ўзлёту або пасадак лятальных апаратаў.

Гіпотэза сумнеўная яшчэ і таму, што малюнкі распазнаюцца да параўнальна невялікай вышыні — не больш за 100—150 метраў над зямлёй. Вельмі сумнеўна, што гэта магло б палегчыць пасадку касмічнага карабля ці іншага вялікага лятальнага апарата, для якога манеўраванне ў такой блізкасці ад зямлі практычна немагчыма.

Існуе больш праўдападобная здагадка, што старажытныя індзейцы маглі ўсё ж прыдумаць і вырабіць прымітыўны цеплавы аэрастат, здольны падняць чалавека на невялікую вышыню. У 80-я гады такі аэрастат, пабудаваны энтузіястамі з матэрыялаў, даступных старажытным індзейцам, сапраўды змог падняцца ў паветра. Для пілота такога «лятальнага апарата», практычная каштоўнасць якога сумнеўная (але які цалкам мог выкарыстоўвацца ў рытуальных мэтах), фігуры былі б даступны для агляду.

Уплыў чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Захаванне ў пампе смецця жыхарамі горада Наска негатыўна адбіваецца на стане знакамітых ліній. Мэр горада напісаў заяву, у якой пратэставаў супраць недахопу фінансавання горада. Па ўказу прэзідэнта Альберта Фухіморы горад атрымліваў грошы для ператварэння ірыгацыйных каналаў у месца паломніцтва турыстаў. На жаль, гэта складалася ў пераносе і рэканструкцыі кропак доступу да каналаў у месцы, якія, па іх меркаванні, больш для гэтага падыходзілі. Прэзідэнт Алехандра Таледа спыніў гэта фінансаванне.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Грунт пад лініямі ўшчыльнены, што з'яўляецца следствам праходжанння вялікай колькасцi людзей у рытуальных мэтах[3].

Зноскі

  1. Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава LXXV. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 27 жніўня 2012.
  2. Trail of Feathers: In Search of the … — Google Books
  3. Discovery: Разгадка тайн истории с Олли Стидсом. Изображения в пустыне Наска (англ.: Discovery: Solving History with Olly Steeds. Images in the Nazca desert), 2010 г.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 700
рус.англ.фр.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Геогліфы Наскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?