For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вісяты (возера).

Вісяты (возера)

Вісяты
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,0[1] м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 1,05 км²
Аб’ём 0,0044 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,1 км
Найбольшая глыбіня 14,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 16,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вісяты (Беларусь)
Вісяты
Вісяты
Вісяты (Віцебская вобласць)
Вісяты
Вісяты
Map

Вісяты — возера на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Вісяты.

Назва Вісяты балцкага паходжання.

Паводле формы найбліжэйшы аналаг — назва літоўскай ракі Visinčià (на ўсход ад літоўскага Шальчынінкая), на якую паўплывала паланізаваная форма Wisińcza[2].

Больш аўтэнтычны варыянт корня ў літоўскіх гідронімах Viešinta, Viešintas. Таго ж паходжання і назва ракі Вясеча (рус. Весеча) на захадзе ад вытокаў дзвінскай ракі Таропы[3]. Той жа корань у літоўскіх Vieša, Viešmuo, у латышскім Viesīte.

Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[4]. Далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама рачныя назвы Віхолка, Вісла, Віхра[5][6].

Адпачатная балцкая форма назвы возера Вісяты аднаўляецца як *Veisintas[7]. Літоўскім моўным варыянтам было б *Veišintas (які даў засведчаныя Viešinta, Viešintas), але на Паазер’і паабапал Дзвіны (як справа, так і злева) засведчаны пераход š > s, як і ў назве Асвея. Гэта лічыцца следам балцкіх гаворак тыпу селійскіх[8].

Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў назве ракі *Sirinčia (> Страча), возера Дрывяты (< *Druvintas), таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[9].

Паблізу Вісятаў — вёска Пушалаты, ад літоўскага pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна»).

Плошча паверхні возера 1,05 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 14,5 м, сярэдняя — 4,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб’ём вады 4,4 млн м³. Плошча вадазбору 16,2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй частцы возера востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з возерам Укля.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, акунь, джгір і іншыя рыбы.

  1. Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 910—911.
  3. Р. А. Агеева. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. Москва, 2004. С. 188.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
  6. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50—51.
  7. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
  8. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 910.
  9. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вісяты (возера)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?