Пліта Наска
Пліта Наска (ісп.: Nazca) — літасферная пліта, размешчаная ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Пліта атрымала сваю назву па назве аднайменнай мясцовасці ў Перу.
Зямная кара акіянічнага тыпу. На ўсходняй мяжы пліты Наска утварылася зона субдукцыі, звязаная з наплываннем Паўднёва-Амерыканскай пліты на пагрузіўшыся пад яе пліту Наска. Гэтая ж прычына абумовіла фарміраванне складчатой вобласці на захадзе Паўднёвай Амерыкі — горы Анды.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.