For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Варшаўскі метрапалітэн.

Варшаўскі метрапалітэн

Варшаўскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Горад Сцяг Варшавы Варшава
Дата адкрыцця 7 красавіка 1995
Даўжыня ліній 35,6 км
Колькасць станцый 34 (1 + станцыя тэхнічнага прастою)
Колькасць ліній 2 (+ 1 у праекце)
Пасажырапаток за дзень 673 тыс./дзень (разлік, 2015)
Пасажырапаток за год 171,26 млн (2015)
Схема ліній

Варша́ўскі метрапалітэ́н (польск.: Metro Warszawskie) — сістэма метрапалітэна ў Варшаве. Першая і адзіная ў Польшчы, адна з найноўшых у Еўропе.

  • Лінія № 1 (поўнач-поўдзень) — 21 станцыя, 23,1 км. Адкрылася 7 красавіка 1995 года.
  • Лінія № 2 (усход-захад) — 13 станцый, 12,6 км. Адкрылася 8 сакавіка 2015 года.
  • 22 верасня 1925 г. гарадскія ўлады Варшавы прынялі рашэнне пра неабходнасць будаўніцтва метро. Праведзены першыя падрыхтоўчыя работы: узяты пробы грунту, вывучаны трасіроўкі пасажырапатокаў і разлічана іх напружанасць. Аднак, неўзабаве ўсе работы па праектаванні і будаўніцтве метро былі спынены, спачатку праз глабальны эканамічны крызіс, а потым 2-ю сусветную вайну.
  • Зноў да ідэі збудавання метрапалітэна ў сталіцы Польшчы вярнуліся ўжо ў 1945 г., адразу па заканчэнні Другой сусветнай вайны. З-за фактычна поўнага разбурэння большай часткі гарадской забудовы і інфраструктуры, з мэтай зніжэння выдаткаў і скарачэння тэрмінаў будаўніцтва, было прынята рашэнне аб пабудове значнай часткі лініі метрапалітэна па паверхні.
  • У 1950 г. план будаўніцтва быў зменены. Урадам ПНР было прынята рашэнне аб пабудове глыбокага метро (на глыбіні каля 40-50 метраў), якое, як і Маскоўскі метрапалітэн, павінна было функцыянаваць як супрацьатамнае сховішча. Будаўніцтва неўзабаве пачалося, але ўжо ў 1951 годзе праца спынілася, з прычыны неспрыяльных геалагічных умоў (поймавыя пясчаныя грунты), а таксама фінансавых праблем.
  • У 1982 г. польскі ўрад падпісаў пагадненне з СССР аб дапамозе ў будаўніцтве варшаўскага метро. Ужо праз вельмі невялікі час шматлікія адмыслоўцы з розных куткоў Савецкага Саюза прыбылі ў Варшаву дзяліцца досведам будаўніцтва метрапалітэна — сярод іх былі як інжынеры, так і звычайныя будаўнікі. Акрамя таго савецкі бок абавязаўся бясплатна перадаць Варшаве 90 вагонаў.
  • 15 красавіка 1983 г., на скрыжаванні вуліц Bartoka і Herbsta, паміж цяперашнімі станцыямі метро Stokłosy і Ursynów была забітая першая паля. Менавіта гэта дата і лічыцца датай пачатку будаўніцтва метро.
  • Эканамічны крызіс канца 80-х прывёў да рэзкага скарачэння тэмпаў будаўніцтва і патанненню праектаў, далейшыя працы праводзіліся на крэдытныя сродкі ад Еўрапейскага банка.
  • 7 красавіка 1995 года на станцыі Wilanowska прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды адкрыцця метрапалітэна ў сталіцы Польшчы.
  • 26 мая 1998 года была адкрыта станцыя Centrum. Пасля адкрыцця гэтай станцыі пасажырапаток у варшаўскім метро павялічыўся амаль у два разы (да 150.000 пасажыраў у дзень), бо станцыя, паводле назвы, знаходзіцца ў самым цэнтры горада — на скрыжаванні дзвюх галоўных варшаўскіх магістраляў: вуліцы Маршалкоўскай і вуліцы Aleje Jerozolimskie, недалёка ад Палаца культуры і навукі і чыгуначнага вакзала Варшава-Цэнтральная. Станцыя з’яўляецца самай глыбокай на першай лініі метро, глыбіня яе складае 18 метраў.
  • 8 красавіка 2005 года была адкрыта самая прыгожая (згодна з вынікамі апытанняў і колькасці прысуджаных прэмій) станцыя варшаўскай падземкі — Plac Wilsona.
  • 25 кастрычніка 2008 года пасля 25-ці гадоў будаўніцтва былі адкрыты тры апошнія станцыі першай лініі — Stare Bielany, Wawrzyszew і Młociny. Даўжыня першай лініі дасягнула 23,1 км.
  • 16 жніўня 2010 г. у раёне цяперашняй станцыі Rondo Daszyńskiego пачаліся першыя будаўнічыя працы на другой лініі.
  • 30 верасня 2014 г. завяршылася будаўніцтва першай чаргі другой лініі. Адкрыццё было запланавана на сярэдзіну кастрычніка. Аднак раптоўна, ў тунэлях, якія праходзяць пад Віслай з’явіліся грунтовыя воды. Акрамя таго, у ноч з 2 на 3 снежня на станцыі Rondo Daszyńskiego у службовых памяшканнях адбыўся пажар, у выніку якога было знішчана ўсё электраабсталяванне, і эксплуатацыя лініі стала немагчымай. Толькі 8 сакавіка 2015 года, дзверы новай ліній былі адчыненыя для пасажыраў[1].
  • 30 чэрвеня 2022 г. адкрыты для пасажыраў апошнія на гэты час станцыі Ulrychów і Bemowo. Даўжыня другой лініі дасягнула 12,6 км.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Варшаўскі метрапалітэн
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?