For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Віктар Паўлавіч Нікалайкін.

Віктар Паўлавіч Нікалайкін

Віктар Паўлавіч Нікалайкін
Сцяг17-ы Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
2009 — 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Губернатар Аляксандр Косінец
Мікалай Шарснёў
Папярэднік Пётр Віктаравіч Драздоў
Пераемнік Вадзім Уладзіміравіч Заранкін

Нараджэнне 19 верасня 1961(1961-09-19) (62 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Віктар Паўлавіч Нікалайкін (нар. 19 верасня 1961, в. Сівінка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — старшыня Віцебскага гарвыканкама (2009—2019), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «арганізацыя і бяспека дарожнага руху»; працаваў інжынерам аўтакалоны № 2459 Віцебскага аблаўтаўпраўлення, начальнікам калоны № 5. З 1984 па 1989 гады — на камсамольскай рабоце: другі сакратар Чыгуначнага раённага камітэта ЛКСМБ г. Віцебска, сакратар, другі сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. З 1989 года працаваў загадчыкам аддзела Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. З 15 лістапада 2007 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З красавіка 2009 года выконваў абавязкі старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. На 12-й пазачарговай сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 красавіка 2012 года па ўзгадненні з А. Лукашэнкам быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 года, балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 17 «Віцебская-Горкаўская». Па выніках галасавання набраў 44 566 галасоў (84,08 % ад 53 006 выбаршчыкаў, якія прынялі ў галасаванні)[1]. У сувязі з абраннем у парламент у снежні 2019 года быў вызвалены з пасады старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[2]. У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

У 2013 годзе Віктар Нікалайкін быў ўдастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны». 3 снежня 2014 года быў узнагароджаны ордэнам Пашаны[3]. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[4].

Зноскі

  1. [rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2019/itog_2.pdf Витебская область. Сведения о результатах голосования] (руск.). Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Праверана 1 лютага 2020.
  2. Должность мэра Витебска вакантна: с сайта горисполкома убрали информацию о Николайкине (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (19 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
  3. Мэра Витебска Виктора Николайкина наградили орденом Почета. Народныя навіны Віцебска (17 снежня 2014). Праверана 1 лютага 2020.
  4. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 28 лістапада 2022 г. № 819 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Віктар Паўлавіч Нікалайкін
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?