For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Віктар Мікітавіч Швед.

Віктар Мікітавіч Швед

Віктар Мікітавіч Швед
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 сакавіка 1925(1925-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2020(2020-10-22) (95 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Мікітавіч Швед (нар. 23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет Падляскага ваяв., Польшча22 кастрычніка 2020) — беларускі[1] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў сялянскай сям’і ў беларускай вёсцы Мора на Падляшшы ў Польскай Рэспубліцы. Вучыўся ў польскай школе ў Моры, а пасля ў Орлі. Пра гэта ў «У адроджанай краіне» ён пісаў так: «Не было на Беласточчыне навучання беларускай мове. Польскія асветныя ўлады арганізавалі вясковыя чатырохкласныя школы і так прыдумалі ў іх навучанне: дзеці вучыліся сем гадоў; у першым і другім класе па годзе, у трэцім два гады і ў чацвёртым класе тры гады». Тады ён пачаў пісаць вершы на польскай мове.

Выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Książka i Wiedza» ў Варшаве (1960—1988). Пасля выхаду на пенсію жыў у Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа».

Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 года вершам «Я — беларус» на старонках тыднёвіка «Ніва». Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў «Жыццёвыя сцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Мінск, 1976), «Мая зялёная Зубровія» (Мінск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998). У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасці роднай зямлі і мове,[2] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[3] Пісаў для дзяцей.

Перакладаў з беларускай, рускай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

  • Жыццёвыя сцежкі (1967)
  • Дзяцінства прыстань (1975)
  • Дружба (1976)
  • Мая зялёная Зубровія (1990)
  • Вясёлка (1991)
  • Wiersze wybrane (1997)
  • Вершы Натальцы (1998)
  • Выбраныя вершы (2000)
  • Lata wiatr skrzydlaty
  • Śmiech nie grzech (2000)
  • Мае Айчыны (2003)
  • Przemijanie (2006)

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ордэн Францыска Скарыны — за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у развіццё міжкультурных сувязей і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча (2015)

Зноскі

  1. Бэнэфіс Віктара Шведа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 17 мая 2015.
  2. А. Мальдзіс (БелЭн, 2003)
  3. У. Конан (2000)
  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 576 с. іл. ISBN 985-6318-80-7.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Віктар Мікітавіч Швед
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?