For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў.

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
8-ы прэм'ер міністр Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Мясніковіч
Пераемнік Сяргей Румас
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
8 снежня 2011 — 27 жніўня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Васіль Далгалёў
Пераемнік Ігар Петрышэнка
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
27 жніўня 2012 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Макей
Пераемнік Аляксандр Косінец
4-ы міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2002 — 24 снежня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Папярэднік Уладзімір Шымаў
Пераемнік Мікалай Зайчанка
2-і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
2 снежня 1998 — 24 ліпеня 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Мікалай Дамашкевіч
Пераемнік Анатоль Тозік

Нараджэнне 21 лістапада 1960(1960-11-21) (63 гады)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Сайт government.by/en/prime-m…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Уладзі́міравіч Кабякоў (21 лістапада 1960, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018.

Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. З трохгадовага ўзросту жыў на тэрыторыі Беларусі.[1]

У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 1985—1988 гадах працаваў спачатку старэйшым майстара, намеснікам начальніка цэха і намеснікам начальніка зборачнай вытворчасці завода «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласці, а у 1988—1989 гадах — інструктарам арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркаму КПБ.

У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1989—1991 гадах быў слухачом у Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

У 1991—1992 гадах быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода, а ў 1992—1995 гадах — намеснікам дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».

У 1995—1996 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—1998 гадах - намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

2 снежня 1998 года загадам прэзідэнта № 575 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк».

У 2000—2001 гадах з’яўляўся першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца аператыўным кантролем за рытмічным напаўненнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасня 2001 г. ізноў абраны прэзідэнт прыняў адстаўку Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. загадам прэзідэнта № 519 прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 3 ліпеня 2002 года па 24 снежня 2003 года — міністр эканомікі Беларусі. Са снежня 2003 года па 28 снежня 2010 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 28 снежня 2010 года — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].

З 27 жніўня 2012 года[4] па 27 снежня 2014 года[5] быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 27 снежня 2014 года[5] па 18 жніўня 2018 года[6] быў Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы стаў членам савета дырэктараў, старшынёй аўдытарскага камітэта савета дырэктараў у Белгазпрамбанку.

17 лістапада 2020 года прызначаны гендырэктарам «Групы Сібвуглемет» і старшынёй савета дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібвуглемет»[7].

Жанаты. Мае дачку і сына.

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=79058
  2. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 701 «О назначении А. В. Кобякова»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 года № 506 «О назначении А. В. Кобякова» Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
  4. Главой администрации президента Белоруссии назначен Андрей Кобяков (руск.)
  5. а б Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2014 года № 619 «О назначении А. В. Кобякова»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 18 августа 2018 года № 326 «Об А. В. Кобякове»
  7. Бывший премьер-министр Республики Беларусь Андрей Кобяков возглавил группу «Сибуглемет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 22 снежня 2020.
  8. Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени (руск.) (12 студзеня 2014).
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323 Архівавана 24 верасня 2015.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?